Віту́ха ’матавіла’ (Шат.; КЭС, лаг.; Інстр. II); ’дошчачка для снавання красён’ (Шатал.); ’пустазелле, бярозка, Convolvulus’ (З нар. сл.); ’фасоля, якая ўецца’ (Мат. Гом.). Рус.обвива́льница, польск.powój ’бярозка, Convolvulus’. Да віць, віты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мата́ч ’матавіла’ (ваўк., Сл. ПЗБ), мата́шка ’прыстасаванне, на якое наматваюць ніткі з верацён’ (гродз., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), мата́чка ’тс’ (Сцяшк.), ’вялікае верацяно для звівання пражы’ (Сл. ПЗБ). Да мата́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Верцяла, зах.-палес.вертʼола́ ’вір у рацэ, возеры; на месцы, дзе б’е крыніца’ (Яшк.). Узнікла ў выніку пераносу значэння; параўн. славац.vrtielka ’ўсё, што круціцца’, макед.вртелка ’матавіла’ < vьrtěti ’круціць’ (Талстой, Геогр., 225).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́калень ’птушка вераценік’ (Інстр. 2, Ласт.). Да сукаць, сукала, гл. матывацыйную сувязь іншай назвы з верацяно. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнай мутацыйнага паходжання (перадае скрып матавіла). Неверагодна збліжэнне з кал у Фасмера (3, 798). Гл. Антропаў, Назв. птиц, 368.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матаві́дла, матаві́дло, матаві́длы ’прыстасаванне для змотвання нітак у маткі або з маткоў у клубкі’ (Жд. 1, Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.; воран., Шатал.), матаві́ла, мытаві́ла, матаві́ло, мотові́ло ’тс’ (ТСБМ, Бір. дыс., Нас., Шат., Касп., Бяльк.; ТС, Маш.; КЭС, лаг.; докш., Янк. Мат., браг., Нар. сл.), жытк.мотоі́ло (Выг. дыс.), рэч.матаі́ла ’тс’ (Мат. Гом.); (перан.) матаві́ла ’пудзіла ў гаросе або пшаніцы ад вераб’ёў’ (Нас.), ’маталыга’ (Мат. Маг.). Укр.мотови́ло ’тс’, ’вол, які мае звычку матаць галавой пры запраганні’, рус.мотовило, польск.motowidło, в.-луж.motydło, чэш., славац.motovidlo, славен.motovílo, серб.-харв.мото̀вило, макед.мотовило, балг.мотовила. Прасл.moto‑vidlo < motoviti — складанае слова з motati (> мата́ць) і viti (> віць) (Скок, 2, 412; Махэк₂, 375). Бязлай (2, 197) выводзіць памылкова прасл.moto‑vitlo (Куркіна, Этимология–83, 191).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матру́шкі ’маточкі нітак, якія выкарыстоўваюцца замест чаўнака пры тканні выкладаннем’ (Бір. дыс.; капыл., Жыв. сл.; слуц., КЭС), мотру́шкі ’каляровыя маточкі ўтоку пры ўзорным тканні’ (нараўл., Уладз.), матру́ха ’прылада, на якую навіваюць ніткі, матавіла’ (Бір. дыс.; шчуч., Сцяшк. Сл.), капыл.матру́шка ’невялікі скрутак лык’. Пад уплывам дзеяслова матаць з вяртуха, вяртушка (Сл. ПЗБ). Параўн. таксама мату́шка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальчэк ’слупок у калаўроце, які служыць для падтрымання рагаткі’ (барыс., Шатал.). Рус.ёнаўск. (ЛітССР) ма́льчик ’прыстасаванне, у якое ўстаўляецца шпулька з пражай пры перамотванні’, кубан. ’драўляны стрыжань, злучаны з верацяном (у млыне)’. У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства ад ма́льчык ’хлопчык’. Параўн. аналагічны перанос лексемы дзед ’апорны слуп у гаспадарчым будынку’, ’лучнік, светач’, ’прыстасаванне для трапання льну’, ’прыстасаванне, у якое ўстаўлялі матавіла’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗБОЖЖАЎБО́РАЧНЫ КАМБА́ЙН,
машына для ўборкі збожжавых культур прамым камбайнаваннем або раздзельным (двухфазным) спосабам. Абсталяваны адпаведнымі прыстасаваннямі, можа ўбіраць насеннікі траў і цукр. буракоў, кукурузу, сланечнік, зернебабовыя, крупяныя і інш. культуры. Пры прамым камбайнаванні З.к. ажыццяўляе ўборку за адзін праход: адначасова скошвае і абмалочвае збажыну, вылучае, ачышчае і збірае зерне ў бункер, скідвае салому ў капноўшчык або на поле (у валок ці рассыпае здробненую). Пры раздзельным спосабе ўборкі збажына ў стадыі васковай спеласці скошваецца жняяркай З.к. і ўкладваецца ў валкі, а калі зерне даспее і валкі падсохнуць, камбайн з дадаткова зманціраваным падборшчыкам (або з платформай-падборшчыкам) падбірае валкі і абмалочвае іх.
З.к. бываюць: самаходныя, прычапныя і навясныя; колавыя, паўгусенічныя і гусенічныя; 1-, 2- і 3-барабанныя. Найб. пашыраны самаходныя З.к., якія складаюцца з жняяркі (хедара), малатарні, капноўшчыка або здрабняльніка саломы з дэфлектарам, бункера для зерня, рухавіка, хадавой часткі, органаў кіравання (у найноўшых — з камп’ютэрам). У краінах СНД выкарыстоўваюць пераважна самаходныя З.к. расійскай вытв-сці: аднабарабанныя СК-5М «Ніва» (прапускная здольнасць 5,5 кг/с) і «Дон-1500» (8 кг/с); двухбарабанныя «Енісей—1200» (6 кг/с); ротарныя СК-10 «Ротар» (10—12 кг/с) і інш. Двухбарабанныя З.к. эфектыўныя на ўборцы вільготнай збажыны і збожжавых культур, якія цяжка абмалочваюцца. Першы З.к. сканструяваў рус. вынаходнік А.Р.Уласенка ў 1868, серыйны выпуск З.к. ў СССР пачаўся ў 1929 на з-дзе «Камунар» у г. Запарожжа (Украіна).
На Беларусі выкарыстоўваюць у асноўным З.к. «Ніва», «Дон-1500», а таксама камбайны вытв-сці ФРГ (Е-525, Е-527, МЕГА-218) і Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сталя́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Разм.
1. Сталярныя вырабы. Усю зіму пратупаў Карл Раманоўскі ля свае хаты, сам зрабіў усю сталярку, а на вясну яго сям’я мела свой кут на пляцы дзеда Фелікса пад старой грушай-дзічкай.С. Александровіч.
2. Занятак сталярнай справай, рамяство сталяра. Зімою яшчэ сталяркаю [дзед Агей] трохі займаўся: таму заслон зробіць, таму прасніцу альбо матавіла.Крапіва.От праз гэты свой сарваны жывот Іллюк і цяслярства кінуў ды пачаў са сталяркаю цацкацца.Калюга.
3. Сталярня. Дзяўчына бессаромна карысталася яго паслугамі. [Юнак] рашаў за яе задачы, рабіў дамашнія заданні, працаваў у сталярцы, на агародзе.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)