недаве́рлівы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
недаве́рлівы |
недаве́рлівая |
недаве́рлівае |
недаве́рлівыя |
| Р. |
недаве́рлівага |
недаве́рлівай недаве́рлівае |
недаве́рлівага |
недаве́рлівых |
| Д. |
недаве́рліваму |
недаве́рлівай |
недаве́рліваму |
недаве́рлівым |
| В. |
недаве́рлівы (неадуш.) недаве́рлівага (адуш.) |
недаве́рлівую |
недаве́рлівае |
недаве́рлівыя (неадуш.) недаве́рлівых (адуш.) |
| Т. |
недаве́рлівым |
недаве́рлівай недаве́рліваю |
недаве́рлівым |
недаве́рлівымі |
| М. |
недаве́рлівым |
недаве́рлівай |
недаве́рлівым |
недаве́рлівых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
недаве́рлівы недове́рчивый;
н. чалаве́к — недове́рчивый челове́к;
~вая но́тка — недове́рчивая но́тка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недаве́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Які не давярае людзям, схільны да недавер’я. Расказваў хлопец так шчыра і падрабязна, што самыя недаверлівыя людзі паверылі яму. Шамякін. [Валя] зрабілася вельмі недаверліваю, не пераставала думаць, што ад яе нешта тояць. Мележ. // Які выражае недавер’е. Позірк Шалюты быў стрыманы, калючы, недаверлівы, позірк Варановіча — вясёлы, усмешлівы, з нейкай вострай думкай у вачах. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недове́рчивый недаве́рлівы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
недаве́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).
Той, хто не верыць у што-н.; недаверлівы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мни́тельный (недаве́рліва) падазро́ны, недаве́рлівы, наду́млівы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падазро́ны, -ая, -ае.
1. Які выклікае падазрэнне.
П. кашаль.
2. Схільны падазраваць, недаверлівы.
П. характар.
|| наз. падазро́насць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апа́слівы, -ая, -ае (разм.).
1. Які дзейнічае з апаскай, асцярожна.
А. воін.
2. Недаверлівы, насцярожаны.
А. позірк.
|| наз. апа́слівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзіклі́вы, -ая, -ае (разм.).
1. Які дзічыцца, саромеецца людзей, асабліва чужых.
Дзіклівае дзіця.
2. Недаверлівы, палахлівы (пра жывёл).
Д. кот.
|| наз. дзіклі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ско́сы, ‑ая, ‑ае.
Недаверлівы, падазрона, непрыязны (пра позірк). Скосы позірк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)