Разм. Перавярнуцца дном, нізам уверх; паваліцца набок, абярнуцца. На павароце каля моста машына з’ехала пад адхон і перакулілася.Жычка.Бітончык, неасцярожна крануты нагою, перакуліўся, і малако пацякло па пыльным тратуары.Пальчэўскі.// Упаўшы, перавярнуцца на спіну, перакаціцца. Варона перакулілася дагары, выставіла ногі з сагнутымі кіпцюрамі і падрыхтавалася да абароны.Якімовіч.// Перавярнуцца цераз галаву. Цела мешкавата перагнулася, перакінулася цераз галаву і пляснула нагамі ў ваду.Лобан.// Перакінуцца цераз каго‑, што‑н. Перакуліцца цераз плот. □ [Міхась] не мог супакоіцца, пакуль знясілены, паранены ў абедзве нагі, той [Сёмка Ларывонаў] пад раніцу не перакуліўся цераз бруствер траншэі.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАВАГРУ́ДСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення на Панямонні. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. ў Навагрудскім, Карэліцкім, Слонімскім і Лідскім р-нах Гродзенскай вобл. Аснову летняга жаночага гарнітура складалі кашуля-гарсоўка, андарак, фартух, гарсэт або бурносік. Кашулю-гарсоўку кроілі з гесткай, з прамым або сабраным на каўнерац рукавом, вузкім стаячым, утвораным брыжыкамі каўняром або без каўняра. Дробнаўзорысты геам. арнамент вышыўкі чырвонымі і чорнымі баваўнянымі ніткамі кампанаваўся ў вузкія паскі і размяшчаўся ўздоўж швоў злучэння гесткі са станам, па лініі разрэзу пазухі, на каўняры, нізе рукавоў. Андарак у клетку буйнога рапорту (найчасцей зялёна-блакітнага, зялёна-сіняга ці фіялетавага колераў) прасавалі ў буйныя складкі, падпяразвалі вузкім дэкар. поясам. Аднаполкавы фартух кроілі са скругленым нізам, аздобленым фальбонай. Гарсэт з чорнай шарсцянкі меў баску ў выглядзе 6—8 кліноў. Кароткі бурносік з белага валенага сукна шылі з маляўнічымі складкамі на спіне. Галаўныя ўборы — намітка або чорны ці чырвоны з круглымі вушкамі і ўзорыстымі шаўковымі стужкамі-завязкамі каптур, аздоблены па краях вушак каляровай аблямоўкай, парчовай тасёмкай, вышыўкай. Дзявочы галаўны ўбор — хустка з прышпіленай кветкай ці пяром. Шыю ўпрыгожвалі пацеркамі, стужкамі. Мужчынскае адзенне складалі кашуля, нагавіцы, камізэлька (з сіняй ці чорнай шарсцянкі з меднымі гузікамі, стаячым каўняром), касынка-каляшыйка. Галаўныя ўборы — саламяныя капелюшы, фуражкі. Верхнім адзеннем былі бурнос, сярмяга, капота, спанцэрка, кажух.
Літ.:
Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Навагрудскі строй. Маладуха ў верхнім адзенні з каптуром. Вёска Курылавічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нака́т, ‑а і ‑у, М ‑каце, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. накатаць (у 1 знач.).
2.‑а. Рад бярвёнаў, жэрдак і пад., насланых паверх або пад нізам чаго‑н.; насціл. Уздоўж дарогі жаўцелі траншэі, смалістымі канцамі сасновых накатаў бялелі зямлянкі.Ставер.Бліндаж салдацкі ў тры пакаты, І ўсё як трэба ў бліндажы...Калачынскі.
3.‑а. Слой фарбы на прыладзе для атрымання адбітку на якой‑н. паверхні (на сцяне, паперы і інш.). Тонкі накат фарбы на стэрэатыпе.// Узор на сценах. Праз адчыненыя дзверы ў пакоях відаць быў свежы накат на сценах.Асіпенка.
4.‑а. Утрамбаваны калёсамі шлях, каляіна. Цвёрды накат дарогі. □ Свежыя пакаты калёс, мноства конскіх слядоў вялі з лясной дарожкі на шлях.М. Ткачоў.
5.‑у. Спец. Рух па інерцыі.
6.‑у. Спец. Рух гарматы ўперад пасля аддачы назад пры стрэльбе.
7.‑у. У більярдзе — спосаб удару, калі шар, якім б’юць, коціцца за шарам, які б’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спод, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Ніз, ніжняя частка чаго‑н. У сподзе кожнага аркуша стаіць лічба 3, а тады — «Якуб Колас. Дрыгва».Брыль.
2. Бок прадмета, процілеглы яго верху. Спод тоўстага кругляка, нібы ступа, быў заліты воскам.Паўлаў.
3. Дно чаго‑н. Але не абышлося без няшчасця, у чоўне Тайдо прапароўся спод аб востры камень, а лішняй кары не было, каб залатаць.Маўр.Стаіць адным бокам, з паднятым на паветра другім бокам і з пагнутым і парваным сподам нямецкі танк.Чорны.Свіст неўпрыцям паклаў на спод кацялка вынутае з торбы Пшанічнага сала.Быкаў.//перан. Глыб, нутро. [Тодару] здавалася, што ён забыўся пра .. [Доню]. Не, сподам душы і думкі адчуваў яе ціхую прысутнасць усе тыя студэнцкія гады.Вышынскі.І ажылі, замітусіліся думкі, што ад раніцы ляжалі пакутліва-цяжкім клубком недзе на сподзе душы.Сачанка.
4. Адваротны бок (тканіны, аркуша і пад.). І ложкі былі, і на ложках не рыззё, не коўдры дамашнія, а пярыны з чырвоным сподам.Мележ.Набягае ветрык — і лісце трапеча, звініць, паблісквае матава-с[е]рабрыстым сподам.Ракітны.
•••
Пад спод; пад сподам — пад ніз, пад нізам. Старыя, жоўтыя [грыбы] кладзём пад спод, а белыя, ядраныя .. наверх.Сачанка.Там .. чарназём з глеем пад сподам, і калі быў мокры год — усё вымакала.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dół, dołu
м.
1. яма; паглыбленне;
dół na śmiecie — памыйная яма;
dół pod fundament — катлаван;
wspólny dół — брацкая магіла;
dół strzelecki вайск. адзіночны стралковы акоп;
2. ніз, спод;
góra i dół czego — верх і ніз чаго;
dół spódnicy — ніз спадніцы;
płynąć w dół rzeki — плыць уніз па рацэ;
dołem — нізам,
na (w) dole — унізе;
z (od) dołu — знізу;
w (na) dół ku dołowi — уніз
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)