грэх, граху́і грэ́ху, Т грахо́м і грэ́хам, мн. грахі́, -о́ў, м.
1. У веруючых: парушэнне правіл рэлігійнай маралі.
2.перан. Заганны ўчынак.
Грахі мінулых дзён.
3.у знач.вык. Грэшна, нядобра (разм.).
Г. так гаварыць.
◊
Далей ад граху (разм.) — пра нежаданне ўцягвацца ў непрыемную гісторыю.
З грахом папалам (разм.) — з вялікімі цяжкасцямі.
І смех і грэх (разм.) — і смешна, і сумна.
Няма чаго граху таіць (разм.) — трэба прызнацца.
Як на грэх (разм.) — як на зло, на няшчасце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Млосць, паст.млось ’пачуццё слабасці, якое наступае перад стратай прытомнасці, рвотай’, ’прыкрасць’ (ТСБМ, Нас.; мін., драг., КЭС; віл., воран., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), млосны ’сумны, прыкры; які даводзіць сябе да знямогі’ (Нас.), ’маласольны’ (маст., Сл. ПЗБ), млосна ’нядобра, моташна, нязносна’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Яруш., Мядзв., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС). Ст.-рус.мдлость ’слабасць’ (XVI ст.). Відаць, запазычана са ст.-польск.mdłość. Гл. таксама млець, мдле.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дурнота́(тошнота) разг. млосць, род. мло́сці ж.; мло́снасць, -ці ж.;
я (он) почу́вствовал дурноту́ мне (яму́) ста́ла мло́сна (нядо́бра, дрэ́нна).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мло́сна, безас.узнач.вык.
Нядобра, моташна. Адчуўшы, што яму млосна, Максім Сцяпанавіч выйшаў на ганак і сеў проста на прыступку.Карпаў.Неяк раз на занятках па гімнастыцы ў школе Бобу зрабілася млосна, і ён страціў прытомнасць.Гарбук.
•••
Чарцям млосна (будзе, стане) — пра што‑н. такое, што выходзіць за межы звычайнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спахмурне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які зрабіўся хмурным, змрочным (пра з’явы прыроды). Я сядзеў ля адчыненага акна і з надзеяй пазіраў на спахмурнелае неба: хоць бы адзін прасвет.Шыловіч.
2. Які стаў панурым, сумным (пра чалавека). Спахмурнелы Турсевіч сядзеў і слухаў.Колас.Па раптам спахмурнелым.. [Алесевым] твары Нікіфаровіч здагадаўся, што нешта нядобра.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
unequal
[ʌnˈi:kwəl]
adj.
1) няро́ўны (ко́лькасьцю, паме́рам, лі́кам)
2) нядо́бра падабра́ны
3) несправядлі́вы, няро́ўны
an unequal contest — няро́ўнае спабо́рніцтва
4) недастатко́вы; неадпаве́дны
5) нерэгуля́рны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зглумі́ць, зглумлю, зглуміш, зглуміць; зак., што.
Разм.
1. Страціць без карысці; папсаваць, перавесці. Зглуміць дабро. □ Колькі за вайну зглумілі сталі! Ты прыкінь, таварыш, як і я: Тысячу мастоў пабудавалі б Праз любы вялікі акіян.Панчанка.Есці яму ўжо не хочацца, але і пакідаць чуць не палавіну мазанага бліна нядобра, будуць сварыцца, што зглуміў.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няго́жа,
Разм.
1.Прысл.да нягожы.
2.безас.узнач.вык. Дрэнна, нядобра, непрыгожа. Аднойчы цётка Даша адчыніла прасторны пакой,.. аддала [хлопцам] сваю лямпу. — Мне кніжкі не чытаць, — сказала старая. А вам займацца без агню нягожа.Новікаў.— Толькі вось што, таварыш Сагура: я маю званне лейтэнанта, афіцэр, а вы часам пры ўсіх — Лёша ды Лёша. Гэтак нягожа.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
badly
[ˈbædli]
adv.
1) бла́га, ке́пска, дрэ́нна, нядо́бра
to behave badly — бла́га захо́ўвацца
2) informal мо́цна; гане́бна
to be badly in need — мо́цна патрабава́ць
badly beaten — гане́бна пабі́ты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. разагнаць (у 3, 4 знач.).
2.Спец. Расплюшчванне кавалка металу (пакоўкі 2) у папярочным напрамку.
4.Разм. Строгая вымова; праборка, разнос. [Старшыня:] — Ты на бюро, можа, паедзеш замест старшыні? — І, нядобра ўсміхаючыся дадаў: — Там не гэтак вымакнеш, як пачнуць разгонку даваць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)