па-мастацку аформлены кніжны знак, наклеены або адціснуты на адвароце вокладкі, які ўказвае на прыналежнасць кнігі пэўнаму ўладальніку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
неиску́снонареч.
1.(неумело) няўме́ла; не па-майстэ́рску; не адмысло́ва;
2.(о плохом мастерстве) не па-маста́цку; не па-майстэ́рску; не адмысло́ва;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГРУ́БКА,
невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву. Вядома здаўна, на Беларусі пашырана з 2-й пал. 16 ст. Рабілі грубкі з цэглы, абліцаванай дэкар. пліткай, гаршковай паліванай і непаліванай кафляй. Выкарыстоўвалі ў жыллі, грамадскіх будынках (корчмах, аўстэрыях, ратушах, аптэках і інш.).
У сядзібных і палацавых будынках 16 — пач. 20 існавалі па-мастацку аздобленыя грубкі (сядзібныя дамы ў вёсках Агарэвічы Ганцавіцкага, Дзераўная Стаўбцоўскага р-наў, г.п. Карэлічы, г. Шклоў, палац у Нясвіжы і інш.). У дэкоры выкарыстоўвалі паліхромную ўзорыстую кафлю (вёскі Асташын і Дзяляцічы Навагрудскага р-на), з рэльефнымі геральдычнымі выявамі (Заслаўе, Лагойск, Нясвіж, Дзяржынск), з раслінным і інш. арнаментам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чака́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. чаканіць.
2.Рмн.‑нак. Рэльефны, па-мастацку выкананы адбітак на паверхні металічных вырабаў. Рубель шыбуе мой Да новай вышыні, Чаканкай залатой Па ўсёй зямлі звініць.Непачаловіч.// Мастацкі выраб з такім адбіткам. Падарыць чаканку.
3. У тэхніцы — апрацаваная паверхня металу, загладжаная шчыліна і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖЭМА́ЙТЭ [Žemaité; сапр. Бенюшавічутэ-Жымантэне
(Beniuseviciuté-Zymantiené)] Юлія (4.6.1845, маёнтак Букантэ, Плунгескі р-н, Літва — 7.12.1921),
літоўская пісьменніца. Друкавалася з 1894. Асн. тэматыка яе твораў — жыццё літ. вёскі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Цяжкі лёс літ. сялянства, бяспраўе жанчыны, самабытнасць вясковага побыту, рэліг. перажыткі па-мастацку асэнсаваны ў яе апавяданнях і аповесцях «Нявестка» (1896), «Пятрас Курмяліс» (1901), «Няшчасныя дзеці» (1903), «Ахвяра святому Юргісу» (1908) і інш. Яе творы адметныя каларытным апісаннем прыроды, побыту, звычаяў, знешняга аблічча герояў, аб’ектыўнай, з элементамі іроніі і камізму, апавядальніцкай манерай. Аўтар шматлікіх нарысаў, фельетонаў, публіцыст. артыкулаў. На бел. мову асобныя творы Ж. пераклалі А.Клышка, Я.Скрыган.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інтэр’е́р, ‑а, м.
1. Унутраная прастора будынка, памяшкання, архітэктурна і па-мастацку аформленая. Інтэр’еры Дома ўрада. Інтэр’ер кафэ. □ Начное святло рэльефна акрэслівала просценькі інтэр’ер пакоя, напаўняла яго паэтычным начным змрокам.Карамазаў.
2. Карціна, малюнак, якія паказваюць унутраную прастору памяшкання. Моўчкі госць пануры, ваўкаваты, закурыў, сядзіць з гаспадаром, аглядае светлыя фасады, інтэр’еры на сцяне пад шклом.Русецкі.
[Фр. interieur — унутраны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад стылізаваць.
2.узнач.прым. Які мае выразныя прыкметы стылізацыі (у 1 знач.), з’яўляецца вынікам стылізацыі. Стылізаваная аповесць. □ Упершыню гледачы ўбачылі прыгожа, па-мастацку стылізаваныя беларускія вопраткі, агністыя жартоўныя беларускія народныя танцы.Рамановіч.Над грабніцай мазаічны партрэт Людовіка на ўвесь рост. Вакол партрэта стылізаваныя залатыя ліліі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
artystycznie
артыстычна; па-мастацку; па-майстэрску;
meble wykonane artystycznie — мэбля зроблена па-майстэрску
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БАРАНО́ЎСКІ (Аляксей Аляксандравіч) (11.8.1907, Мінск — 20.4.1970),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1953). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1929 у БДТ-3 пад кіраўніцтвам У.Галубка. З 1933 у Бел. траме, у 1937—67 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Камедыйны і характарны акцёр з грунтоўнай і па-мастацку выразнай псіхал. матывіроўкай паводзін сцэн. персанажаў. Тонка адчуваў каларыт роднага слова. Майстар эпізоду. Сярод роляў: Самсон («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), пані Пернель («Тарцюф» Мальера), дзед Бадыль, Першы кліент, Сымон Верас («Партызаны», «Мілы чалавек», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Язэп («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), баец Катушка, Верхаводка, Ахрэм («Цытадэль славы», «Простая дзяўчына», «На крутым павароце» К.Губарэвіча), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка).