выслухо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і выслухваць. Начальнік цэха гаварыў надзвычай разважліва, лагодна, цярпліва выслухоўваў кароткія справаздачы, нікога не перабіваючы рэплікамі. Шыцік. Доктар.. падышоў да хворай і ўзяў яе за руку, потым прыклаў трубку да грудзей і пачаў выслухоўваць. Скрыпка. [Цёця Каця пра Зёлкіна:] Бач, ласы які да бабскіх плётак! У самога вушы вялікія, хадзі ды выслухоўвай! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́сіцца ’лашчыцца, песціцца, мілавацца, галубіцца’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.), ’смакаваць, каштаваць’ (Яруш.), любан. ’ласавацца’ (Нар. словатв.). Укр. ласити ’вабіць’, ласитися ’квапіцца’, рус. пск. ласить ’ліслівіць, падлізвацца’, наўг. ’жыць у раскошы’, польск. łasić się ’лашчыцца’, ’ліслівіць’. Паўн.-слав. łasili sę (Слаўскі, 5, 18–19). Да ласы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

erpícht a (auf A) сква́пны; ла́сы (на што-н.);

auf etw. (A) ~ sein быць ахво́чым да чаго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

памаўзлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Шкадлівы. Да чаго ж была памаўзлівая [кошка]! Як ні хавай мясное ці малочнае, — адведае. Пальчэўскі. — Ну і памаўзлівая карова, каб на яе ліха. — Сцяпан загнаў Рэпку ў статак, але ўжо праз хвіліну яна зноў ішла па пашы, падняўшы рогі. Асіпенка.

2. Ласы, прагны да чаго‑н. смачнага, прыгожага. Памаўзлівы на пачастункі. □ [Іна:] — Ты спадабаўся ёй... Толькі глядзі-і... — яна падышла і ўдарыла яго пальцам па носе. — Не будзь памаўзлівы! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валкава́ць 1 ’качаць бялізну’ (Шатал., Шн., Інстр. I). Да валкі ’качалкі для бялізны’ (гл.).

*Валкава́ць 2, валковати ’есці на поўны рот’ (КЭС). Клімчук (Бел.-рус. ізал., 51) параўноўвае з рус. валкий ’ласы, сквапны, зайздросны’ (СРНГ, 28). Літ. válgyti ’есці’, valgùs ’пражэрлівы, той, хто многа есць’ дазваляе меркаваць, што *валкаваць, *валкі з’яўляюцца балтызмамі.

Валкава́ць 3 ’зграбаць сена ў валкі’ (БРС, КСТ, КЭС). Укр. валкувати ’тс’. Да вал 4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпа́сы, ед. прыпа́с м., в разн. знач. припа́сы;

п. на даро́гу — припа́сы на доро́гу;

баявы́я п. — боевы́е припа́сы;

паляўні́чыя п. — охо́тничьи припа́сы;

◊ ла́сы на чужы́я п. — посл. беру́т зави́дки на чужи́е пожи́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

chytry

chytr|y

1. хітры;

~e oczy — хітрыя вочы;

2. сквапны; прагны; хцівы;

chytry na pieniądze — прагны на грошы; ласы на грошы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сквапны, квапны, хцівы, ласы, лакомы, падкі; ахвочы, панадлівы, памаўзлівы (разм.); няўтольны, ненаедны, ненажэрлівы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сква́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Прагны да багацця, хцівы, скупы. Надта ж прагавіты і сквапны быў бацька, надта ж пільнаваў, каб божа барані ніхто і хвілінкі не пасядзеў без работы. Сачанка. — Я чалавек не сквапны і за вялікім не ганюся, — растлумачыў .. [Бабейка] сваю просьбу. Хадкевіч. Не адступаў і бацюшка, хоць добра ведаў, што Хведар сквапны і больш не дасць. Кірэйчык.

2. на што, да чаго. Які прагна імкнецца што‑н. мець у вялікай колькасці; ласы да чаго‑н. [Ратчык:] — А я быў на .. [баравікі] не вельмі сквапны. Новікаў. [Паланевіч:] Я чуў, што .. [Буяк] на выпіўку сквапны. Крапіва. // Пажадлівы. Сквапнымі вачыма Крушынскі аглядае .. прыгожую постаць [Мэры]. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Dum fervet olla, vivit amicitia

Пакуль кіпіць поліўка, дружба цвіце.

Пока кипит похлёбка, дружба цветёт.

бел. Каля поўнай міскі шмат сяброў. Дзе мёд, там і мухі. Дзе шмат прысмак, там зграя сабак. На ласы кусок знойдзецца раток. Абы харчы, а едакі знойдуцца.

рус. При пиве и бражке много братьев. На обеде все соседи, скатерть со стола ‒ и дружба сплыла. При пире, при бражке ‒ все дружки, при горе-кручине ‒ все ушли. Есть пирожок, есть и дружок. При доброй године и кумовья побратимы.

фр. A table bien servie beaucoup d’amis (За хорошо сервированным столом много друзей).

англ. No friendship is strong that owes its rise to a pot (Дружба, зародившаяся за столом, не крепка).

нем. Leer faß, leere Freundschaft (Пустая бочка ‒ пустая дружба). Siedet der Topf, so blüht die Freundschaft (Кипит горшок, процветает дружба).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)