Тое, што і дула. Кругленькая дзірачка рулі вінтоўкі глядзела .. [Захару] ў грудзі.Пестрак.Цераз плячо ў Лёнькі руляю ўніз вісела старая бацькава стрэльба.Гамолка.— Назад, маладзіца! — прамовіў вартавы, гайдануўшы руляй перад яе тварам.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстра́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што і без дап.
Выклікаць страх, пагражаючы чым‑н.; прыпужаць. — Не пікні, гад, бо тут табе магіла! — Густым мужчынскім голасам, поўным пагрозы, прыстрашыла «маладзіца».Колас.— Мікіту прыстрашыць можна. — Дужа ты яго прыстрашыш.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́ЛЬЧАНКА (Аляксандр Елісеевіч) (4.6.1909, г. Харкаў, Украіна — 16.9.1994),
украінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1929. Першая кніга — зб-к нарысаў «Днепрэльстан» (1932). Аўтар аповесці, пабудаванай на матэрыяле жыцця Т.Шаўчэнкі, «Сэрца чакае» (1939; перапрацаваны варыянт — п’еса «Пецярбургская восень», 1941, паст. 1954). Героіку Вял.Айч. вайны адлюстраваў у кн. апавяданняў і нарысаў «Байцы з нашых мясцін» (1941), «Горны пейзаж» (1942), «Крываўнік» (1946). У лірыка-гумарыстычным рамане «Казацкаму роду няма зводу, ці Мамай і Агонь-Маладзіца» (кн. 1—2, 1958) адлюстраваў гіст. падзеі на Украіне ў 2-й пал. 17 ст., у бурлескным стылі стварыў вобраз героя-запарожца, які ўвасабляе ідэю бессмяротнасці нац. духу, імкненне ўкраінскага народа да свабоды. Творы І. прасякнуты багатым укр. фальклорам. Зб. аповесцей, нарысаў і замалёвак «Аснова, або Хто там стукае ў дзверы? Пастскрыптум жыцця публіцыста» (1984) — філас. роздум пра жыццё, літ. творчасць, культуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЗА́»,
«казёл», гульня-паказ і маска-персанаж у стараж.усх.-слав.нар. калядным абрадзе. Звязаны з традыцыяй земляробчых святкаванняў зімовага сонцавароту. На Беларусі вядома ўсюды, найб. пашыраны на Палессі.
Здольнага да імправізацыі выканаўцу ролі «К.» апраналі ў вывернуты кажух, надзявалі маску (яе магла замяняць шапка з аўчыны). Галаву маскі выразалі з дрэва і абшывалі аўчынай, да яе прымацоўвалі рогі (іх рабілі з лазы ці скруткаў саломы), вушы (часам са сталовых лыжак); ніжняя сківіца з барадой з лёну была рухомай. Вядома «К.» і ў выглядае вялікай лялькі на кіі. У абходны гурт на чале з «дзедам»-павадыром (яго прыбіралі таксама ў вывернуты кажух або рыззё, на спіне рабілі горб, надзявалі маску з бяросты, прыладжвалі бараду з лёну) уваходзілі адпаведна апранутыя «маладзіца», «афіцэр», «немец», «цыган», а таксама «песельнікі», музыка, механоша. Гурт спяваў спец. прымеркаваную песню, «К.» іншы раз імітавала яе сюжэт, прыкідвалася мёртвай (сімвал памірання і адраджэння прыроды).
М.А.Каладзінскі.
Калядная «каза»-маска. Вёска Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маладу́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Разм.
1. Тое, што і маладзіца. Маладуха так захапілася расказам пра сваю ўяўную смеласць, што .. [Саша і Аксана] не пачулі, як прыйшоў Данік.Шамякін.Пазней прыходзілі на лугі дзяўчаты і маладухі, разбівалі сена ў пракосах.Асіпенка.
2. Маладая, нявеста. — Цяпер самі сабе маладух шукаюць, — працягваў Басько .. басам.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́ха ’неахайніца’: раха ходзіць без спадніцы (латг., Новы час, 2003, 23, 7), параўн. укр.ря́ха ’чапуруха’. Паводле Горбача (Арго, 30) сувязь апошняга з укр.ра́ха ’маладзіца, жанчына’ другасная, зыходная форма з цыганскага раклі ’дзеўка (не цыганка)’, што не пераконвае. Супрацьлеглае значэнне ў выніку атаясамлівання ня‑ (не-) у няраха (гл.) з адпаведнай узмацняльнай часціцай (гл. не-). Гл. атраха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маладзён, маладзёнак ’малады, малы, малакасос’ (Нас.), ’падлетак, малы’ (Шат.), ’жаніх у час вяселля’ (Касп., Пан.), ’малады хлопец, мужчына’ (Нар. Гом.), ’нядаўна народжанае дзіця’ (КЭС, лаг.). Рус.молодёны ’малады з маладой’, молодён ’немаўля’, ’малады чалавек’, польск.młodzień ’юнак’. Да прасл.mold‑ěnъ < moldъ > малады́ (гл.). Сюды ж маладзёна, маладзёнка ’маладзіца’ ’маладая дзяўчына’ (ТС, Нар. Гом.), маладзёны ’маладыя ў час вяселля’ (паўн.-усх., КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
палагадне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць больш лагодным, памяркоўным; падабрэць. Стары неяк адразу палагаднеў, спытаў, адкуль ідзе маладзіца і ці далёка ісці.Шамякін.// Стаць больш прыветлівым, сардэчным (пра голас, твар, погляд і пад.). Пальцы гаспадыні спрытна лічылі храбусткія паперкі, голас палагаднеў.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няве́хна ’нявеста, маладзіца’ (Гарэц., Анік., Мал.), ’нявестка, жонка сына’ (Нас., Федар., Кліх, гом., Шн.; Жд. 1, Сл. ЦРБ, ТС, Ян.), неві́хна ’тс’ (Маш.), укр.невіхна ’тс’, рус.неве́хна ’тс’. Відаць, да нявеста (гл.); канец слова зменены пад уплывам’ слоў на ‑хна, параўн. цётухна, матухна, параўн. заўвагу Насовіча: Невѣхна… Тоже, что Невѣстухна». Менш верагодна з няве́сна (гл.), параўн. балг.дыял.неве̑хчи, неве́хчо ’зварот да нявесты’ (радоп., БД, 2) з чаргаваннем с/х.