eliminowanie

н. элімінаванне, выдаленне, ліквідацыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ДЭЦЭНТРАЛІЗА́ЦЫЯ (ад дэ... + цэнтралізацыя),

перадача функцый кіравання ад цэнтр. органаў улады мясц. органам, пашырэнне кола паўнамоцтваў ніжэйшых органаў кіравання за кошт вышэйшых; ліквідацыя або паслабленне цэнтралізацыі.

т. 6, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэкартэлва́цыя

(ад дэ- + картэлізацыя)

ліквідацыя картэля, пазбаўленне чаго-н. прымет, характару картэля.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

usunięcie

н. адсоўванне, ліквідацыя, выдаленне, выключэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

САНІТА́РНА-ЭПІДЭМІЯЛАГІ́ЧНАЯ СЛУ́ЖБА,

спецыялізаваная сістэма дзярж. устаноў аховы здароўя. Ажыццяўляе санітарны нагляд, распрацоўку і правядзенне санітарна-прафілакт. і проціэпідэмічных мерапрыемстваў з мэтай забеспячэння аховы здароўя насельніцтва. На Беларусі дзейнасць С.-э.с. рэгламентуецца Законам «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» (2000). Асн. кірункі дзейнасці: гігіенічная ацэнка новых тэхналогій і інш. у нар. гаспадарцы, нарміраванне гранічна дапушчальных канцэнтрацый шкодных рэчываў і метадаў кантролю за імі, аздараўленне ўмоў працы, быту і адпачынку насельніцтва. Задачы службы: прадухіленне і ліквідацыя забруджвання навакольнага асяроддзя, зніжэнне і ліквідацыя інфекц. і паразітарных хвароб і інш. У сістэму ўстаноў С.-э.с. ўваходзяць: аддзел гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мін-ва аховы здароўя, рэсп., абл., гар., раённыя цэнтры «Здароўе», рэсп. і абл. цэнтры па прафілактыцы СНІДу, цэнтры дэзінфекцыі і стэрылізацыі і інш.

Э.​А.​Вальчук.

т. 14, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэсегрэга́цыя

(ад дэ- + сегрэгацыя)

адмена сегрэгацыі, ліквідацыя заканадаўства, якое падзяляе насельніцтва паводле расавых адзнак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рамо́нт

(фр. remonte)

1) ліквідацыя пашкоджанняў, паломак;

2) уст. папаўненне табуна або статка маладняком.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

likwidacja

ж.

1. ліквідацыя;

2. разм. знішчэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АЦЁК,

агульныя ці мясцовыя праявы парушэння воднага абмену арганізма, калі вада, бялкі і электраліты намнажаюцца па-за клеткамі ці ў серозных поласцях цела. Бывае пры затрымцы натрыю ў арганізме, парушэнні анкатычнага ціску, застоі крыві, запаленні, інтаксікацыі, алергіі і інш. Лячэнне: ліквідацыя асн. хваробы, дыета з абмежаваннем вадкасці і солі (ці без солі), мачагонныя сродкі.

т. 2, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМНАМБУЛІ́ЗМ (ад лац. somnus сон + ambulo хаджу), лунацізм,

парушэнне свядомасці і сну, пры якім чалавек несвядома робіць шэраг дзеянняў, не абумоўленых сітуацыяй (напр., ходзіць). Часцей бывае ў дзіцячым і падлеткавым узросце. Пры С. захоўваецца каардынацыя рухаў, назіраецца амнезія. С. — выяўленне павышанай эмацыянальнай узбудлівасці, эпілепсіі, істэрыі і інш. хвароб. Лячэнне: ліквідацыя першасных хвароб.

т. 14, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)