Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Каманды́тар ’начальнік нейкага згуртавання людзей’ (КЭС, лаг.). Параўн. ст.-бел.комендаторъ ’начальнік рыцарскага ордэна’, якое з польск.komendator (Булыка, Запаз. 163); ‑ы‑ з’явілася ў выніку распадабнення галоснай ‑а‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЁТР З ДУ́СБУРГА (Petrus de Dusburg),
храніст канца 13 — пач. 14 ст., святар Тэўтонскага ордэна. Паходзіў з ням.г. Дуйсбург або галандскага г. Дусбург. Падрабязнасці жыцця і дзейнасці не захаваліся. Магчыма, быў набліжаным да вял. магістра ордэна Вернера фон Орзельна, якому прысвяціў «Хроніку зямлі Прускай» на лац. мове. «Хроніка» ахоплівае падзеі ад заснавання ордэна ў Палесціне ў 1190 і да 1326, асаблівая ўвага аддадзена падзеям канца 13 — пач. 14 ст., сучаснікам якіх быў аўтар. Ёсць дапаўненні за 1326—30, аўтарам якіх, верагодна, быў таксама Пётр. «Хроніка» змяшчае багаты і часта унікальны матэрыял пра войны ордэна з зах.-балцкімі плямёнамі, Літвой, Польшчай, пра напады рыцараў на Гародна і Новагародак («Крывіцкую зямлю»), пра ваен. дзейнасць Давыда Гарадзенскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мечано́сец, ‑носца, м.
Гіст.
1. Член нямецкага рыцарскага ордэна, заснаванага ў 1202 г. для захопу Прыбалтыкі, гербам якога быў меч і крыж.
2. Сярэдневяковы воін, узброены мячом. // Слуга рыцара, які насіў за ім меч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯЛІ́КАЯ ВАЙНА́ 1409—11,
вайна ВКЛ і Польскага каралеўства супраць Тэўтонскага ордэна. ВКЛ імкнулася вярнуць захопленую ордэнам Жамойцію, Польскае каралеўства — Памор’е і маркграфства Новую Марку, пакінуць за сабой Добжынскую зямлю; абедзве дзяржавы хацелі разграміць узбр. сілы крыжакоў. Ваенныя дзеянні пачаліся 16.8.1409 нападам войск ордэна на Добжынскую зямлю. У час ваен. кампаніі 1409 крыжакі захапілі яе, разбілі польск. войскі ў Новай Марцы, войскі ВКЛ выгналі крыжакоў з Жамойціі палякі вярнулі Быдгашч. 8.10.1409 Польшча заключыла з ордэнам перамір’е да 24.6.1410. У канцы 1409 у Бярэсці адбылася Берасцейская сустрэча 1409вял.кн.ВКЛВітаўта і польск. караля Ягайлы, на якой была ўзгоднена летняя кампанія 1410. У маі 1410 ордэн заключыў перамір’е з ВКЛ да 24 чэрвеня. Летам 1410 войскі Ягайлы і Вітаўта рушылі на сталіцу ордэна Мальбарк, прымусілі крыжакоў даць генеральную бітву, у выніку якой армія Ордэна пацярпела поўнае паражэнне (гл.Грунвальдская бітва 1410). Аблога Мальбарка (25.7—19.9.1410) не мела поспеху. Вайна скончылася Тарунскім мірам 1411, паводле якога захопленыя ў час вайны гарады і замкі вернуты ўладальнікам, Жамойція навечна перададзена ВКЛ. Добжынская зямля пакінута за Польшчай. Вялікая вайна 1409-11 падарвала магутнасць Тэўтонскага ордэна і спыніла яго агрэсію на ўсход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
virtuti militari
віртуці мілітары (назва ваеннага ордэна)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
уручэ́ннен.Áushändigung f -, Übergábe f -, Überréichung f -;
уручэ́нне о́рдэна die Überréichung des Órdens
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Maltéserm -s, -
1) мальты́ец, жыха́р Ма́льты
2) гіст. ры́цар Мальты́йскага о́рдэна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
*Ма́сцер, ма́сьцір ’майстар’ (Бяльк.). З рус.ма́стер ’тс’. Сюды ж ма́сьцірна ’па-мастацку, па-майстэрску’ (Бяльк.), ма́сцерна ’добра, выдатна’ (воран., Сцяшк. Сл.), ст.-рус.мастеръ ’магістр ордэна’. Да ма́йстар (гл.). У рус. мову — з беларускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарцыя́рка ’багамольная жанчына, якая дала абяцанне кожны дзень хадзіць у касцёл’ (Скарбы). З польск.tercjarka ’прыналежная да ордэна св. Францыска’, ад tercja ’кананічная гадзіна’ (< лац.tertius ’трэці’, г. зн. ’прыналежны да 3‑й ступені ў ордэне’, гл. Брукнер, 569).