АПЕРЫТЫ́Ў (франц. apèritif),

спіртны напітак, прызначаны для ўзбуджэння апетыту. Ужываецца перад ежай. Як аперытыў выкарыстоўваюць звычайна вермут, херас, моцныя спіртныя напіткі, разбаўленыя фруктовым сокам, тонікам, мінер. вадою і інш.

т. 1, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

азо́н

(гр. ozon = які пахне)

алатропная мадыфікацыя кіслароду, газ сіняга колеру, з рэзкім пахам; мае моцныя ачышчальныя ўласцівасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апа́дкі мн.

1. метэар. (атмасферныя) Nederschläge pl;

мо́цныя апа́дкі strke [hftige] Nederschläge;

невялі́кія апа́дкі gernge Nederschläge;

без апа́дкаў nederschlagsfrei;

2. гл. апад

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

robust [rəʊˈbʌst] adj. здаро́вы; ду́жы; мо́цны;

robust roots мо́цныя карані́;

He was a robust 65-year-old man. Ён быў дужы 65-гадовы мужчына.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дыхрама́ты

(ад ды- + храматы)

солі дыхромавай кіслаты, моцныя акісляльнікі; выкарыстоўваюцца як кампаненты выбуховых рэчываў, дубільнікі ў гарбарнай прамысловасці і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ферто́інг

(гал. vertuiing)

мар. спосаб пастаноўкі судна на два якары ў месцах, дзе бываюць моцныя прылівы і адлівы, пераменныя ветры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

По́хлапнімоцныя, густа сплеценыя лапці з анучамі да кален’ (Сержп., Отч., 5; паўн.-усх., КЭС). Да пахлапень (гл.), паводле тыповай мадэлі, параўн. пыхрясьні ’прыгожыя лыкавыя лапці’, шчарбаты ’лапці, якія складаліся толькі з падэшвы’ і пад. Падрабязней пра назвы абутку гл. Мацкевіч, Грынавяцкене, БЛ, 43, 3–19, а таксама Вахрас, Наим. об., 29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗААЦЫ́ДЫ [ад заа... + ...цыд(ы)],

хімічныя сродкі знішчэння шкодных пазваночных. Выкарыстоўваюць у асн. для барацьбы з грызунамі (радэнтыцыды), у прыватнасці мышамі і пацукамі (ратыцыды), а таксама птушкамі (авіяцыды). Моцныя яды. Вытв-сць, захоўванне і выкарыстанне дапускаюцца толькі з дазволу адпаведных дзярж. органаў.

т. 6, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗЫ́РСКІ ЗАВО́Д КАРМАВЫ́Х ДРАЖДЖЭ́Й.

Пабудаваны ў 1983 у г. Мазыр Гомельскай вобл. Выпускаў кармавыя дрожджы. У 1995 перапрафіляваны на выпуск спірту этылавага рэктыфікаванага і гарэлкі. Асн. прадукцыя (1999): спірт этылавы рэктыфікаваны, гарэлка, напіткі пладовыя моцныя і вінныя вінаградныя.

т. 9, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рыда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыдаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Жанчына не дагаварыла: моцныя рыданні задушылі яе голас. Якімовіч. Скупыя рыданні маці — яна ўжо выплакала ўсе вочы — на хвіліну сціхалі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)