◎ Наўсёды ’заўсёды’ (Яруш.). Відаць, наватвор пачатку XX ст.; на- замест за‑, пашыранага ў большасці славянскіх моў у адпаведніках бел.заўсёды (гл.), магчыма, пад уплывам рус.навсегда ’назаўсёды’, дакладвай структурнай копіяй (не калькай!) якога з’яўляецца разглядаемае слова; аднак параўн. наусёгда: помні наўсёгда (ТС), наўсягды ’назаўсёды’ (Жд. 1), наўсюдых ’усюды’ (Нас.), наўсюды ’тс’ (Бяльк.), што можа сведчыць аб старажытным характары пачатку слова, пра фарміраванне пачатковага словаўтваральнага комплексу гл. таксама паў-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
once (and) for all
канча́льна, канчатко́ва; раз назаўсёды
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паве́к, прысл.
На доўгія гады, назаўсёды, навек. Трывог дакучлівыя цені Павек не прыйдуць больш назад.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Наза́ўша ’назаўсёды’ (зэльв., Жыв. сл.), назаўшэ ’тс’ (Сл. ПЗБ). Цалкам запазычана з польск.na zawsze ’тс’ або ўтворана на мясцовай глебе пры дапамозе прыназоўніка на ад польск.zawsze, гл. зиўшэ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hard and fast
раз і назаўсёды усталява́ны, стро́га акрэ́сьлены
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
eternally
[ɪˈtɜ:rnəli]
adv.
1) ве́чна, назаўсёды
2) заўсёды; ста́ла; безупы́нна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
forever
[fərˈevər]
adv.
1) назаўсёды, наве́к
2) уве́сь час; заўсёды
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пла́навасць, ‑і, ж.
Уласцівасць планавага. У літаратурны рух мы павінны ўнесці планавасць і назаўсёды расквітацца з абязлічкай.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беззваро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога нельга вярнуць; згублены, страчаны назаўсёды. Што ж твае вочы слязамі гараць, Па беззваротнай сумуюць вясне?Танк.[Доктар Шварц:] — У імя беззваротнага мінулага я прашу аб адным: ратуйце ад смерці дзяцей маіх і ўнукаў!Лынькоў.
2. Які дадзены назаўсёды і не павінен аддавацца. Беззваротная пазыка, дапамога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́чна, прысл.
Назаўсёды. Лічыцца навечна ў спісах палка. □ Імёны герояў .. будуць высечаны на мармуры, каб навечна застацца ў народнай памяці.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)