Кня́ваць1 ’мяўкаць’, ’прасіць, прыставаць’ (Сл. паўн.-зах., ДАБМ). Ці не кантамінацыя ад кнаваць і канаць, канькаць (гл.), параўн. княгаць (гл.).
Кня́ваць2 ’ледзь ісці, ледзь жыць’ (Шат.). Да кляваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ня́ньчыць ’плакацца, канькаць’ (слонім., Нар. словатв.), сюды ж, відаць, рус.наўг.ня́ньчить, вытлумачанае незразумелым «велидовать» (СРНГ). Магчыма, гукапераймальнае, параўн. ня́ўкаць ’мяўкаць’ і пад., або ў выніку семантычнага развіцця ня́нчыць, ня́ньчыць ’даглядаць, нянчыцца’ (Яруш., ТС), ’песціць’ (Сл. ПЗБ), звязанага з нянька1 або нянька2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́ўкаць ’крычаць тонкім голасам’ (Федар.), ’мяўкаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс.), ’ледзьве існаваць, дыхаць’, ’глытаць так, каб было чуваць’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае слова. Мабыць, лексічнае пранікненне з балт. моў. Параўн. літ.kiáukė ’галка’, kiaukšė́ti, kiauksė́ti ’крычаць (пра галку), вішчаць (пра шчанюкоў)’, kaũkti ’выць, вішчаць’, kaũka ’крыкун, плаксун’. Спрадвечна роднасныя да гэтых літоўскіх слоў: серб.-харв.ку̏кати ’плакаць, стагнаць’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́ўкаць ’мяўкаць’ (Касп., Сцяшк. МГ), ’падаваць голас пра чалавека)’. Гл. Лаўчутэ, Сл., 113. Запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ.kaũkti ’крычаць дзікім голасам, выць, плакаць’, лат.kaukt ’выць, крычаць’. Слова па сваёй прыродзе гукапераймальнага характару, але Лаўчутэ, там жа, мяркуе, што з лінгвагеаграфічных меркаванняў трэба прыняць уплыў балтыйскіх моў на беларускую. Параўн. таксама Сл. паўн.-зах., 2, 439–440. Гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 9, 166–167.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
mew
I[mju:]1.
v.
мя́ўкаць
2.
n., interj.
мя́ўканьне n.; мяў
II[mju:]
n.
ча́йка f., марска́я ча́йка
III[mju:]1.
n.
кле́тка (для со́кала)
2.
v.t.
1) садзі́ць у кле́тку
2) to mew up — садзі́ць у астро́г
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ка́ўка ’галка’ (Касп., Сцяшк. МГ). Паводле Сл. паўн.-зах., 2, 439, запазычанне з польск. мовы. У якасці крыніцы выстаўляецца польск.kawka ’тс’. Для дзеяслова ка́ўкаць ’мяўкаць’, ’каркаць’ (Сл. паўн.-зах. прыводзіць іншую крыніцу — літ.kaūkti ’выць’ (гл. падрабязна пад ка́ўкаць). Але справа не такая простая. Паколькі гэта лексема гукапераймальнага характару (параўн. польск.kawa, kawka, укр.дыял.ка́ва, літ.kóvas ’галка, грак’, чэш.kavka, серб.-харв.kȃvka, славен.kȃvka і г. д.), то падобныя ўтварэнні могуць узнікаць незалежна ў розных мовах. Гл. агляд Трубачова, Эт. сл., 9, 165–166, які мяркуе, што прасл.*kavъka ўтворана ад *kava ’тс’. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 152; Слаўскі, 2, 108–109.