Прыкіда́цца ’прыставаць (пра хваробу); прыключацца, прыставаць (няшчасцю); наскокваць, накідвацца; прыкідвацца, прытварацца’ (Нас., Мядзв., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Нар. Гом.), прыкі́давацца ’прыставаць (пра хваробу)’ (віл., Сл. ПЗБ), прыкі́дывыцца ’прыкідвацца, прытварацца’ (Бяльк.), прыкі́нуцца ’прыставаць (няшчасцю, хваробе)’ (Бяльк.), таксама зак. тр. прыкі́нуцца ’прыняць пэўны выгляд з мэтай падману; прытварыцца; раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу, штосьці нядобрае)’; перан. ’прывязацца, прыхіліцца’ (ТСБМ, ТС). Сюды ж амонімы з іншай семантыкай: прыкіда́цца ’трапляцца, пападацца; прызнаваць сваяцкія сувязі, роднасць; спрыяць, ставіцца з прыхільнасцю; прыставаць’ (Ян., ТС), прікіда́цца ’пападацца’ (Бяльк.). Да кіда́ць/‑ца (гл.). Таксама сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі, якія працягваюць семантыку ’прыстаць (пра хваробу)’: пры́кідзь, пры́кісь ’запаленне; дзіцячая хвароба, вогнік’ (чэрв., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), пры́кісь ’ускладненне хваробы’ (ашм., Стан.), прыкі́дка, прыкі́тка ’запаленне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), і прыметнікі з далейшым семантычным развіццём: прыкі́дны́ ’ветлівы, ласкавы, прыхільны’ (навагр., Нар. сл.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; ТС), прыкі́длівы, прыкі́дчывы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (слаўг., лельч., нараўл., ЛА, 3), прыкі́дліву ’прыветлівы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dopadać

I незак. разм.

kogo/czego, do kogo/czego 1. дабягаць, дабірацца; дасягаць да каго/чаго;

2. хапаць каго/што; накідвацца на каго/што

II зак.

наваліць (пра снег); наліць (пра дождж)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zlangen

1.

vi

1) праця́гваць (руку), браць

mit der Hand ~ — дастава́ць [браць] руко́ю

2) накі́двацца (на ежу)

btte, lngen Sie zu! — бяры́це [часту́йцеся], калі́ ла́ска!

3) хапа́ць, быць дастатко́вым

2.

vt (j-m) перада́ць, пада́ць (каму-н. што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Сапці́ ’цяжка дыхаючы, пераважна носам, утвараць гукі з прысвістам’ (ТСБМ, Шат., Гарэц., Бяльк., Байк. і Некр.), со́пці ’сапці, спаць’ (Нас.), сапе́ць ’сапці’ (Бяльк., Касп., Ант.; брасл., Сл. ПЗБ), сапсці́ ’тс’ (Др.-Падб., Скарбы), сапа́ць ’пакрывацца налётам сажы’ (Сцяшк.), ’пачынаць разгарацца (аб дровах)’, ’салыпаць (аб пламені)’ (Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.), сапану́ць ’перадахнуць’ (Сцяшк. Сл.), сапну́ць ’тс’ (Шатал.), сапаце́ць ’хутка ісці’ (Сцяшк. Сл.), сапапу́ць ’садануць, пырнуць’ (Касп., Юрч.), сопону́ты ’рынуцца, кінуцца, шмыгнуць’, сапаце́ць ’пыхаць жарам’ (Нар. лекс.), сопоні́ты ’тс’ (Клім.), со́паць ’сапсці’ (ТС). З іншай ступенню чаргавання ў корані: сапа́ць ’сапці, цяжка дыхаць’ (Нас., Гар., Др.-Падб.), магчыма, з польск. sapać (гл. сап2). Укр. сапти́ ’сапці’, рус. сопе́ть ’тс’, дыял. ’дуць (аб ветры)’, ’піць’, ст.-слав. сопсти, ст.-рус. сопѣти ’іграць на трубе’, сопьць ’музыка, які іграе на трубе’, чэш. soptiti ’сапці; пыхкаць (аб пламені, дыму)’, славац. soptiť ’тс’, серб.-харв. со̀пити ’сапці, пыхкаць’, sopsti ’тс’, славен. sopéti, sopsti ’шумна дыхаць, фыркаць’, балг. со́пам се ’агрызацца’; з іншай агаласоўкай кораня: ст.-рус. сапѣти, саплю ’сапці’, польск. sapać ’сапці; пыхкаць’, в.-луж. sapać ’вывяргаць’, н.-луж. sapaś ’пылаць, пламянець’, чэш. sapati seнакідвацца на каго-небудзь’, славен. sápati ’тс’. Прасл. *sopti, *sopěti, *sapati ’цяжка дыхаць’. Куркіна (Этимология–1984, 46, 51–52) дзеясловы на ‑iti, ‑ěti, ‑ati лічыць прыналежнасцю асобных славянскіх моў эпохі дыялектнага развіцця прасл. мовы. Паралелі ў ст.-інд. śápati ’ён праклінае’, sábdah ’гук, голас, шум’, гл. Міклашыч, 316; Траўтман, 299; Майргофер, 3, 296. Праабражэнскі (2, 257 і наст.) лічыць слова гукапераймальным і параўноўвае з рус. сипеть, шипеть. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 718. Сной₁, 593, узводзіць слав. слова да і.-е. *su̯op‑ у тым жа значэнні. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 2, 1270; Борысь, 538.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

throw2 [θrəʊ] v. (threw, thrown) кі́даць, скіда́ць, падкіда́ць, падкі́дваць;

throw a glance кі́нуць во́кам;

throw oneself кі́дацца;

throw open the door расчыня́ць дзве́ры на́сцеж

throw do ubt(s) on/upon smth. браць што-н. пад сумне́нне;

throw light on/upon smth. праліва́ць святло́ на што-н.;

throw oneself at someone накі́двацца на каго́-н.;

throw oneself into smth. ца́лкам аддава́цца чаму́-н.

throw about [ˌθrəʊəˈbaʊt] phr. v. раскіда́ць, раскі́дваць

throw away [ˌθrəʊəˈweɪ] phr. v. выкіда́ць, выкі́дваць;

throw away a chance губля́ць, прапуска́ць магчы́масць

throw in [ˌθrəʊˈɪn] phr. v. уно́сіць (прапанову)

throw off [ˌθrəʊˈɒf] phr. v. скіда́ць, скі́дваць;

throw the cold off пазба́віцца ад на́смарку

throw out [ˌθrəʊˈaʊt] phr. v. выкіда́ць, выкі́дваць;

throw out a hint зрабі́ць намёк; кі́нуць заўва́гу

throw up [ˌθrəʊˈʌp] phr. v.

1. infml ванітава́ць

2. пакіда́ць, адмаўля́цца (ад працы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

драць, дзяру, дзярэш, дзярэ; дзяром, дзераце, дзяруць; незак., каго-што.

1. Раздзяляць на часткі, на кавалкі; раздзіраць. Драць на шматкі. Драць паперу. □ [Марыся] білася ў знямозе, драла на сабе вопратку. Баранавых. // Зношваць да дзірак (адзенне, абутак).

2. Выдзіраць, адрываць. Драць мох. Драць мёд. □ [Нямка] я ведаў з самага маленства, колькі гадоў жыў з ім побач, пасвіў коні, драў карэнне на кашы. Кулакоўскі. // Знімаць, аддзяляць тонкімі пласцінамі. Драць дранку. Драць лыка. Драць кару.

3. Драпаць, рабіць драпіны чым‑н. вострым; уздзіраць. Добра, калі зямля трапіцца мяккая, — тады работа ідзе хутка. А сустрэнецца цвёрдая — дзяруць .. [ластаўкі] па чарзе кіпцюрамі, дзяруць і нічога не выходзіць. Пальчэўскі. Сухая лыжка рот дзярэ. З нар. Новая мятла чыста мяце, ды падлогу дзярэ. З нар. // Разм. З сілаю церці, націраць што‑н. Потым гэтак жа, не шкадуючы сілы, дзярэ [Ганька] ліпавым луццем ногі. Васілевіч. / без дап. Пра тупыя інструмент. Брытва дзярэ.

4. Ірваць, забіваць (пра драпежных звяроў, птушак). Каршун дзярэ кураня. □ Сава лятала па начы, З сабою птушкам смерць насіла, Хаўтурны спеў ім пеючы, — Сама там драла іх, сама ж і галасіла. Крапіва.

5. Раздрабняць, церці на тарцы. Драць бульбу на бліны.

6. Ачышчаючы ад шалупіння, рабіць з зерня крупы. Драць ячмень на крупы. // Размолваць буйна зерне, робячы крупы. Драць крупы.

7. і без дап. Разм. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне. Перац дзярэ ў горле. □ Тытунь быў свой, а не куплёны, І драў ён горла, як шалёны. Колас.

8. перан.; і без дап. Разм. Браць за што‑н. празмерную плату, назначаць высокую цану. — Не, ты адказвай, — загарачыўся раптам Міця. — Зацягнуў нас сюды, каб мы па дваццаць капеек з людзей нізавошта дралі. Курто.

•••

Вочы драць — нападаць, зласліва накідвацца на каго‑н.

Вуха (вушы) дзярэ — тое, што і вуха (вушы) рэжа (гл. рэзаць).

Драць (ірваць, надрываць) горла (глотку) — моцна гаварыць, крычаць, пець.

Драць нос — важнічаць, задавацца.

Драць шкуру (дзве шкуры, па дзве шкуры, сем шкур) — браць высокую цану, абіраць, эксплуатаваць.

Казлы драць — ванітаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bear2 [beə] v. (bore, borne)

1. выно́сіць, зно́сіць, цярпе́ць, трыва́ць;

She couldn’t bear a thought of losing him. Яна не магла змірыцца з думкаю, што страціць яго;

bear an operation перане́сці апера́цыю

2. насі́ць, не́сці;

bear in mind мець на ўва́зе;

bear responsibility не́сці адка́знасць;

bear the blame быць вінава́тым

3. пака́зваць, мець;

Ніs latest work doesn’t bear comparison. Яго апошняя праца не мае роўных;

bear resemblance to быць падо́бным да;

bear no relation to не мець дачыне́ння да

4. раджа́ць, нараджа́ць;

She bore him a son. Яна нарадзіла яму сына.

be born нарадзі́цца

be born yesterday як бы́ццам то́лькі ўчо́ра нарадзі́ўся (наіўны)

bear away [ˌbeərəˈweɪ] phr. v. адно́сіць, адво́зіць

bear down [ˌbeəˈdaʊn] phr. v. (on) кіда́цца, накі́двацца, налята́ць, напада́ць, атакава́ць

bear out [ˌbeərˈaʊt] phr. v. падтры́мліваць, падмацо́ўваць;

bear up [ˌbeərˈʌp] phr. v. трыма́цца сто́йка, не злама́цца, вы́трымаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Мітусліва рухацца. [Карась] кідаўся па днішчы лодкі і зяхаў жабрамі. Лобан. // Рассыпацца, разбягацца (пра многіх). Жывёла кідаецца ў бакі, топча спелае жыта. Паўлаў.

2. Разм. Жыць у беднасці, горы; перабівацца. Кідаецца, б’ецца Сцяпан: і ў сваёй гаспадарцы ўсё перарабіць і на людзей, як вол, варочае. Чарнышэвіч. // Гадавацца без патрэбных умоў, без належнага догляду. Дома дзед і бабка не вельмі былі рады лішняму роту, але ўжо калі з’явіўся чалавек на свет, дык нічога не паробіш, як-небудзь няхай кідаецца. Астрэйка.

кіда́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Кідаць у каго‑, што‑н. чым‑н. або адзін у аднаго. Кідацца снежкамі. □ Між парт гойсалі вучні, кідаліся шапкамі. С. Александровіч. // перан. Не даражыць кім‑, чым‑н. Кідацца грашамі. □ [Наталля:] Харошыя людзі не так часта трапляюцца, каб імі кідацца. Крапіва.

2. Спешна накіроўвацца, бегчы куды‑н., да каго‑, чаго‑н. Выскаквалі з двароў дзеці, стрымгалоў кідаліся да калёс, крычалі на ўсе галасы: — Вяселле едзе! Лынькоў. Шэсць чалавек на конях кідаюцца на дарогу ў бок лясоў. Чорны. // Парывацца, імкнуцца да каго‑н. з якімі‑н. пачуццямі. Кідацца на шыю. □ Шалёхін парывіста ўстае, кідаецца да дзеда Талаша. Колас. // Нападаць, накідвацца на каго‑, што‑н. Сабака кідаецца на незнаёмага. □ Заўважыў Патапавіч вулей таму, што гулі пчолы і падчас кідаліся на чалавека. Кулакоўскі. // З прагнасцю брацца, прымацца за што‑н. Кідацца на ежу. □ — Здавалася б, адпачываць трэба, а ён кідаецца, як галодны, на работу. Чыгрынаў.

3. Тое, што і кідацца (у 1 знач.). Кідацца ў гарачцы. Кідацца ў сне.

4. (з інф. і са словамі, якія абазначаюць дзеянне). Паспешліва, імкліва пачынаць якое‑н. дзеянне. Кідацца дапамагаць. Кідацца ў спрэчку. □ [Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца. М. Стральцоў.

5. Разм. Скакаць, падаць уніз. Мужчыны распраналіся ў лесе, пад дубамі, і з высокага абрыву кідаліся ў ваду. Шамякін. // Імкліва садзіцца, класціся. Рыгор кідаўся ў падушку і засыпаў. Гартны. [Коля] усх[оплі]ваўся, а пасля зноў кідаўся на ранейшае месца. Чорны.

6. Зал. да кідаць (у 1, 2 знач.).

•••

Кідацца словамі — гаварыць неабдумана, не адказваючы за свае словы.

Кідацца ў абдымкі да каго — наладжваць блізкія сяброўскія адносіны з кім‑н., выяўляць асаблівую прыхільнасць да каго‑н.

Кідацца ў амбіцыю — пакрыўдзіўшыся, выказваць нязгоду, незадавальненне.

Кідацца ў вочы — прыцягваць увагу, быць асабліва прыметным.

Кідацца ў істэрыку — выяўляць ва ўчынках і ў паводзінах вялікую нястрыманасць, узбуджанасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hit2 [hɪt] v. (hit)

1. біць;

hit smb. a heavy blow мо́цна каго́-н. уда́рыць

2. пацэ́льваць;

hit a target трапля́ць у цэль

3. закрана́ць за жыво́е;

He is hit in his pride. Яго самалюбства абражана.

hit home зачапі́ць за жыво́е;

hit on/upon smth. знайсці́, натра́піць; напа́сці, наткну́цца на што-н.;

hit the headlines зрабі́ць сенса́цыю;

hit the ceiling/roof infml раз’ю́шыцца;

hit the hay/sack ісці́ спаць;

hit the nail on the head праві́льна ўгада́ць, здагада́цца;

hit the road/trail infml выпраўля́цца ў даро́гу;

hit smb. (straight/right) in the eye кі́дацца ў во́чы каму́-н.

hit back [ˌhɪtˈbæk] phr. v. адказа́ць на ўдар, даць зда́чы; адказа́ць на напа́дкі тым жа

hit off [ˌhɪtˈɒf] phr. v. :

hit it off with smb. infml сябрава́ць з кім-н.

hit out [ˌhɪtˈaʊt] phr. v. (at) накі́двацца, напада́ць (на каго́-н.); бі́цца, лупі́ць без разбо́ру (каго́-н.)

hit up [ˌhɪtˈʌp] phr. v. : hit smb. up for smth. AmE, infml пазыча́ць; выпро́шваць у каго́-н. што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

go2 [gəʊ] v. (went, gone)

1. ісці́, хадзі́ць; е́хаць;

go by car/bus/train е́хаць машы́най/аўто́бусам/цягніко́м;

go by air ляце́ць самалётам;

go by sea плыць мо́рам;

go on foot ісці́ пе́шшу

2. выхо́дзіць, адыхо́дзіць; выязджа́ць, ад’язджа́ць;

When does the train go? Калі адыходзіць цягнік?;

She is gone. Яе няма./Яна выйшла.

3. працава́ць, дзе́йнічаць (пра механізмы, машыны і да т.п.);

This clock do esn’t go. Гэты гадзіннік не ідзе;

I can’t get the car to go. Я не магу завесці машыну.

4. рабі́цца, станаві́цца (звычайна азначае змену ў горшы бок);

The milk went sour. Малако скісла;

He went blind. Ён аслеп;

She has gone mad. Яна звар’яцела;

The firm went bankrupt. Фірма абанкруцілася.

5. (at)

1) энергі́чна ўзя́цца за што-н.;

He went at his meal as if he hadn’t eaten for days. Ён накінуўся на яду, быццам не еў ужо шмат дзён.

2) кі́дацца на каго́-н.

6. (by)

1) прахо́дзіць, міна́ць (пра час);

Ten years went by. Прайшло дзесяць гадоў;

as the years go by з ця́гам ча́су;

He let the chance go by. Ён упусціў гэты шанц.

2) дзе́йнічаць (згодна з чым-н.);

go by the rules трыма́цца пра́вілаў;

You can’t go by what he says. Нельга верыць таму, што ён кажа.

7. (for)

1) infml кі́дацца, накі́двацца;

The dog went for his legs. Сабака хапаў яго за ногі.

2) падаба́цца;

Do you go for modern music? Вам падабаецца сучасная музыка?

3) спрабава́ць атрыма́ць або́ вы́йграць што-н.

4) ты́чыцца, даты́чыцца;

What he said goes for you too. Яго словы тычацца і вас таксама.

8. (into)

1) увахо́дзіць;

He went into Parliament. Ён прайшоў у парламент.

2) уніка́ць; растлума́чваць; разгляда́ць;

I won’t go into details. Я не буду ўнікаць у падрабязнасці.

9. (through)

1) перажыва́ць; перано́сіць;

He has gone through a lot. Яму давялося многае перажыць.

2) прагляда́ць; правяра́ць;

She went through his pockets. Яна абшнарыла ўсе яго кішэні.

3) патра́ціць;

He went through the money in a week. Ён патраціў грошы за тыдзень.

4) быць прыня́тым (пра закон, план і да т.п.);

The bill went through. Праект быў прыняты.

5) (with) здзе́йсніць; I can’t go through with the plan. Я не магу здзейсніць гэты план.

10. (with) падыхо́дзіць, пасава́ць;

This tie goes with your suit. Гэты галь штук падыходзіць/пасуе да вашага касцюма.

11. (without) абыхо́дзіцца (без);

How long can you go without sleep? Колькі часу вы можаце абыходзіцца без сну?

it goes without saying само́ сабо́й зразуме́ла;

be going to do smth. збіра́цца, наме́рвацца/мець наме́р зрабі́ць што-н.;

He’s going to change his job. Ён збіраецца змяніць месца працы.

go about [ˌgəʊəˈbaʊt] phr. v.

1. займа́цца;

That day he went about his business as usual. У той дзень ён займаўся сваімі справамі як звычайна.

2. пачына́ць;

How shall I go about it? Як мне за гэта ўзяцца?

3. хадзі́ць (пра чуткі);

The story is going about that… Ходзяць чуткі, што…

go ahead [ˌgəʊəˈhed] phr. v.

1. пачына́ць;

Go ahead, we’re all listening. Пачынай(це), мы ўсе слухаем.

2. праця́гваць; Work is going ahead. Работа працягваецца.

go along [ˌgəʊəˈlɒŋ] phr. v.

1. ісці́, ру́хацца

2. праця́гваць

3. (with) згаджа́цца; падтры́мліваць;

We’ll go along with your suggestion. Мы згодныя з вашай прапановай (і падтрымаем яе).

go around [ˌgəʊəˈraʊnd] phr. v.

1. быць распаўсю́джаным (пра хваробы);

There are a lot of bad colds going around. Зараз шмат людзей хварэюць на грып.

2. (with) сустрака́цца; вадзі́цца;

He is going around with my sister. Ён сустракаецца з маёй сястрой.

go back [ˌgəʊˈbæk] phr. v.

1. вярта́цца

2. браць пача́так;

The city goes back to the 10th century. Горад бярэ свой пачатак у дзясятым стагоддзі.

3. (on) паруша́ць (абяцанне, дагавор і да т.п);

He went back on his word. Ён не стрымаў свайго слова.

go down [ˌgəʊˈdaʊn] phr. v.

1. зніжа́цца; ру́хацца ўні́з;

Prices are going down. Цэны зніжаюцца;

The floods are going down. Паводка спадае;

The pill won’t go down. Я не магу праглынуць таблетку.

2. тану́ць;

The ship went down. Карабель затануў.

3. увайсці́ ў гісто́рыю, захава́цца ў вяка́х;

This day will go down in history. Гэты дзень увойдзе ў гісторыю.

4. (with) infml захварэ́ць, зле́гчы;

She went down with the flu. Яна злегла з грыпам.

5. : She went down on her knees. Яна ўкленчыла.

go in [ˌgəʊˈɪn] phr. v.

1. схава́цца за хма́ру (пра сонца, месяц)

2. BrE (for) браць удзе́л; удзе́льнічаць;

go in for a competition браць удзе́л у ко́нкурсе

3. (for) займа́цца; захапля́цца;

What hobby do you go in for? Якое ў вас хобі?

go off [ˌgəʊˈɒf] phr. v.

1. узарва́цца; стрэ́ліць;

The bomb went off. Бомба ўзарвалася;

The gun went off. Ружжо стрэліла.

2. пачу́цца (пра званок, гудок і да т.п.);

The alarm clock went off. Будзільнік зазвінеў.

3. пагарша́цца;

The fruit has gone off. Садавіна пагніла.

4. адключа́цца;

The heating goes off at night. Уначы ацяпленне адключаюць;

The light has gone off. Святло патухла.

5. infml стра́чваць ціка́васць; губля́ць інтарэ́с; разлюбі́ць;

I’ve gone off coffee. Я разлюбіў/перастаў піць каву.

6. (with) infml браць без дазво́лу; кра́сці;

Someone’s gone off with my car! Хтосьці ўкраў маю машыну!

go on [ˌgəʊˈɒn] phr. v.

1. адбыва́цца;

What’s going on here? Што тут робіцца?

2. праця́гваць; праця́гвацца;

Go on playing! Iграйце далей!;

He went on to say that… Ён затым сказаў, што…

3. прахо́дзіць, міна́ць (пра час);

As time went on, things began to change. З цягам часу справы пачалі мяняцца.

4. пача́ць дзе́йнічаць; уключа́ць, уключа́цца;

The lights went on. Загарэлася/запалілася святло.

5. infml шмат/до́ўга гавары́ць;

She goes on so! Яна такая балбатуха!

♦ Go on (with you)! BrE, infml Ідзі ты! (Я табе не веру!);

be going on with BrE, infml быць дастатко́вым (паку́ль што);

Here’s £5 to be going on with. Вось вам пяць фунтаў (пакуль што).

go out [ˌgəʊˈaʊt] phr. v.

1. выхо́дзіць з до́му (асабліва для ўцехі, забаў);

She’s gone out for a walk. Яна выйшла прагуляцца.

2. вы́ехаць, пае́хаць (звычайна далёка ці на доўгі час);

He went out to Australia. Ён выехаў у Аўстралію.

3. (рэгуля́рна) сустрака́цца, ба́віць час (з кім-н. процілеглага полу);

I go out with her. Гэта мая дзяўчына.

4. ту́хнуць, га́снуць (пра агонь, святло)

5. выхо́дзіць з мо́ды

6. быва́ць на лю́дзях/у кампа́ніі;

They go out very seldom. Яны мала дзе бываюць/рэдка куды ходзяць.

go over [ˌgəʊˈəʊvə] phr. v.

1. агляда́ць; правяра́ць;

go over the account прагляда́ць раху́нкі

2. паўтара́ць;

I’ll go over the explanation. Я паўтару тлумачэнне.

3. (to) пайсці́, схадзі́ць;

I must go over to the post office. Мне трэба схадзіць на пошту.

4. (to) перае́хаць;

He went over to France. Ён пераехаў у Францыю.

5. перайсці́;

The country went over to decimal coinage. Краіна перайшла на дзесятковую манетную сістэму.

go round [ˌgəʊˈraʊnd] phr. v. быць дастатко́вым, хапа́ць на ўсіх;

Is there enough food to go round? Ці хопіць ежы на ўсіх?

go under [ˌgəʊˈʌndə] phr. v.

1. тану́ць

2. гі́нуць;

His business went under. Яго справа лопнула.

go up [ˌgəʊˈʌp] phr. v.

1. узраста́ць; павялі́чвацца;

Prices have gone up again. Цэны зноў узраслі.

2. падніма́цца, падыма́цца;

Let’s go up the hill. Давайце паднімемся на гару;

The curtain went up. Заслона паднялася.

3. будава́цца;

There are new houses going up everywhere. Усюды будуюцца новыя дамы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)