няёмкі, -ая, -ае.

1. Такі, у якім нязручна быць, знаходзіцца.

Няёмкая поза.

2. Непрыемны, цяжкі.

Трапіць у няёмкае становішча.

3. Не зусім прыстойны, недазволены этыкай; недарэчны.

Няёмка (прысл.) умешвацца ў размову бацькоў.

|| наз. няёмкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смехатво́рны, ‑ая, ‑ае.

Недарэчны, варты смеху, кпінаў. Смехатворнае апраўданне. □ [Лаўрыновіч:] — Ну, таварышы, гэта абвінавачванне і зусім смехатворнае. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

deplaciert [-'si:rt] a недарэ́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мадзя́стынедарэчны, абы-які’ (капыл., Жыв. сл.), утворана ад мадзе́ць (< mъděti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nieodpowiedni

неадпаведны, неналежны; недарэчны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

absurdalny

абсурдны, недарэчны, бессэнсоўны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́клясці, ‑кляну, ‑клянеш, ‑кляне; зак.

Разм. Праклясці. Стары Прусак, якога выкляў бог І выракліся людзі,.. Убачыў неяк недарэчны сон. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кур’ёз, ‑у, м.

Недарэчны выпадак, смешнае здарэнне. Бедная слоўная палітра прыводзяць часамі проста да кур’ёзаў, калі сур’ёзнае становіцца смешным. Скрыган.

[Ад фр. curieux, curieuse — забаўны, цікавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недарэ́чна нареч.

1. неуме́стно;

2. неле́по, несура́зно, несообра́зно, бессмы́сленно; глу́по;

1, 2 см. недарэ́чны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ілагі́чны

(ад лац. il- = не + лагічны)

які супярэчыць логіцы, недарэчны, неразумны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)