Молыці ’могілкі’ (Клім.). З моглыці. Да магі́ла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЕКРО́ПАЛЬ (ад грэч. nekros мёртвы + polis горад),
назва могільніка ў краінах Стараж. Усходу, антычнага свету, Міжземнамор’я і Прычарнамор’я. Бываюць грунтавыя, падземныя (катакомбы), курганныя, а таксама могілкі, што маюць асаблівы статус (напр., Н. Аляксандра-Неўскай лаўры ў С.-Пецярбургу). Найб. вядомыя Н. — «Даліна цароў» у Егіпце, «Дыпілонскія могілкі» ў Афінах з надмагільнымі скульптурамі 5—4 ст. да н.э. Знаходкі ў Н. даюць уяўленне пра побыт і культуру народа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
God’s acre
мо́гілкі -аў pl. only., цьвінта́р -а́m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нацянькі́, прысл.
Самым кароткім шляхам; наўпрост. Вось ужо і сцежка, па якой нацянькі можна прайсці на панскія могілкі.Зарэцкі.[Стары:] — Нас гналі цераз поле, снегам нацянькі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
некро́паль, ‑я, м.
1. У краінах Старажытнага Усходу і антычным свеце — вялікі могільнік.
2.Могілкі, на якіх пахаваны славутыя людзі. Некропаль Аляксандра-Неўскай лаўры ў Ленінградзе.
[Ад грэч. nekrós — мёртвы і pólis — горад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нія́к, прысл.
Ніякім чынам; зусім. Воз ніяк не мог пераехаць насыпу, якім былі абнесены могілкі.Сабаленка.Ніяк не клеіцца размова, Хоць думак шмат у галаве.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажуры́цца, ‑журуся, ‑журышся, ‑журыцца; зак.
Журыцца некаторы час. Прывяла.. [Агрыпіну] на могілкі буфетчыца Юля. Прывяла і, заплакаўшы, пакінула адну. Няхай пажурыцца.. на адзіноце, не трэба перашкаджаць.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клады́ ’могілкі’ (ТСБМ, Янк. I, ДАБМ, Нар. словатв., Чуд., Мат. Гом.). Гл. клад1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Могаліцы ’месца, дзе хаваюць нябожчыкаў’ (КЭС, лаг.); маладз., валож.могальнік ’тс’ (ДАБМ, к. 318; Сл. ПЗБ), могільнік ’тс’; ’старажытныя могілкі’ (ТСБМ, Др.-Падб.), могілкі, муогілкі ’могілкі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.; ДАБМ, к. 318; Сцяшк., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, Янк. 1), віц., гродз.магілкі (ДАБМ, к. 318), магільнік (Сл. ПЗБ), мін., краснап.магільле (Яшк., Бяльк.), віл.магі́ляцы (Яшк.), могліцы, моліцы, могіліцы, моглыці, могліца, моглыца, моглыцы ’тс’ (ДАБМ, к. 318; Сцяшк., Сержп., Жд. 1, Кліх, Касп., Сцяц., Сл. ПЗБ; ТС; палес., Нар. лекс.; Сл. Брэс.; Шатал.). Семантычная калька з балтыйскіх моў, параўн. літ.kãpas ’магіла’ — kapaĩ ’магілы’, ’могілкі’. Да магі́ла (гл.), якое на бел. тэрыторыі выступае з памяншальнымі суфіксамі ‑ъk і ‑ic‑. Гл. таксама Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 344.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
churchyard
[ˈtʃɜ:rtʃjɑ:rd]
n.
1) цьвінта́р -а́m.
2) мо́гілкі, клады́pl. only
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)