мудрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак. (разм.).

1. над чым і без дап. Рабіць што-н. складанае, незвычайнае.

2. Залішне ўскладняць якую-н. справу.

|| зак. намудрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й і змудрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й.

|| наз. мудрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мудрава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мудру́ю мудру́ем
2-я ас. мудру́еш мудру́еце
3-я ас. мудру́е мудру́юць
Прошлы час
м. мудрава́ў мудрава́лі
ж. мудрава́ла
н. мудрава́ла
Загадны лад
2-я ас. мудру́й мудру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мудру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мудрава́ць несов., разг.

1. мудри́ть, му́дрствовать; (пускаться в рассуждения) у́мствовать;

2. хитри́ть; (считать себя умнее других — ещё) у́мничать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Разм.

1. над чым і без дап. Рабіць што‑н. складанае, незвычайнае; прыдумваць што‑н. Два гады Анатоль мудраваў над разцамі, заходзіў у тупік і зноў, як апантаны, браўся за новае. Асіпенка. Трое хлапчукоў-падлеткаў мудравалі над вялікай і прыгожай мадэллю самалёта. Ракітны.

2. Залішне ўскладняць якую‑н. справу. Ганька за сталом доўга не мудруе. Раз-раз алюмініевай лыжкай .. — і неўзабаве па ўсёй поліўцы. А затым і па кашы! Васілевіч. // Хітрыць. — Мудруеш, ты Язэп, — гаворыць нарэшце [Максімка]. Не, не мудруе Язэп.. Не жыў бы ён у тым доміку фінскім. Не прывык бы. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мудрава́ць, мудрава́цца, мудрова́цца ’рабіць што-небудзь складанае, незвычайнае’, ’залішне ўскладняць’, ’хітрыць’, ’выдумляць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Шат.; горац., КЭС), ’дурэць, сваволіць, мудрагеліць’ (ТС, Бес.; паўд.-усх., КЭС), ’крыўляцца, выкручвацца’ (КЭС, лаг.), мудроўшчык ’выдумляльнік’, мудрава́нне, мудрува́ньня ’хітрыкі, выдумкі’ (Нас., Бяльк.). Укр. мудрувати(ся), рус. мудровать(ся), ст.-рус. мудровати, польск. mędrowač, в.-луж. mudrować, чэш. mudrovati, славац. mudrovať, славен. mudrováti, серб.-харв. мудро̀вати, макед. мудрува. Магчыма, прасл. modrovati. Да му́дры1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намудрава́ць гл. мудраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змудрава́ць гл. мудраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мудры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; незак. (разм.).

Тое, што і мудраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мудрова́ть несов., прост. мудрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́мствовать несов. мудрава́ць, мудраге́ліць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)