2.узнач.сцвярджальнайчасціцы. Ужываецца для выражэння згоды, пацвярджэння чаго‑н.; азначае: добра, хай сабе і так. [Пятрусь:] — Я папрашу вас нагрэць нам гарбаты... Адкульсьці з глыбіні кватэры даляцела: — Ладна!Гартны.У момант знеслі яму ўсе пісьмы, папрасілі кінуць іх у горадзе ў паштовую скрынку. — Ладна, кіну, — паабяцаў шафёр.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Сцегнавая ці лапатачная частка тушы свінні або барана, адпаведным чынам прыгатаваная для ўжывання. Вепручок рос ладны, ружовы, таму на вялікдзень былі на стале і шынка з мяккім сальцам, і мармуровыя каркавіны, і вэнджаныя кілбасы з пахучым кменам.Рамановіч.У маёнтку князя Абхазава яшчэ не страцілі смаку да вяпровай шынкі.Самуйлёнак.
[Ням. Schinken.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
handsome
[ˈhænsəm]
adj.
1) прыго́жы, харо́шы, згра́бны
a handsome man — прыгажу́н -а́m.
2) до́сыць вялі́кі, ла́дны
a handsome sum of money — ла́дная су́ма гро́шай
3) шчо́дры
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
расхлі́станы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад расхлістаць.
2.узнач.прым. Тое, што і расхрыстаны (у 2 знач.). Шустрыя хлопчыкі ў расхлістаных кажушках не прапускалі ніводных саней.Навуменка.Конік амаль увесь хаваўся ў жыце, а хлопец, бялявы, расхлістаны, ладны, у шэрай сялянскай кашулі, ледзь пагойдваўся, плыў над калоссем.Ракітны.На руках і расхлістанай грудзіне [немца] таксама рабацінне.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скронь, ‑і, ж.
Бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці. Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы .. [дзяўчыны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні.Хадкевіч.Зараз жа прыйшоў і Антоніо, ладны хлопец з кудлатымі чорнымі валасамі, якія на скронях апускаліся да палавіны шчок.Маўр.[Хлопчык] зняў шапку і ўсё цёр скронь, гледзячы ўніз, на асыпаную елкавай ігліцай падлогу.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
considerable
[kənˈsɪdərəbəl]1.
adj.
1) зна́чны, істо́тны, ва́жны; ва́рты ўва́гі
a considerable responsibility — ва́жная адка́знасьць
2) ла́дны, до́сыць вялі́кі
a considerable sum of money — ла́дная су́ма гро́шаў
2.
adv.
ла́дна, до́сыць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Нелапы́ ’ладны, дастатковы па велічыні, вазе і памерах’: мае парасята ужэ нелапые (слуц., Нар. словатв.), нелапу́ ’няладны, нядобры’ (ТС), параўн. ст.-рус.не лапъ ’ужо не, больш не’, укр.не лапі ’няхутка’, польск.nie łapie ’няхутка; нялёгка’, ст.-чэш.nelap ’нялёгка, з цяжкасцю, ледзь’. Выводзіцца з прасл.*lapati, lapъ!, што выражае хуткі рух з мэтай схапіць, злавіць і г. д., гл. лапаць. Развіццё семантыкі ад ’што трапіла, абы-што’ да ’не абы-што’, пры гэтым адмоўе не ўносіць новага семантычнага адцення, параўн. ст.-чэш.lap kto, lap který ’хто-небудзь’; больш падрабязна гл. Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 459; Слаўскі, 4, 475.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёмкі1 ’зграбны, спрытны, зручны’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., СБГ, Мат. Гом., Мядзв., Жд. I, Марц., Янк. III). Рус.ёмкий ’тс’, укр.емкий ’тс’ — усходнеславянская інавацыя з семантычным пераходам ’ёмісты, вялікі, сільны’, ’зграбны, спрытны, зручны’. Не выключай, аднак, балтыйскі ўплыў. Параўн. літ.imlùs, jamlùs, jamùs ’спрытны’ (Фрэнкель, 185). Балтыйскія прыметнікі маюць аснову на ‑й‑, да якой на славянскай моўнай глебе заканамерна дадаваўся фармант ‑ъкъ. Параўн. ёмкі2.
хаце́цца, хочацца; безас.незак., чаго, зінф. і сазлучн. «каб».
Адчуваць патрэбу ў чым‑н., вельмі жадаць чаго‑н. Мне хацелася смяяцца І спяваць, і бегчы ўдалеч...Панчанка.Бацька дастаў торбачку з хлебам і салам. Адкроіў мне добрую лусту хлеба. Адрэзаў ладны кавалак сала. Усё гэта я ўмалоў, і яшчэ мне хацелася.Сабаленка.
•••
І хочацца і колецца — пра адначасовае адчуванне жадання і нерашучасці зрабіць што‑н.
На свет глядзець не хочаццагл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)