1. Многа, доўга памаліцца. А дома маліцца богу не выпадала, — больш награшыш, чым намолішся.Колас.
2.перан.(задмоўемідзеясл. магчы). Прасякнуцца любоўю, павагай да каго‑н. — Ды што вы, Якуб Панасавіч, .. [Захар] жа заўсёды не можа памаліцца на вас! — ўзмахнула.. [Каця] рукамі.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Малёґаць ’угаворваць, прасіць’ (маладз., Янк. Мат., дзярж., Нар. сл.; КЭС, лаг., глус., Мат. Маг.; Федар. 2). Да малі́ць (гл. малі́цца) ’упрошваць’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ёг‑ з працягла-шматразовым значэннем. Параўн. бел.галёкаць, гродз.галякаць ’крычаць, гукаць’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), а таксама серб.-харв.моља́кати, мољукати з пеяратыўнымі суфіксамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
малі́тва, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл.маліцца (у 1 знач.); маленне. Малітва скончылася, і людзі ўздыхнулі вальней, заварушыліся, устаючы з каленяў.Арабей.
2. Тэкст, які чытаюць веруючыя, калі звяртаюцца да бога ці святых. Шырокае скляпенне Нясвіжскага парафіяльнага касцёла адбівала ад сябе ціхія словы ксяндзоўскай малітвы.Чорны.Шаптала [маці] свае, зусім новыя словы малітвы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Модлы1 (мн.), модла ’малітва’, ’моцная просьба; маленне’ (ТСБМ, Яруш.), воран. ’набожныя людзі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.модла ’малітва’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск.modła < modlić się. Да малі́цца (гл.).
Модлы2 ’ўзоры карункаў на канцы рушніка, вязаных рукамі з рэшты нітак асновы’ (петрык., Уладз.). Да мода (гл.). Суфікс ‑л‑ пад уплывам модла1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
глу́пства, ‑а, н.
1. Дурны ўчынак, дурная думка; недарэчнасць, бяссэнсіца. А Казімір гаварыў: — Да чаго ж яшчэ дурныя людзі. Маліцца каменю? Цьфу! Каб ты, Марта, больш гэтага глупства не рабіла.Пестрак.Усе ведалі, што Дзям’ян, працавіты і сумленны чалавек, глупства не скажа, бо мае розум і любіць справядлівасць.Кавалёў.
2. Пра што‑н. нязначнае, дробязнае. З-за глупства не спрачайся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Rósenkranz
m -es, -kränze
1) вяно́к з ру́жаў
2) рэл. ружа́нец, па́церкі;
den ~ bétenмалі́цца, перабіра́ючы па́церкі ружа́нца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Малі́тва ’маленне’, ’тэкст, які чытаюць веруючыя, звяртаючыся да бога ці святых’ (ТСБМ, Яруш.). Укр., рус.молитва, польск., н.- і в.-луж.modlitwa, чэш., славац.modlitva, славен.molítva, molȋtev, molȋdva, molȋdev, серб.-харв.мо̀литва, молатав, макед., балг.молитва. Прасл.modlitva ’звяртанне, просьба да бога, абяцанне’. Да малі́цца. Сюды ж малі́твеннік ’кніга з малітвамі’, якое, відаць, з ц.-слав. мовы, бел.малітоўнік ’тс’, малі́тваваць ’уводзіць маці пасля родаў у царкву з малітвай’ (Нас.), малі́цьвіць ’маліць, упрошваць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
святы́ня, ‑і, ж.
1. Прадмет або месца для пакланення веруючых. Палесцінскія святыні. □ — Расколы, расколы! — трос галавою дзед Марцін. — Не хочаш ты богу маліцца, маліся чорту лысаму, але навошта гэты здзек над святыняю?Колас.
2.перан.; звычайначаго або якая. Што-небудзь асабліва дарагое, вельмі паважанае, любімае. Імёны герояў камуністычнага руху, прыклады мужнасці і вернасці справе рабочага класа назаўсёды застануцца святыняй для ўсіх сапраўдных рэвалюцыянераў.Брэжнеў.Славу нашай рэспублікі, што здабыта ў баях агнявых, Берагуць, як святыню.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
царква́, ‑ы; мн. цэрквы, ‑аў; ж.
1. Рэлігійнае аб’яднанне духавенства і веруючых на аснове агульнасці веры, вучэння і абрадаў набажэнства. Праваслаўная царква. Каталіцкая царква. Будыйская царква. □ Царква ў Расіі была неад’емнай часткай дзяржавы, адным з яе ведамстваў.«Звязда».
2. Будынак, у якім адбываецца праваслаўнае набажэнства. [Надзя:] А куды вы цяпер маліцца хадзіць будзеце: у царкву ці ў касцёл?Козел.
•••
Евангелічная царква — агульная назва рада пратэстанцкіх (галоўным чынам лютэранскіх) цэркваў.
Адлучыць ад царквыгл. адлучыць.
Адлучэнне ад царквыгл. адлучэнне.
[Ад грэч. kyriakē літаральна — божы дом.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)