прылада або ўстаноўка для выяўлення дэфектаў (тыпу парушэнняў суцэльнасці ці аднароднасці, адхіленняў у хім. саставе) у матэрыялах, паўфабрыкатах і вырабах метадамі неразбуральнага кантролю. Стацыянарныя і лабараторныя Д. абсталёўваюць асцылаграфічнымі і лічбавымі індыкатарамі, самапіснымі прыстасаваннямі; пераносныя — стрэлачнымі прыладамі, гукавымі або асвятляльнымі сігналізатарамі. Існуюць Д., якія кантралююць рухомыя вырабы або самі рухаюцца адносна вырабаў (рэйкавыя Д., Д.-цялежкі і інш.).
Адрозніваюць Д.: ультрагукавыя (выкарыстоўваюць уласцівасць ультрагукавых хваль адбівацца ад дэфектаў, напр., трэшчын); рэнтгенаўскія і гама-Д. (прасвечваюць вырабы і матэрыялы адпаведнымі прамянямі, фіксуюць трэшчыны, ракавіны, пабочныя ўключэнні); магнітныя (з дапамогай магн. поля збіраюць магн. парашок або суспензію ў месцах дэфектаў); электраіндуктыўныя (узбуджаюць у вырабе або матэрыяле віхравыя токі, сіла і шчыльнасць якіх залежаць ад наяўнасці дэфектаў); люмінесцэнтныя (выяўляюць парушэнні пакрыццяў на дэталях электронных прылад); аптычныя (устаноўкі з прасветным экранам для візуальнага кантролю або сістэмай аўтам. аналізу відарысу; выяўляюць мікрашчыліны, мех.напружанні, адшчэпы, драпіны, скопішчы дыслакацый па змене інтэнсіўнасці адбітых прамянёў) і інш.Гл. таксама Дэфектаскапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАЛЯ́ТАР ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ,
прыстасаванне для электраізаляцыі і мацавання правадоў, шын і частак эл. прылад і апаратаў, якія знаходзяцца пад напружаннем. Складаецца з уласна ізалятара (робіцца з цвёрдых дыэлектрыкаў — керамікі электратэхн., шкла, пластмасы, сіталаў і інш.) і мацавальных дэталей (з чыгуну, сталі, немагнітных матэрыялаў). Паверхню керамічных ізалятараў звычайна пакрываюць глазурай.
І.э. бываюць: нізка- (да 1000 В) і высакавольтавыя (больш за 1000 В); лінейныя, апорныя і прахадныя; унутранай і знадворнай устаноўкі. Лінейныя (штыравыя і падвесныя талеркавыя) прызначаны падтрымліваць правады — мацаваць іх да апор ліній электраперадачы; апорныя (штыравыя, флянцавыя) — для жорсткага мацавання шын, правадоў і асобных частак апаратаў; прахадныя — для ўводу вонкавых токаправодных частак эл. установак у памяшканні, апараты і інш. Пры напружанні 35 кВ і вышэй у трансфарматарах, выключальніках і інш. адказных апаратах ставяцца масланапоўненыя ізалятары (кандэнсатарныя ўводы). Высокачастотныя І.э. робяць з матэрыялаў з малымі дыэлектрычнымі стратамі (ультрафарфор, стэатыт). Да І.э. адносяцца таксама ролікі ўнуранай эл. праводкі, ізалявальныя трубкі, утулкі, шайбы і інш.
У.М.Сацута.
Асноўныя тыпы ізалятараў электрычных: 1, 2 — лінейныя штыравы і падвесны (талеркавы); 3, 4 — станцыйныя апорны флянцавы і прахадны; 5 — кандэнсатарны ўвод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ,
навука, якая вывучае паводзіны розных матэрыялаў пад дзеяннем прыкладзеных нагрузак; вызначае трываласць, жорсткасць і ўстойлівасць дэталей машын, элементаў канструкцый і збудаванняў. Грунтуецца на законах і вывадах тэарэтычнай механікі, тэорыях паўзучасці, пластычнасці і пругкасці (гл. адпаведныя арт.), у эксперым. частцы выкарыстоўвае палажэнні матэрыялазнаўства.
Асн. задачы С.м. — падбор матэрыялу і вызначэнне памераў канструкцыйных элементаў, якія забяспечваюць патрэбную эксплуатацыйную надзейнасць і даўгавечнасць тэхн. аб’ектаў. Гал. разліковымі характарыстыкамі з’яўляюцца дэфармацыі і напружанні механічныя, колькасныя характарыстыкі якіх у пэўным пункце залежаць ад прынятай формы элемента, лікавага значэння і спосабу прыкладання знешняй нагрузкі. З дапамогай С.м. робяць інж. разлік бэлек, стрыжняў, валоў, пліт, абалонак, арак і інш. Заснавальнікам С.м. лічыцца Г.Галілей. Асн. закон С.м. (Гука закон) адкрыты Р.Гукам. Значны ўклад у С.м. зрабілі рас. вучоныя Л.Эйлер, Дз.І.Жураўскі, М.М.Бяляеў, В.З.Уласаў, Ю.М.Работнаў і інш., франц.інж. і вучоны Л.М.А.Наўе, а таксама бел. вучоныя Я.Ф.Вінакураў, Я.М.Макушок, І.А.Прусаў, Г.К.Татур і інш.
Літ.:
Тимошенко С.П. История науки о сопротивлении материалов: Пер. с англ.М., 1957;
Татур Г.К. Курс сопротивления материалов. Ч. 1—3. Мн., 1962—66;
Беляев Н.М. Сопротивление материалов. 15 изд. М., 1976;
Справочник по сопротивлению материалов. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗМАЦНЯ́ЛЬНІКу тэхніцы,
прылада, якая павялічвае значэнне нейкай велічыні за кошт энергіі пабочнай крыніцы; адзін з асн. элементаў у многіх галінах тэхнікі. У залежнасці ад віду энергіі адрозніваюць У. электрычныя (гл.Узмацненне электрычных ваганняў), пнеўматычныя (гл.Пнеўматычны пераўтваральнік), гідраўлічныя і механічныя.
Існуюць У., з дапамогай якіх узмацняюць відэасігналы, — відэаўзмацняльнікі; энергію эл.-магн. хваль — квантавыя ўзмацняльнікі; мікрахваль — мазеры; магутнасць сігналу, які падаецца на абмотку ўзбуджэння, — электрамашынныя ўзмацняльнікі; эл. сігналу з дапамогай фотаэл. пераўтваральніка — фотаэлектрычныя ўзмацняльнікі, павялічваюць частату эл. ваганняў — памнажальнікі частаты; павышаюць сілу і скорасць дзеяння асн. механізма або машыны — бустэры. Гідраўлічныя У. выкарыстоўваюць для перамяшчэння кіроўных органаў гідраўл. выканаўчых механізмаў з адначасовым узмацненнем кіроўнага ўздзеяння (напр., на самалётах у сістэмах кіравання рулямі). Шырока выкарыстоўваюцца ў аўтаматыцы, тэлемеханіцы, радыётэхніцы, электроніцы, правадной сувязі, вымяральнай тэхніцы і інш.
Узмацняльнікі: 1 — схема аднатактнага ўзмацняльніка пастаяннага току (T — транзістар, R — рэзістар, E — напружанне крыніцы электрасілкавання, Uув і Uвых — напружанні на ўваходзе і выхадзе, С — стабілітрон); 2 — схема ўзмацняльніка нізкай частаты (магутнасці) з трансфарматарным уваходам (Uув — уваходны сігнал, T — транзістар, Тр — выхадны трансфарматар. Eк і Eзр, — крыніцы пастаяннага току ў ланцугах калектара і зрушэння, Г — гучнагаварыцель).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСФАРМА́ТАР ВЫМЯРА́ЛЬНЫ,
электрычны паніжальны трансфарматар, на першасную абмотку якога ўздзейнічаюць ток або напружанне, што вымяраюцца, а да другаснай падключаны электравымяральныя прылады або рэле аховы. Выкарыстоўваецца пераважна ў ланцугах пераменнага току высокага напружання для вымярэнняў сілы току, напружання і магутнасці з дапамогай амперметраў, вальтметраў і ватметраў. Адрозніваюць Т.в. напружання і току.
Трансфарматар напружання пераўтварае высокае эл. напружанне пераменнага току (больш за 380 В) у напружанне, прыдатнае для вымярэнняў стандартнымі прыладамі (звычайна 100 В). Першасная абмотка далучаецца да ланцуга высокага напружання, другасная — да вымяральных прылад і рэле аховы. Выпускаюцца на намінальнае напружанне ад 380 В да 750 кВ. Трансфарматар току пераўтварае пераменны эл. ток вял. сілы да значэння. прыдатнага для вымярэнняў стандартнымі прыладамі. Першасная яго абмотка ўключаецца паслядоўна ў ланцуг току, які вымяраецца. а другасныя — у ланцуг вымяральных прылад і рэле аховы. Выпускаюцца на намінальную сілу першаснага току ад 5 А да 5 кА пры напружанні ад 380 В да 750 кВ (сіла другаснага намінальнага току 5 і 1 А). Т.в. бываюць тэхнічныя для прамысл. установак і лабараторныя.
У.М.Сацута.
Трансфарматар вымяральны: 1 — току на 115 кВ, 2 — напружання на 400 кВ са схемамі ўключэння (W1, W2 — першасная і другасная абмоткі; I1, U1 — ток і напружанне, якія вымяраюцца; I2, U2 — ток і напружанне ў другаснай абмотцы; A — амперметр; V — вольтметр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЕ СУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ,
фізічная велічыня, якая характарызуе процідзеянне эл. ланцуга (ці яго ўчастка) электрычнаму току. Абумоўлена перадачай ці пераўтварэннем эл. энергіі ў інш. віды энергіі: пры неабарачальным пераўтварэнні эл. энергіі (пераважна ў цеплавую) Э.с. наз.амічным супраціўленнем (ці актыўным); Э.с., абумоўленае перадачай энергіі эл. ці магн. полю і ў адваротным напрамку, наз.рэактыўным супраціўленнем.
Пры сіле пастаяннага току J і напружанніU паводле Ома закону Э.с. R ланцуга роўна R = U/J. Яно залежыць ад матэрыялу правадніка, яго геам. памераў і формы. Для аднароднага па саставу правадніка з пастаяннай плошчай папярочнага сячэння S і даўж.l: R = ρl/s, дзе ρ — удзельнае Э.с., якое характарызуе матэрыял правадніка. Велічыня, адваротная ρ, σ = 1/ρназ. ўдзельнай электраправоднасцю. З ростам т-ры Э.с. праваднікоў павялічваецца, з паніжэннем — памяншаецца. Пры вельмі нізкіх т-рах Э.с. некаторых металаў і сплаваў падае да нуля (гл.Звышправоднасць). Актыўнае Э.с. пераменнаму току большае, чым пастаяннаму, з прычыны павелічэння шчыльнасці току ў паверхні правадніка (гл.Скін-эфект), а таксама з-за страт на віхравыя токі і магн.гістэрэзіс. Пры пераменным току поўнае Э.с. ланцуга Z вызначаецца акрамя актыўнага r таксама і рэактыўным супраціўленнем x, якое залежыць ад індуктыўнасці і электраёмістасці. Для сінусаідальнага току
. Адзінка Э.с. ў СІ — ом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
napięcie
napięci|e
н.
1. напружанне;
linia wysokiego ~a — лінія высокага напружання;
trzymać w ~u — трымаць у напружанні;
2.фіз. нацяжэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СТАРЭ́ННЕ ПАЛІМЕ́РАЎ,
неабарачальная змена (пагаршэнне) уласцівасцей палімераў і палімерных матэрыялаў пад уздзеяннем знешніх фактараў (цяпла, святла, вільгаці, іанізавальных выпрамяненняў і інш.). Адбываецца пры перапрацоўцы і захоўванні палімераў, а таксама эксплуатацыі вырабаў з іх.
Абумоўлена хім. ператварэннямі макрамалекул, якія прыводзяць да іх дэструкцыі (гл.Дэструкцыя палімераў) і да ўтварэння разгалінаваных ці трохвымерных структур («сшывання»). Паводле фактару, што ініцыіруе хім. працэсы, адрозніваюць С.п. пад уздзеяннем цяпла (тэрмічнае), святла (светлавое, ці фотастарэнне), кіслароду (акісляльнае), іанізавальных выпрамяненняў (радыяцыйнае), С.п. у агрэсіўным хім. асяроддзі (хемадэструкцыя) і інш. Звычайна С.п. адбываецца пад уздзеяннем комплексу знешніх фактараў (напр., атм. старэнне), а таксама пры спалучэнні любых відаў С.п. з акісленнем кіслародам паветра. Найб. пашырана тэрмаакісляльнае С.п., якое звязана з ланцуговай хімічнай рэакцыяй акіслення палімера пры награванні ў паветры. Важны фактар, які паскарае старэнне, — мех.напружанні, што ўзнікаюць у палімерах пры іх мех. перапрацоўцы і пры пэўных умовах эксплуатацыі вырабаў (гл. Механахімія палімераў). Фіз. працэсы (напр., крышталізацыя палімера, дэсорбцыя з матэрыялу фарбавальніка, пластыфікатару і інш. дабавак) таксама прыводзяць да змены ўласцівасцей палімераў і ўзнікнення мех. напружанняў. Скорасць С.п. залежыць не толькі ад знешніх фактараў і інтэнсіўнасці іх уздзеяння, але і ад хім. будовы, структуры і тэхналогіі атрымання палімераў і матэрыялаў. С.п. прыводзіць да страты комплексу карысных уласцівасцей, растрэсквання, часам да поўнага разбурэння вырабаў. Для памяншэння ці ліквідацыі шкоднага ўплыву старэння выкарыстоўваюць розныя спосабы стабілізацыі палімераў і палімерных матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДА́Рцвёрдых цел,
сукупнасць з’яў, якія адбываюцца пры сутыкненні рухомых цвёрдых цел, а таксама пры некаторых відах узаемадзеяння цвёрдага цела з вадкасцю ці газам (У. струменя аб цела, У. цела аб паверхню вадкасці, гідраўлічны ўдар, дзеянне ўдарнай хвалі на цвёрдае цела і інш.).
Пры У. ў месцах кантакту цел узнікаюць вял. сілы ўзаемадзеяння, якія наз.ўдарнымі, (сярэднія велічыні ціску на пляцоўках кантакту дасягаюць ~ 104—105атм.); у выніку за вельмі малы час (~ 10−4—10−5 с) адбываецца значная змена скарасцей цел. Лінія, перпендыкулярная да паверхняў цел у пункце іх сутыкнення, наз.лініяй удару. Адрозніваюць У : прамы — скорасці цел да У. паралельныя лініі У.; косы — скорасці да У. непаралельныя; цэнтральны — пры У. цэнтры мас знаходзяцца на лініі У.; пругкі — сумарная кінетычная энергія цел пасля У. такая ж, як да У. Вынікамі У. могуць быць астаткавыя дэфармацыі, гукавыя ваганні, нагрэў цел, змена мех. уласцівасцей матэрыялаў (напр., умацаванне цел), разбурэнне (пры скарасцях сутыкнення, большых за крытычныя). Вял.напружанні пры У. выкарыстоўваюцца пры штампоўцы, выцісканні, коўцы і інш. Важнае значэнне мае ўлік гідраўл. У. ў трубах, уздзеяння ўдарнай хвалі на збудаванні і інш. Пра У. у мікрафізіцы гл. ў арт.Сутыкненні атамныя, Рассеянне мікрачасціц.
Літ.:
Кильчевский Н.А. Динамическое контактное сжатие твердых тел. Удар. Киев, 1976.