кампрадо́р

(ісп. comprador = пакупнік)

туземны купец, пасрэднік паміж іншаземным капіталам і ўнутраным рынкам у некаторых залежных краінах Усходу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

bidder

[ˈbɪdər]

n.

асо́ба, яка́я прапану́е цэ́ны на ліцыта́цыі, паку́пнік на ліцыта́цыі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

customer [ˈkʌstəmə] n. кліе́нт; кліе́нтка; пакупні́к; пакупні́ца; зака́зчык; зака́зчыца;

our cus-tomers на́ша кліенту́ра

a queer customer дзіва́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

client

[ˈklaɪənt]

n.

1) кліе́нт -а m.

2) пакупні́к -а́ m., пакупні́ца f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

odbiorca

м.

1. атрымальнік; адрасат;

odbiorca ładunku — грузаатрымальнік;

2. пакупнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

klient

м. кліент; пакупнік; наведнік; заказчык;

obsługa ~ów — абслугоўванне кліентаў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

buyer

[ˈbaɪər]

n.

паку́пнік -а́ m., паку́пніца f.; пакупе́ц -ца́ m.; ску́пнік -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

customer

[ˈkʌstəmər]

n.

купе́ц -ца́ m., пакупні́к -а́ m.; кліе́нт -а m., кліе́нтка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АЎКЦЫЁН [лац. auctio (auctionis)],

пачарговы публічны продаж тавараў, уладальнікам якіх становіцца пакупнік, што прапанаваў за іх самую высокую цану. Праводзяцца ў вызначаных месцах, па ўстаноўленых правілах спец. фірмамі, што працуюць на камісійных пачатках. Адрозніваюць аўкцыёны прымусовыя (паводле рашэння суд. органаў, каб спагнаць даўгі з неплацельшчыка) і добраахвотныя (арганізуюць уладальнікі тавараў для іх продажу). Традыцыйная форма міжнар. гандлю — міжнар. аўкцыён, дзе рэалізуюцца тавары пэўнай наменклатуры (воўна, футра, чай, тытунь, кветкі, коні, прадметы раскошы, антыкварыят, творы мастацтва і інш.). На аўкцыёнах прадаюць таксама канфіскаваную і безгаспадарную маёмасць, якая паводле права на спадчыну пераходзіць ва ўласнасць дзяржавы. На валютных аўкцыёнах ажыццяўляецца купля-продаж валюты праз упаўнаважаныя на гэта банкі.

т. 2, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́ПЛЯ-ПРО́ДАЖ,

у цывільным праве адзін з найб. пашыраных дагавораў, паводле якога адзін бок (прадавец) абавязваецца перадаць рэч (тавар) ва ўласнасць другому боку (пакупніку), а пакупнік — прыняць гэту маёмасць і заплаціць за яе пэўную грашовую суму. Дагавор К.-п. адносіцца да ліку платных дагавораў, прадметам якіх з’яўляюцца рэчы (маёмасць). У адпаведнасці з цывільным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадметам К.-п. могуць быць таксама маёмасныя правы. Асобымі відамі дагавораў К.-п. з’яўляюцца дагаворы пастаўкі, кантрактацыі, забеспячэння энергетычнымі і інш. рэсурсамі, продажу нерухомасці і інш. Парадак заключэння дагавораў К.-п., іх формы, абавязкі бакоў і іх адказнасць за выкананне ўмоў гэтых здзелак рэгулююцца заканадаўствам.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 9, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)