Прыму́дры (пріму́дры) ’выдумкі, вычваранне’ (Юрч. СНС). Бяссуфікснае ўтварэнне ад прымудрава́ць, якое ад мудрава́ць (гл.). Параўн. рус. смал., дан. примудря́ться ’ўмудрацца, ухітрацца; лаўчыцца’, укр. примудрува́ти ’прыдумаць, ухітрыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мудраге́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., над чым і без дап.

Разм. Тое, што і мудраваць (у 2 знач.). [Дзед:] — Справа наша простая. Мудрагеліць тут няма чаго. Якімовіч. Нехта крыкнуў сакратару: — Не мудрагель, а гавары што трэба. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мудурава́цца1 ’круціць, фінціць, фанабэрыцца’, мудурава́ць ’трымаць у дысцыпліне’, ’вучыць паводзіць сябе прыстойна’ (Нас.). Да муду́р (гл.).

Мудурава́цца2 ’хітрыць, прыдумваць’, мудурава́ць ’тс’ (Нас.). Да мудрава́ць (гл.), якое зазнала ўплыў лексем мудурава́цца1, муду́р (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

filozofować

незак.

1. займацца філасофіяй;

2. філасофстваваць; разважаць; мудраваць, мудрагеліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Тое, што і мудраваць (у 2 знач.). І мудрыць [над юшкай] доўга не трэба: перамыў .. [рыбу] ды ў чыгун, чым больш, тым будзе тлусцей ды смачней. Брыль. [Мужчына:] — А хто .. ў санках у цябе па двары катаўся? Ты мне, матка, не мудры. — Адчапіся. Ніхто не катаўся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разу́мнік, ‑а, м.

Разумны, разважлівы чалавек. — Вядома таксама, што адзін дурань можа задаць столькі пытанняў, на якія не адкажуць сто разумнікаў. Навуменка. [Бабуля:] — А Туман наш — разумнік. Чуе разлуку. Увесь дзень не адыходзіць. Ні на крок. Шыловіч. // Разм. іран. Той, хто любіць разумнічаць, мудраваць, лічыць сябе разумнейшым за іншых. — Не трэба мне тваіх тлумачэнняў. Разумнік! Я сам бачу! Злазь з камбайна! — крычыць Яўмён. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філасо́фстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

1. Разважаць на філасофскія тэмы. [Прафесар:] — Ведаеце, Міхаіл Палікарпавіч, мне хочацца сёння філасофстваваць аб мудрай складанасць быцця і ягоных законах. Галавач.

2. Разм. Разважаць на абстрактныя тэмы, мудраваць. — Усё вясною ажывае, — філасофстваваў дзед Мікалай. — Скажам, той жа галавасцік. Вывеўся ён з ікрынкі, глядзіш, праз колькі дзён у яго лапкі з’явяцца, а пасля і жабай зробіцца... Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хитри́ть несов.

1. (проявлять хитрость) хітры́ць, хітрава́ць;

что тут хитри́ть? што тут хітры́ць (хітрава́ць)?;

2. (мудрить) разг. хітры́ць, хітрава́ць, мудрава́ць, мудраге́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

künsteln

1.

vt выдава́ць сябе́ (за каго-н.), прыкі́двацца

Frude ~ — прыкі́двацца ўзра́даваным

2.

vi мудрава́ць, мудраге́ліць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)