найвышэйшае праяўленне самаадданасці і мужнасці пры выкананні грамадзянскага абавязку. Патрабуе ад чалавека асабістай стойкасці, гатоўнасці да самаахвяравання. Актам гераізму з’яўляецца подзвіг.
Пытанне аб гіст. прыродзе гераізму ўпершыню пастаўлена ў 18 ст.італьян. філосафам Дж.Віка, які лічыў, што гераізм звязаны выключна з т.зв. «векам герояў», што папярэднічаў «веку людзей». Канцэпцыя Віка ўсебакова развіта ў працах Г.Гегеля. У трактоўцы некаторых прадстаўнікоў рамантызму (Ф.Шлегель, Т.Карлейль і інш.) герой — выдатная асоба, якая ўзвышаецца над народам, «натоўпам». Ф.Ніцшэ разглядаў героя як «звышчалавека», які стаіць «па другі бок дабра і зла», для якога агульначалавечая мараль — гэта мараль «натоўпу». Марксізм трактаваў гераізм як спалучэнне індывід. подзвігу з подзвігам нар. мас. У кожнага народа свае адносіны да гераізму і герояў. Найчасцей гераізм праяўляецца ў экстрэмальных сітуацыях (войны, катастрофы, стыхійныя бедствы і інш.).
адзін з першых прапагандыстаў марксізму ў Беларусі. Скончыў Кіеўскае рэальнае вучылішча (1891). З 1891 вучыўся ў Кіеўскім ун-це. Вёў ідэйную барацьбу супраць народнікаў. З 1895 пісар Мінскай кантрольнай палаты, з 1896 у Дзярж. кантролі Лібава-Роменскай чыгункі. Прапагандаваў марксізм сярод рабочых чыг. майстэрняў і ліцейнага з-да ў гуртку, які перадаў яму С.С.Трусевіч. У 1897—98 удзельнічаў у падрыхтоўцы Першага з’езда РСДРП у Мінску. У 1897 пазнаёміўся з укр. паэтэсай П.Украінкай, спрыяў станаўленню яе марксісцкага светапогляду, дапамагаў ёй друкаваць свае творы ў часопісе легальных марксістаў «Жизнь» (у 1900—01). Украінка 4 разы наведвала М. ў Мінску, у апошні прыезд правяла каля паміраючага 2 месяцы і напісала тут паэму «Апантаная». Імем М. названа вуліца ў Мінску.
Літ.:
Басин Я. Зов Прометея: Повесть о Сергее Мержинском. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́БЛЕН ((Veblen) Тарстэйн) (30.7.1857, Ката, штат Вісконсін, ЗША — 3.8.1929),
амерыканскі вучоны-эканаміст і сацыёлаг. Праф. Чыкагскага, Станфардскага і Місурыйскага ун-таў. Погляды яго супярэчлівыя: спалучаюць крытыку некат. бакоў капіталізму, фін. алігархіі і «гуляшчага класа» з дробнабурж. утапізмам. Асновай сац. развіцця лічыў матэрыяльную вытв-сць, але зводзіў яе толькі да тэхналогіі, спрошчана трактаваў сувязь паміж тэхнікай і сац.-культ. працэсамі: грамадства разглядаў як прамысл. машыну з пэўнымі эканам. ін-тамі, а яго эвалюцыю — як разумовае прыстасаванне індывідаў да больш хуткіх змен у тэхналогіі. Крытыкаваў марксізм, абгрунтоўваў ідэю змяншэння ролі працы і рабочага класа, у развіцці грамадства вырашальнай лічыў ролю інтэлігенцыі, найперш вытворча-тэхн., якой прапаноўваў перадаць кіраўніцтва краінай (стварыць «савет тэхнікаў»). У канцы жыцця ад часткі гэтых утапічных ідэй адмовіўся, але яны выкарыстаны ў тэхнакратычных тэорыях. Погляды Веблена, асабліва яго тэорыя «гуляшчага класа», адставання культуры ад тэхнікі, спрыялі развіццю немарксісцкай амер. сацыялогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́МШЫ ((Gramsci) Антоніо) (23.1.1891, г. Алес, вобл. Сардзінія, Італія — 27.4.1937),
італьянскі паліт. дзеяч, філосаф, гісторык. Вучыўся ў Турынскім ун-це (1911—14). У 1913—21 чл.Італьянскай сацыялістычнай партыі, адзін з кіраўнікоў яе левага крыла. З 1919 выдаваў час. «L’Ordine Nuovo» («Новы лад»), які заснаваў разам з У.Тэрачыні і П.Тальяці. Адзін з заснавальнікаў (1921) і ген. сакратар (з 1924) Італьян.Камуніст. партыі. У 1922—23 удзельнічаў у працы Камуністычнага інтэрнацыянала. Дэп. парламента (1924—26). Выступаў за паліт. саюз з інш. партыямі — праціўнікамі фашызму. У 1926 арыштаваны, у чэрв. 1928 асуджаны на 20 гадоў зняволення (пазней тэрмін скарочаны). У зняволенні напісаў «Турэмныя сшыткі», у якіх даследаваў сац.-паліт. гісторыю Рысарджымента, марксізм як светапогляд і вучэнне, тэорыю прыродазнаўства, крытыкаваў погляды на культуру Б.Крочэ і інш. Фашызм вызначаў як «несанкцыянаванае законам насілле з боку капіталіст. класа».
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произведения. М., 1980.
Літ.:
Григорьева И.В. Исторические взгляды Антонио Грамши. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аванга́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл. Авангард.. [белапалякаў] ужо выйшаў на правы бераг, кіламетрах у паўтара ад таго месца, дзе занялі пазіцыю партызаны.Колас.
2.перан. Найбольш свядомая, вядучая частка якой‑н. грамадскай групы, класа. Выбіраючы рабочую партыю, марксізм выхоўвае авангард пралетарыяту, здольны ўзяць уладу і весці ўвесь народ да сацыялізма, накіроўваць і арганізоўваць новы лад, быць настаўнікам, кіраўніком, правадыром усіх працоўных і эксплуатуемых у справе ўстройства свайго грамадскага жыцця без буржуазіі і супроць буржуазіі.Ленін.
•••
У авангардзе — наперадзе, у першых радах.
[Фр. avant-garde.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік франкфурцкай школы. З 1934 у ЗША. З 1954 праф. Брандэйскага, з 1965 — Каліфарнійскага ун-таў. Яго погляды фарміраваліся пад уплывам М.Хайдэгера, Г.Гегеля, З.Фрэйда, К.Маркса. Лічыў, што «індустрыяльнае грамадства» забяспечвае лаяльнасць сваіх «функцыянераў», фарміруючы ў іх «аднамерную» структуру схільнасцей, якія не выходзяць за сацыякульт. межы гэтага грамадства. Магчымасць рэв. змен на сац. узроўні звязваў з грамадскімі групамі людзей, якія яшчэ не інтэграваны індустр. грамадствам (моладзь, люмпены, нац. меншасці, насельніцтва краін «трэцяга свету»); на антрапалагічным узроўні — з адвечнымі эратычнымі схільнасцямі людзей (называў «сексуальнай рэвалюцыяй»), на культ. узроўні — з авангардысцкім сюррэалістычным мастацтвам, што адлюстроўвае бунт гэтых схільнасцей супраць «рэпрэсіўнай» культуры. У 1960-я г. яго ідэі былі папулярныя сярод «новых левых» экстрэмістаў, якія ставілі за мэту «таталітарную рэвалюцыйную вайну» супраць «познакапіталістычнага грамадства», яго культуры і «аўтарытарнай асобы». Аўтар прац: «Трансцэндэнтальны марксізм» (1930), «Аднамерны чалавек» (1964), «Контррэвалюцыя і бунт» (1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТУРА́ЛЬНАЕ ПРА́ВА,
паняцце паліт. і прававой думкі, якое абазначае сукупнасць зыходных каштоўнасцей, прынцыпаў, правіл, правоў, абумоўленых натуральнай прыродай чалавека і незалежных ад канкрэтных сац. умоў і дзяржавы. Асобныя ідэі Н.п. зарадзіліся ў антычнасці (Платон, Арыстоцель, Цыцэрон і інш.). У той час Н.п. супрацьпастаўлялася законам і інш. устаноўкам канкрэтнай дзяржавы. Як цэласная і развітая сістэма поглядаў Н.п. склалася ў 17—18 ст. у ходзе барацьбы супраць саслоўных прывілеяў за раўнапраўе і свабоду ўсіх членаў грамадства. Прыхільнікамі канцэпцыі Н.п. былі Г.Гроцый, Ж.Ж.Русо, Ш.Мантэск’ё, Дж.Лок, Т.Гобс, Д.Дзідро, А.М.Радзішчаў, бел. мысліцелі-асветнікі Ф.Скарына, М.Літвін, А.Волан, А.Алізароўскі, І.Страйноўскі, М.Лавіцкі і інш. Гэту канцэпцыю звычайна выкарыстоўвалі ў якасці крытэрыя ацэнкі існуючага заканадаўства ў розных краінах, для вызначэння шляхоў яго ўдасканалення. Ідэі Н.п. знайшлі адлюстраванне ў амер.Дэкларацыі незалежнасці (1776), Канстытуцыі ЗША (1787); папраўках да яе, у франц Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна (1789) і ва Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека (1948). Марксізм падыходзіў да гэтых правоў як да сацыяльна абумоўленых, класавых, а не прыроджаных катэгорый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абкарна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Падрэзаць, абстрыгчы вельмі коратка, няроўна. Абкарнаць валасы.// Няўмела скараціць які‑н. тэкст, зрабіць непажаданыя купюры. Абкарнаць кнігу.//перан. Пазбавіць якое‑н. вучэнне, тэорыю чаго‑н. істотнага; сказіць. Не баючыся памыліцца, можна сказаць, што з гэтага, надзвычай багатага думкамі, разважання Энгельса сапраўдным здабыткам сацыялістычнай думкі ў сучасных сацыялістычных партыях стала толькі тое, што дзяржава «адмірае», па Марксу, у адрозненне ад анархічнага вучэння аб «адмене» дзяржавы. Так абкарнаць марксізм значыць звесці яго да апартунізму, бо пры такім «тлумачэнні» застаецца толькі смутнае ўяўленне аб павольным, роўным, паступовым змяненні, аб адсутнасці скачкоў і бур, аб адсутнасць рэвалюцыі.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стратэ́гія, ‑і, ж.
1. Майстэрства вядзення буйных ваенных аперацый, кампаній і ўсёй вайны. Стратэгія Кутузава ў вайне з Напалеонам. Сувораўская стратэгія. □ [Бондар:] — Толькі галоўнаму камандаванню вядома, дзе трэба націснуць, дзе адпусціць. Стратэгія, — разумець трэба.Машара.// Навука аб вядзенні вайны. Лекцыі па стратэгіі.// Пра сістэму спартыўнай гульні, пры якой асобныя камбінацыі, хады падпарадкаваны агульнаму, загадзя абдуманаму плану. Стратэгія шахматнай гульні.
2.перан. Майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой. Стратэгія Камуністычнай партыі. □ Уладзімір Ільіч Ленін, творча развіваючы марксізм у новых гістарычных умовах, распрацаваў стратэгію і тактыку перабудовы грамадства на сацыялістычных пачатках і паслядоўнага вырашэння на гэтай аснове нацыянальнага пытання.Машэраў.
[Грэч. stratēgia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́САРЫК ((Masaryk) Томаш Гарыг) (7.3.1850, г. Годанін, Чэхія — 14.9.1937),
чэшскі паліт. і дзярж. дзеяч, філосаф, сацыёлаг. Д-р філасофіі (1876). Вучыўся ў Венскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1882—1914 праф. філасофіі Пражскага ун-та. У сваіх філас. поглядах як «крытычны рэаліст» спалучаў ням. ідэалізм з зах.-еўрап. пазітывізмам, крытыкаваў чэш.паліт. рамантызм, марксізм, папства, прапагандаваў гуманізм. У 1891—93 дэп.аўстр. парламента (рэйхсрата) ад партыі младачэхаў, у 1907—14 — ад чэш. партыі рэалістаў. Выступаў супраць дынастыі Габсбургаў, панавання немцаў і венграў у Аўстра-Венгрыі. У 1914—18 у эміграцыі, арыентаваўся на дзяржавы Антанты. У 1916 разам з Э.Бенешам заснаваў у Парыжы чэхаславацкі Нац. савет і арганізаваў Чэш. легіён у Расіі. У 1918 заключыў са славацкімі арг-цыямі ў ЗША Пітсбургскі дагавор аб дзярж. аб’яднанні чэхаў і славакаў. У 1918—35 першы прэзідэнт Чэхаславакіі, садзейнічаў адраджэнню чэш.нац. культуры і мовы. Аўтар кніг «Сацыяльнае пытанне», «Самазабойства як масавая сацыяльная з’ява сучаснай цывілізацыі» (абедзве 1881), «Асновы канкрэтнай логікі» (1887), «Ідэалы гуманізму» (1901), «Аб рускай гістарычнай і рэлігійнай філасофіі» (т. 1—2, 1913), «Новая Еўропа» (1918), «Сусветная рэвалюцыя ў час вайны і на вайне 1914—1918» (1925). Выступаў у друку і як літ. крытык.