органы палавога размнажэння раслін; разам з органамі бясполага і вегетатыўнага размнажэння належаць да рэпрадукцыйных органаў. У ніжэйшых раслін з развітым палавым размнажэннем генератыўныя органы падзяляюцца на антэрыдыі і аагоніі, у імхоў, папарацей, хвашчоў і дзеразы — на антэрыдыі і архегоніі. У голанасенных адбываецца рэдукцыя генератыўных органаў, ад архегонія застаецца толькі яйцаклетка і некалькі пабочных клетак, мужчынскі гаметафіт рэдукаваны да трох клетак. У пакрытанасенных (кветкавых) утвараюцца высокаспецыялізаваныя структуры — двухклетачны мужчынскі гаметафіт (вегетатыўныя і генератыўныя клеткі) і зародкавыя мяшкі — жаночыя гаметафіты з яйцаклеткай і цэнтр. клеткай. Паняцце генератыўных органаў часта пашыраюць на кветкі і плады. Генератыўныя органы жывёл і чалавека наз. палавымі органамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.
1.каго-што. Узважыць яшчэ раз.
П. груз перад здачай.
2.каго-што. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх.
П. усе мяшкі з мукой.
3.каго-што. Перасягнуць у вазе, перацягнуць.
Адна шаля вагаў пераважыла другую.
4.перан. Аказацца больш значным, важкім, перасіліць.
Дапытлівасць пераважыла страх.
|| незак.перава́жваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Дасыпаць да якога‑н. узроўню ўсё, многае. Падасыпаць мяшкі збожжам.// Дасыпаць нейкую колькасць чаго‑н. ва ўсё, многае. Падасыпаць жыта ў засекі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пересы́патьсов., в разн. знач. перасы́паць;
пересы́пать зерно́ в мешки́ перасы́паць збо́жжа ў мяшкі́;
пересы́пать опи́лками перасы́паць пілаві́ннем.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Зашываць, ставіць латкі на што‑н. Латаць бялізну. Латаць камеру. □ Маці сядзела каля акна і латала кашулю.Чорны.Стары быў дома і латаў дзіравыя мяшкі.Васілеўская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.чаго. Напхаць многа чаго‑н. куды‑н. — Воз [бандыты] наклалі, як гару, ды яшчэ [гавару] у мяшкі панапіхалі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАЕ́ННЕ,
адлёт з вулля маткі з часткай пчол для ўтварэння новай сям’і; прыроднае размнажэнне пчаліных сем’яў. Бывае ў 1-й пал. лета (на Беларусі ў 1-й пал.чэрв.), калі пчаліная сям’я мае вял. колькасць расплоду і лішак рабочых пчол.
Перад Р. пчаліная сям’я будуе матачнікі для маладых матак, пчолы-разведчыкі знаходзяць новае жыллё. У гэты час яйцаноскасць і маса маткі значна зніжаецца, памяншаецца аб’ём яе яечнікаў, выпростваюцца паветраныя мяшкі ў брушку. і яна набывае здольнасць да палёту. Пры Р. з вулля вылятаюць пчолы з маткай, «прышчэпліваюцца» (збіваюцца ў кучу) на галінцы дрэва, потым пералятаюць і робяць новае гняздо. Ад адной пчалінай сям’і можа аддзяліцца некалькі раёў. У штучных умовах аддзяляюць ч. пчалінай сям’і і падсаджваюць да іх плодную матку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Трэннем пашкодзіць, пакінуць балючы след на целе. Намуляць шыю. Намуляць бок. □ За дзень я намуляў ногі, і цяпер падэшвы пякло як агнём.Чыгрынаў.[Людзі] скідалі ўюкі і мяшкі, што намулялі плечы.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́ра
(іт. tara, ад ар. tarha = вылічэнне)
1) матэрыял для ўпакоўкі і транспартавання прамысловых тавараў і сельскагаспадарчых прадуктаў (бочкі, мяшкі, скрынкі і інш.);
2) вага ўпакоўкі тавару, а таксама сродкаў перавозкі (напр. таварнага вагона).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
На́браўкі ’мяшкі пад вачамі’ (жлобін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё ад набриць ’зрабіць складкамі, маршчынамі’, параўн. славен.nabrati ’сабраць складкамі’, nabran ’у зборкі, маршчыністы’, ў < л у выніку дээтымалагізацыі (‑л‑ у аснове ў такіх умовах звычайна захоўваецца, параўн. брилка ’прылада для збірання чарніц’, насілкі і г. д.). Менш верагодна ўтварэнне ад набракиць ’набухаць’, што выклікае пэўныя фанетычныя цяжкасці (устаўное ў?).