сла́віцца, сла́ўлюся, сла́вішся, сла́віцца; незак.

1. чым або са словам «як». Мець шырокую вядомасць у якіх-н. адносінах.

Горад славіцца сваімі паркамі.

Ён славіўся як аматар рыбалкі.

2. Праслаўляцца, ушаноўвацца.

У песнях славіцца наш беларускі край.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́шынецнаш, тутэйшы, зямляк’ (Сабаленка), ’чалавек з мясцовага асяроддзя’ (Ян.), нашчанецнаш чалавек, свой брат’ (Нас., Гарэц.), на́шчыніц ’мясцовы чалавек, тубылец’ (Нік. Очерки; мсцісл., З нар. сл.), рус. нашенецнаш, свой чалавек’, ст.-польск. naszyniec ’тс’, чэш., славац. пасінее ’тс’, славен. паспеенаш, зямляк, суайчыннік’, серб.-харв. нашинац ’тс’, балг. на́шенец ’тс’, макед. нашинец ’тс’. Утворана ад *нашын‑ скі (Снишына, гл.), параўн. рус. нашинский, на́шенскийнаш, належачы нам’, чэш., славац. našinsky, серб.-харв. нашински, балг. на́шенски, макед. нашински (гл. ESSJ SG, 2, 440) або ад *нашын, параўн. рус. на́шиннаш’ (пск., цвяр., СРНГ); формы з ‑шч‑ ад *нашчынскі, што магло быць утворана ад наскі, наські (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

све́тач, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны або смалістых корчыкаў; дзед² (уст.).

Запаліць с.

2. перан. Пра таго, хто нясе з сабой ісціну, асвету, свабоду, культуру, праўду.

Францыск Скарына — наш с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«Сцяг волі» (газ.), гл. «Наш сцяг»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Сцяг народа» (газ.), гл. «Наш сцяг»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

апа́мятацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Апрытомнець, прыйсці да памяці; зноў пачаць спакойна разважаць і дзейнічаць.

Апамятаўся ён у шпіталі.

2. Адумаўшыся, зразумець сваю памылку.

Апамятайся, што ты гаворыш!

3. Агледзецца, заўважыць.

Мы і а. не паспелі, як мінуўся наш адпачынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэві́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кароткае выслоўе, якое выражае кіруючую ідэю паводзін або дзейнасці.

Наш д. — наперад!

2. Слова або выслоўе, якое на конкурсах аўтар ставіць на творы замест свайго імя.

Праект пад дэвізам «Перамога».

|| прым. дэві́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наські1 ’таварыскі’ (Ян.), наській ’нашага краю, нашага звычаю, наш’ (Нас.), ’наш, свой’ (Бяльк., Мат. Маг.). Гл. на́скі.

На́ські2: на́ські велікдзень ’наўскі вялікдзень, чацвёрты дзень велікоднага тыдня’ (ТС). Гл. на́ўскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рулявы́, -а́я, -о́е.

1. гл. руль.

2. у знач. наз. рулявы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. На судне: чалавек, які кіруе рулём, а таксама спецыяліст, які рэгулюе кіраванне рулём.

Гэты чалавек — наш р. (перан.: вядзе нас наперад).

|| ж. рулява́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тапу́ннаш нацыянальны танец’ (Варл.). Ад топаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)