бранябо́йка, ‑і, ДМ ‑бойцы; Р мн. ‑боек; ж.

Разм. Процітанкавае бранябойнае ружжо. Пажылы барадаты мужчына з бранябойкай на плячы прагна, з захапленнем паглядаў навокал, радуючыся, што бачыць, як і раней, гэтае хараство. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аха́йны, ‑ая, ‑ае.

Старанна прыбраны; чысты, акуратны. Алесь і Зіна — самі сіроты — кожны па-свойму адчулі ў гэтым ахайным прыемным чалавеку [Нікіфаровічу] нешта бацькоўскае. Броўка. За.. [Міколам Лазнюком] крочыў майстар Красовіч — пажылы каржакаваты мужчына ў ахайным форменным гарнітуры. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апляву́ха, ‑і, ДМ ‑вусе, ж.

Разм. груб. Удар рукой па шчацэ. Пажылы капітан размахнуўся з усяго пляча і заляпіў такую аплявуху Коху, што той пахіснуўся назад. Лынькоў. // перан. Тое, што абражае, прыгожае чыю‑н. годнасць, чые‑н. пачуцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́старыпажылы чалавек, стараваты’ (Сл. Брэс.; ТС), н.-луж. póstary ’стараваты’, серб. постар ’даволі стары’, параўн. балг. ηό‑стар ’старэйшы’, макед. постар ’тс’. Прыстаўка па‑ (< *po‑, гл.) нясе семантыку меншай ступені праяўлення якасці, абазначанай утваральным словам (Сцяцко, Афікс. наз., 241), параўн. по‑высокі ’высакаваты’ (Нас.). Да стары (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

podeszły

пажылы;

człowiek w ~m wieku — чалавек пажылога ўзросту; чалавек сталага веку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

салі́дны

1. (моцны) sold(e); hltbar, gründlich (грунтоўны);

салі́дныя ве́ды solde [gründliche] Knntnisse;

2. (пра чалавека) sold(e), ernst; bejhrt, bei Jhren (пажылы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

немалады́, ‑ая, ‑ое.

Сярэдніх год; пажылы. Немалады ён — мой равеснік, Але рухавы, як юнак. Колас. Шафранскі быў чалавек ужо немаладога веку, трошкі грузнаваты. Сабаленка. — Што гэта, дзядзька? — запытаў Анатоль у немаладога ўжо, з мноствам зморшчынак на буйным твары суседа. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

advanced [ədˈvɑ:nst] adj.

1. перадавы́, прагрэсі́ўны;

advanced students студэ́нты, які́я авало́далі асно́вамі прадме́та

2. : advanced in years пажылы́; ста́лага ве́ку;

She died at an advanced age. Яна памерла ў пажылым узросце.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

няго́лены, ‑ая, ‑ае.

Які не пагаліўся; нябрыты. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. Мележ. // Які даўно не галілі. [Максім] пастарэў гадоў на дваццаць. Вочы запалі і зрабіліся нерухомымі. Няголены твар так схуднеў, што выпіналі косці. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галяна́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З тонкімі доўгімі галёнкамі. Так яны стаялі моўчкі адзін супроць аднаго — малады, худы, галянасты хлопец і пажылы дзядзька з касматым тварам. Дуброўскі.

2. у знач. наз. галяна́стыя, ‑ых. Назва атрада даўганогіх птушак, да якога адносяцца журавель, бусел, чапля і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)