КЕ́САР,

візантыйская, стараслав. і стараж.-рус. назва рым. імя і імператарскага тытула Цэзар (лац. Caezar) праз грэч. kaisar — манарх, уладар.

т. 8, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дварэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

Будынак, у якім пражывае манарх са сваёй сям’ёй, а таксама вялікі і прыгожы па архітэктуры будынак наогул; палац.

Мармуровыя дварцы Венецыі.

|| прым. дварцо́вы, -ая, -ае.

Дварцовы пераварот — змена манарха прыдворнай знаццю без удзелу народных грамадскіх мас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтакра́т

(гр. autokrates = самаўладны)

правіцель з неабмежаванай уладай; манарх, самадзержац.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

panujący

1. які пануе; паноўны;

2. м. манарх

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МАНА́РХІЯ (ад грэч. monarchia адзінаўладдзе),

форма праўлення, пры якой кіраўніком дзяржавы з’яўляецца манарх. Яго ўлада, як правіла, з’яўляецца пажыццёвай і перадаецца ў парадку прастоланаследдзя. Захоўваюцца 2 гіст. тыпы М. — абсалютная і канстытуцыйная. Абсалютная М. характарызуецца юрыд. і фактычным сканцэнтраваннем усёй паўнаты дзяржаўнай, а таксама духоўнай (рэліг.) улады ў руках манарха. У наш час у свеце 8 краін з абсалютнай М.: ААЭ, Аман, Бахрэйн, Бруней, Ватыкан, Катар, Кувейт, Саудаўская Аравія. Пры канстытуцыйнай М. ўлада манарха абмежавана канстытуцыяй, ёсць выбарны заканад. орган — парламент і незалежныя суды; манарх пазбаўлены права самастойна ажыццяўляць фармальна захаваныя за ім паўнамоцтвы, і ўсе акты, што зыходзяць ад яго імя, патрабуюць ухвалення кабінета міністраў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які нясе адказнасць перад парламентам. Прыкладам такой М. з’яўляецца Вялікабрытанія. Асобая разнавіднасць М. — выбарная, якая спалучае элементы М. і рэспублікі. Такая М. існуе ў Малайзіі.

т. 10, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

манархі́зм

(ад гр. monarchos = манарх)

палітычны кірунак, які прызнае манархію адзінай формай дзяржаўнай улады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

autocrat

[ˈɔtəkræt]

n.

1) самадзе́ржац -ца m., самаўла́днік -а, аўтакра́т -а, мана́рхm.

2) дэспаты́чны чалаве́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АРЛЕАНІ́СТЫ,

манархічная групоўка ў Францыі ў 19 ст. Узвяла на трон у 1830 Луі Філіпа Арлеанскага. У перыяд яго праўлення [1830—48] панавалі ў Францыі, у перыяд Другой рэспублікі [1848—52] уваходзілі ў «партыю парадку», палітыка якой садзейнічала ўстанаўленню Другой імперыі. Пасля ўдзелу ў падрыхтоўцы няўдалага манарх. перавароту ў 1870-я г., а затым у буланжызме (канец 1880-х г.) сышлі з паліт. арэны.

т. 1, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛОРД (англ. lord гаспадар),

1) першапачаткова ў сярэднія вякі ў Англіі феад. землеўладальнік; пазней (з 14 ст.) спадчынны тытул членаў палаты лордаў брыт. парламента (пэраў, да 19 ст. выключна з прадстаўнікоў вышэйшай феад. знаці). З 1958 манарх прызначае таксама пажыццёвых (няспадчынных) Л. 2) Састаўная частка назвы некаторых пасад у Вялікабрытаніі (напр., Л.-канцлер — старшыня палаты лордаў, лорды-мэры Лондана і інш. буйных гарадоў).

т. 9, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Султа́нманарх у некаторых мусульманскіх краінах’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел. султанъ (салтанъ, зоптанъ, сзолданъ, солтанъ, солданъ) ’султан’ (XV ст.), якое са ст.-рус. султанъ, салтанъ (XV ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 27), укр., рус. султа́н ’тс’. Магчыма, праз візант.-грэч. σολδάνος ’тс’ (ЕСУМ, 5, 472). З араб.-тур. sulṭân ’тс’ (Фасмер, 3, 801).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)