Напра́ма ’кірунак, напрамак’ (Яруш.), напра́мак ’тс’ (Байк. і Некр., ТСБМ). Відаць, наватвор беларускай літаратурнай мовы, што ўзнік шляхам запазычання з укр. напрям, напрямок ’тс’ ці ў выніку калькавання рус. направление ’тс’ (з ц.-слав. правъ ’прамы’); пры гэтым варта адзначыць, што магчыма і самастойнае развіццё на базе народных прыслоўяў тыпу напрамік, напрамкінапрасткі, нацянькі’ (Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС) праз абагульненне семантыкі ’напрасткі’ — ’напрамую, у кірунку да мэты’ — ’кірунак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́рапкам ’імкліва, нечакана?’: ён паяўляўся нарапкам (Скрыгай). Відаць, з ’ на‑рант‑нам, першапачаткова *на‑рапт‑ кі, параўн. напрасткі і пад., гл. рант ’парыў’, раптам ’нечакана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напрями́к нареч., разг.

1. напрасткі́, напрасця́к; наўпро́ст; нацянькі́;

2. перен. (без обиняков) про́ста, без хі́трыкаў; (откровенно) адкры́та, шчы́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

schnrstracks

adv

1) за́раз жа, неадкла́дна

2) пра́ма, напрасткі́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

напрасця́к, прысл.

Разм. Тое, што і напрасткі. З поля Міхась пайшоў адзін. Ён ішоў напрасцяк, праз палеткі, у сяло. Скрыган. Каб не рабіць кругу, [Ліда] падалася напрасцяк цераз выган той вёскі, у якой жыла. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ламану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Аднакр. да ламаць (у 1–4 і 6 знач.).

2. Разм. Хутка пайсці, пабегчы; кінуцца ў бок. Хвіліна роздуму — і Міша напрасткі ламануў да хутара. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прамі́зна ’прамы шлях’ (Нас.). Да прамы (гл.) з суф. ‑ізна, аб якім гл. Карскі, 28 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 41. Сюды ж прамава́ць ’ісці напрамкі, напрасткі’ (гом., Нар. лекс.). Гл. таксама Куркіна, Этымалогія–1968, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

geradeherus

adv пра́ма, напрасткі́

die Whrheit ~ sgen — сказа́ць усю́ пра́ўду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

цалі́к, ‑у, м.

1. Няезджаная, няходжаная прастора, звычайна снежная. За ноч наваліла столькі снегу, што нідзе не было ні сцежкі, ні дарогі, спрэс цалік. Чарнышэвіч. Зімовыя дарогі. Усе вы пракладаецеся па цаліку такім вось першым следам. Машара. Аднак Міхед, каб не трапляцца людзям на вочы, сышоў з дарогі і пасігаў па цаліку. Сабаленка.

2. у знач. прысл. цаліко́м. Без дарогі, напрасткі. Усе лясныя жыхары неахвотна ходзяць цаліком, трымаюцца ўезджаных дарог і сцежак. Ігнаценка. Землепраходцы і хадакі Не шукалі сушэйшага беражка, Яны цаліком, яны напрасткі Праклалі пеша сцяжыны першыя. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

herus

adv во́нкі

~! — выхо́дзь(це)!

von nnen ~ — знутры́

gerde ~ — наўпро́ст, напрасткі́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)