powierzchowny

powierzchown|y

1. паверхневы;

~e obrażenia — паверхневыя пашкоджанні;

2. перан. павярхоўны, неглыбокі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лажбі́на ’паніжанае месца’ (Інстр. 1), ’нізіна’ (Яўс.), рус. ложбина ’неглыбокі роў, упадзіна’. Бел.-рус. рэгіянальнае ўтварэнне ад лог (гл.) і суф. -ба (< ‑ьba) з пазнейшым наслаеннем ‑ін‑а. Сюды ж лажбінны ’нізінны’ (Яўс.). У іншых славян без ‑б‑, напр., чэш. ložina ’тс’, славен. ložína ’поле на стромай гары, якое нельга араць, а толькі капаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мелкі, неглыбокі / пра раку, возера: мелкаводны; плыткі (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

unsound

[,ʌnˈsaʊnd]

adj.

1) нездаро́вы; пашко́джаны, сапсу́ты; гнілы́, хвараблі́вы

2) неабгрунтава́ны

an unsound theory — неабгрунтава́ная тэо́рыя

3) лёгкі, неглыбо́кі, неспако́йны

an unsound sleep — лёгкі, неспако́йны сон

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Кана́ва, кына́ва ’доўгі неглыбокі і нешырокі роў для сцёку вады’ (ТСБМ, Сержп. Ск., Сцяшк., Яруш., Бяльк.; ганц., вільн., гарад. Сл. паўн.-зах.); ’пашыранае і выраўненае рэчышча’ (слаўг., Яшк.); міёр. къна́віна ’канава’, дубров. кына́ў, міёр. (Нар. словатв.), кана́ўка (Сцяшк.; ветк., слаўг., Яшк.). Н.-луж. kanała ’тс’. Пераробленае польск. kanał ’канал’ (параўн. бел. дубров.) > канаў, аднак незвычайнасць заканчэння на ‑ў прывяла да рэгулярнага афармлення ў ‑ва (напр., як ва́рава ’мноства’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́лкі

1. (неглыбокі, плыткі) seicht, nicht tief; flach (пра посуд);

ме́лкая рака́ ein séichter Fluss;

ме́лкая тале́рка flácher Téller;

2. (невялікі) klein, Klein-;

ме́лкая жывёла Kléinvieh n -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Раўчу́к, раўча́к ’невялікі ручай’, ’неглыбокі роў з вадой’, ’калдобіна, выбоіна, далок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Яшк., Ян.), ’канаўка пад капяжом хаты для сцёку вады’ (Яшк.), ’рэчка’ (Ян.), раўча́г (слаўг., Яшк.), раўчо́к (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ро́ўчак (Сл. ПЗБ). Утворана з выкарыстаннем суф. ‑(ч)ак/‑(ч)ук з агульнай семантыкай ’нешта малое ад пэўнай назвы’, параўн. ваўчак, ваўчук, хлапчук і пад. Адсюль роў‑ + ‑чук ці равок + ‑ук/‑ак > раўчу́к, раўча́к, ро́ўчак ’малы роў’. Гл. роў 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лагу́на

(іт. laguna)

1) неглыбокі заліў, аддзелены ад мора наноснай палосай сушы (бар​4) або злучаны з ім вузкім залівам;

2) участак мора паміж берагам мацерыка ці вострава і каралавымі рыфамі, а таксама ўнутраны вадаём атола.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

чу́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны добра ўспрымаць што‑н. слыхам, нюхам. — Спі, — гаворыць Яворскі, — сабакі ў мяне чуткія і злыя — абудзяць, калі што. Колас. // Які хутка рэагуе на знешнія раздражненні (гук, дотык і пад.). А ўначы ўсё навокал скоўваў амаль касмічны холад, і чуткія сейсмографы адзначалі, як недзе ў гарах трашчаць скалы. Шыцік.

2. Уражлівы, успрыімлівы. Каханне — лёгкая прынада Для сэрцаў чуткіх, маладых. Купала. Першым затрапятала чуткае лісце асіны. Шамякін.

3. Лёгкі, неглыбокі. Чуткі сон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

flach

1. a

1) пло́скі, пляска́ты

2) нізі́нны; ро́ўны

3) неглыбо́кі, паве́рхневы

4) перан. бана́льны;

éine ~e Unterháltung пуста́я размо́ва

2. adv пла́стам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)