вы́жарить сов.

1. (сильно нагреть, прокалить) вы́паліць, мног. павыпа́льваць, напалі́ць;

2. (кушанье) вы́печы, мног. павыпяка́ць; (мясо) вы́смажыць; (сало) вы́скварыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напа́льваць несов.

1. (печь и т.п.) ната́пливать;

2. нака́ливать, накаля́ть; прока́ливать;

3. (наготавливать посредством пережигания) нажига́ть;

4. разг. (сжигать в каком-л. количестве) нажига́ть;

1-4 см. напалі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.

1. Спаліць наскрозь; выпаліць дзірку. — Бачыш, як баіцца, каб не сказала, што штаны прапаліў. Сіўцоў.

2. і ў чым. Напаліць, выпаліць (печ, трубку і пад.) для абагравання (хаты, пакоя і пад.). Трэба было печ прапаліць, а то ахалодала ў хаце. Лобан. У нас даўно ўжо не было чым прапаліць у печы, і ў хаце стаяла такая халадэча, што, бадай, цяплей было на дварэ. Сачанка.

3. і без дап. Паліць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажа́рить сов.

1. (наготовить для еды) напячы́, мног. панапяка́ць; (мяса) насма́жыць, мног. панасма́жваць; (сала) насква́рыць; (кофе, семечек и т. п.) напра́жыць, напрэ́гчы;

2. (накалить) разг. напалі́ць, напячы́; (нагреть) нагрэ́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́пал, прысл.

Разм. Тое, што і напалам (у 1, 2 і 4 знач.). Наша хата была самай крайняй пры забалочанай лугавіне, якая грэбляй дзяліла вёсачку напал. Вітка. [Стары Салвесь] ніколі не думаў, што гэты водруб давядзецца дзяліць напал. Сабаленка. Направа абсеяныя шнуры: ярыну ўсю пакрывае свірэпка, жыта напал з гірсой і званцом. Купала.

напа́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напаліць.

2. Ступень свячэння напаленага цела. Напал ніці лямпачкі. Напал металу. Белы напал.

3. перан. Стан вялікага ўзбуджэння, хвалявання, напружання. Напал страсцей. □ Такі напал, такая сіла Былі ў пачуццях агнявых. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)