падазро́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае падазрэнне, недавер’е. Надазронае здарэнне. Падазронае месца. Падазроны чалавек. □ Глухімі воўчымі сцежкамі адыходзіўся Гамыра з канём, туляючыся ў кустах пры кожным падазроным шуме. Колас. Генрых выказваў да мяне падазроную ўвагу і ветлівасць. Карпюк. // Які не выклікае даверу, не можа лічыцца прыстойным. Хіба не з-за [Івана] учора Змітрок трапіў у рэстаран з падазронымі асобамі? Ваданосаў. / у знач. наз. падазро́ны, ‑ага, м. Перад самым сваім адступленнем.. [фашысты] арыштавалі ўсіх падазроных. Кавалёў. // Які выклікае падазрэнне на якую‑н. хваробу. Падазроны кашаль.

2. Які падазрае, схільны падазраваць; недаверлівы. Апошні час [Антанюк] замыкаўся, рабіўся падазроны і недаверлівы. Шамякін. // Які выражае падазронасць. [Жанчына] акінула салдата падазроным позіркам. Дамашэвіч. Часта .. гаспадыня паднімала падазроныя вочы то на мужа, то на маладую настаўніцу. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

suspicious [səˈspɪʃəs] adj.

1. падазро́ны, недаве́рлівы;

be suspicious about/of smth./smb. падазрава́ць што-н./каго́-н.

2. падазро́ны; той, хто выкліка́е падазро́насць;

a suspicious character цёмная асо́ба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mísstrauisch a недаве́рлівы, по́ўны падазрэ́нняў;

gégen j-n ~ sein адно́сіцца [ста́віцца] да каго́-н. з недаве́рам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мні́цельны ’недаверлівы, беспрычынна падазроны’ (ТСБМ). Да рус. мнительный ’тс’, якое з рус. мнить, ст.-рус. мьнѣти, ст.-слав. мьнѣти і г. д. Прасл. mьněti, роднаснае да літ. minė́ti ’ўспамінаць’, ст.-прус. minisnan ’памяць’, ст.-інд. mányatē, manutḗ ’думае’, ст.-грэч. μέμονα, лац. meminī ’ўспамінаю’. Ст.-слав. мѣнити ’згадваць, успамінаць’, славен. méniti, ст.-чэш. mieniti, польск. mienić, аднак, з’яўляюцца роднаснымі да ст.-в.-ням., с.-в.-ням. meinen ’думаць, меркаваць’ (Фасмер, 2, 633).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

belief [bɪˈli:f] n.

1. ве́ра, даве́р; перакана́нне;

hard of belief недаве́рлівы;

light of belief легкаве́рны

2. relig. ве́ра, веравызна́нне;

belief in God ве́ра ў Бо́га;

heathen beliefs язы́чніцкія ве́раванні

♦

beyond belief невераго́дна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wary

[ˈweri]

adj.

1) пі́льны, чу́йны, насьцяро́жаны

a wary fox — чу́йная лісі́ца

2) асьцяро́жны; ува́жлівы

wary answers — асьцяро́жныя адка́зы

wary of — чу́йны на што, недаве́рлівы, насьцяро́жаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Недаве́рак ’той, хто не верыць’ (Бяльк., ТСБМ): Niedawierki każuć, szto czerwiaka zubatocza niema na świeci (Пятк. 2), ’дысідэнт, не адной веры’ (Нас.), недавя́рак ’недаверлівы чалавек’ (Сцяц.), ’злыдзень, прахвост’ (дзярж., Нар. сл.), укр. недові́рок ’рэнегат; малаверны’, польск. niedowiarek ’няверны, ерэтык, адшчапенец; няверуючы, атэіст; малаверны чалавек’. Здаецца, што тут аб’ядналіся розныя па паходжанню словы; адны з іх утвораны ад не давяраць або з больш ранняга спалучэння не да веры (польск. nie do wiary) ’цяжка паверыць’, якія маглі з’явіцца самастойна ў кожнай з моў, іншыя запазычаны з польскай мовы, куды, як мяркуецца, трапілі з чэш. nedověrek ’ерэтык, адступнік’ (параўн. Урбаньчык, ZPSS, 1988, 457).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асцяро́жны, ‑ая, ‑ае.

Які дзейнічае з аглядкай, асцярогай, імкнецца прадбачыць магчымую непрыемнасць, небяспеку. Выдаў майстар кнігу, Вынасіў сумленна. Асцярожны крытык Пахваліў: — Не дрэнна! Лужанін. У Пракопе сядзеў усё яшчэ стары Пракоп, асцярожны, падазроны, недаверлівы. Колас. // Які робіцца з асцярогаю, так, каб не звярнуць чыёй‑н. увагі, не пашкодзіць што‑н., не патурбаваць каго‑н. Старая не спала ад болю ў нагах, і асцярожны стук у шыбу не разбудзіў яе, а проста спалохаў. Брыль. // Далікатны, акуратны. Асцярожныя моцныя рукі прытулілі дзяўчынку да гімнасцёркі. Гарбук. Тут [у небе] трэба быць асцярожным: ледзь недагледзіш — і ўспамінай як звалі. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

shy

[ʃaɪ]

1.

adj.

1) нясьме́лы, сарамя́жлівы, сарамлі́вы

2) баязьлі́вы, палахлі́вы, пужлі́вы

A deer is a shy animal — Казу́ля — пужлі́вая жывёліна

3) асьцяро́жны, недаве́рлівы

4) сьці́плы, яко́га ледзь хапа́е

We are shy on butter — У нас не стае́ ма́сла

2.

v.i.

1) пужа́цца, адско́кваць

2) уніка́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

калю́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які колецца, можа рабіць укол. Калючыя шыпы ліян ранілі .. рукі і рвалі вопратку. Самуйлёнак. Пад нагамі шумна зашастаў калючы ржэўнік. Якімовіч. // Які выклікае балючае адчуванне ўколу. Нізка плылі цяжкія хмары, сыпаўся калючы халодны снег. Лупсякоў. Толькі вецер ганяў калючы пясок па дарозе. Шыцік.

2. Які мае калючкі. Калючы дрот. Калючы куст. □ [Тата] збірае грыбы і ўсё лезе туды, дзе густа стаяць калючыя ёлачкі. Брыль.

3. перан. Востры, са злой насмешкай. Бацька ў роспачы, у злосці Кінуў жмут калючых слоў. Колас. // Злы, нядобры (пра погляд, вочы і пад.). Людзі слухалі паказанні, і твары іх камянелі, сухімі, калючымі рабіліся іх вочы. Лынькоў. Позірк Шамоты быў стрыманы, калючы, недаверлівы, позірк Варановіча — вясёлы, усмешлівы, з нейкай вострай думкай у вачах. Дуброўскі.

4. перан. Які непрыхільна, недаверліва ставіцца да ўсяго; нелюдзімы, злосны (пра чалавека). Паходню варта было б правучыць — занадта ён ужо порсткі і калючы стаў у апошнія гады. Хадкевіч.

5. перан. Асляпляльны, рэзкі, яркі (пра святло). Лежачы на цвёрдым белым стале, аслепленая калючым святлом, яна [Лёдзя] адчувала, што траціць апошнія сілы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)