адары́ць, адару, адорыш, адорыць; зак., каго.

1. Тое, што і абдарыць. І [зямля] адарыла пладамі багатымі Працавітыя рукі шчаслівых людзей. Грахоўскі. / у перан. ужыв. Дзяўчына адарыла мяне цёплай усмешкай. Даніленка.

2. перан. Багата надзяліць якімі‑н. якасцямі, здольнасцямі, уласцівасцямі. Прырода адарыла яго паэтычным талентам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przydzielić

зак.

1. прыкамандзіраваць, прызначыць;

2. выдаць, даць;

3. прызначыць, надзяліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паўнамо́цтва н. Vllmacht f -, -en;

даць паўнамо́цтва Vllmacht gben*;

надзялі́ць шыро́кімі паўнамо́цтвамі mit witgehenden Vllmachten usstatten (каго-н. A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адары́ць

1. гл. beschnken vt;

2. перан. (надзяліць якімі-н якасцямі) bednken* vt, beschnken vt (чым-н. mit D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абдзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., каго-што.

1. Пры падзеле, размеркаванні не даць каму‑н. нічога або даць менш, чым іншым. Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх падзяліць, а сябе — абдзяліць. А. Вольскі. [Варвара:] — Зіма, нябось, слязу пусціў: яго брыгаду абдзялілі, дзве касілкі далі ў Варварыну брыгаду, а яму толькі адну... Васілевіч. // Надзяліць у недастатковай меры якімі‑н. якасцямі, здольнасцямі і пад. або пазбавіць якіх‑н. якасцей, здольнасцей і пад. Прырода абдзяліла яго ростам і сілай.

2. Надзяліць усіх чым‑н., аддаючы кожнаму яго долю. Абдзяліць дзяцей гасцінцамі. □ — Мая воласць вялікая, — Белым сырам не абдзеліш. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mchtbefugnis

f -, -se ула́да, правамо́цтва

mit ~sen usstatten — надзялі́ць ула́дай [правамо́цтвамі]

die ~se löschen — паўнамо́цтвы канча́юцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

поверста́тьII сов., уст.

1. (чем) надзялі́ць;

2. (с кем) ураўнава́ць;

3. предл. «в») адда́ць, забра́ць;

поверста́ть в солдаты адда́ць (забра́ць) у салда́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.

1. каго-што. Пасыпаць, пакрыць каго-, што-н. зверху чым-н. сыпкім; сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго-н.; пакрыць з усіх бакоў.

А. цукрам пірагі.

Пялёсткі яблынь абсыпалі зямлю.

Іней абсыпаў кожную іголачку елак.

2. безас., каго-што. Пакрыць высыпкай.

Увесь твар і губы абсыпала.

3. перан., каго-што. Шчодра надзяліць каго-н. чым-н.

А. падарункамі.

А. кампліментамі.

|| незак. абсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абсыпа́нне, -я, н. і абсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1—3 знач.).

5. Абтрэсці што-н. з чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак.

1. чаго. Падарыць многа чаго‑н. Надарыць кніг. Надарыць лялек.

2. каго-што. Даць як падарунак. Белаю сарочкаю Надары ты сына. Броўка.

3. перан.; што і чаго. Пакінуць след. Не схаваў я сардэчныя раны, Што ў жыцці надарылі гады. Хведаровіч.

4. перан.; каго. Надзяліць якімі‑н. якасцямі. Прырода шчодра надарыла гэтага чалавека не толькі фізічнай сілай і хараством, але і душэўнай цеплынёй, чулым сэрцам, вялікай мужнасцю, вытрымкай і адвагай. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узнагаро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што чым.

1. Даць узнагароду каму‑н. Узнагародзіць ордэнам. Узнагародзіць дыпломам першай ступені. □ Аўгінню ўзнагародзілі Ганаровай граматай райкома камсамола. Кірэйчык. [Цар:] — Вылечыш [коней] — узнагароджу, не вылечыш — ласкі ад мяне не чакай. Якімовіч. // перан. Выказаць удзячнасцю адабрэнне; адплаціць належным чынам. [Аркестр народных інструментаў], таксама як і хор, гледачы ўзнагародзілі доўгімі і бурнымі воплескамі. Ляўданскі.

2. перан. Надзяліць чым‑н., абдарыць. Нам дзень Кастрычніка, як воля, дарагі. Узнагародзіў нас ён лёсам шчасным. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)