chick

[tʃɪk]

n.

1) куранё, кураня́ n.

2) птушанё n.

3) дзіця́ n.

4) Sl. дзяўчы́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бро́йлер

(англ. broiler, ад broil = смажыць, пячы)

кураня ва ўзросце 60 сутак, якое важыць 1,4—1,6 кг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

spring chicken [ˌsprɪŋˈtʃɪkɪn] n.

1. вясе́нняе кураня́/куранё

2. joc. дзяўчо́;

She is no spring chicken. Яна ўжо не дзіця.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пуляня́ ’кураня’ (ТС), пуленя ’тс’ (Мат. Гом.), пулянё, пуля‑ нёнак ’тс’ (ТС), пулянятка ’тс’ (Янк. 2) сюды ж пуляиятніца ’квактуха’ (лоеў., Мат. Гом.). Утворана на базе слоў дзіцячай мовы, параўн. рус. пу́ля ’кураня’, укр. пу́ля ’качка’, пу́ле ’гусяня’, балг. гулка ’маладая курыца, якая яшчэ не зносіць яйкі’, серб.-харв. пуљка ’тс’, грэч. πουλί ’птушка’, франц. ройіе ’курыца’ і пад., зыходная аснова якіх застаецца няяснай. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 117), ад першаснай інтэрлюдыі пуль! Гл. пуль-пуль-пуль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заклява́ць ​1, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак., каго.

1. Забіць, прыбіць ударамі дзюбы; задзяўбці. Варона заклявала кураня.

2. перан. Разм. Замучыць нападкамі, прыдзіркамі. «Заклюе чалавека [Рыгор]! Вось наваліўся!» — са злосцю думаў Архіп. Капусцін.

заклява́ць ​2, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак.

Пачаць кляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бро́йлер

(англ. broiler, ад broil = смажыць, пячы)

кураня ва ўзросце да 70 сутак, якое гадуецца на мяса.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прадзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце; пр. прадзёўб, ‑дзяўбла, ‑дзяўбло; заг. прадзяўбі; зак., што.

1. Прабіць дзюбай. Кураня прадзяўбло шкарлупіну яйца.

2. Зрабіць дзірку або паглыбленне, часта стукаючы чым‑н. Антон узяў долата і прадзёўб пару дзірак .. для спіц. Пальчэўскі.

3. і без дап. Дзяўбці некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́точный су́тачны;

су́точный похо́д су́тачны пахо́д;

су́точный цыплёнок су́тачнае кураня́;

су́точный рацио́н су́тачны рацыён;

су́точная гото́вность мор. су́тачная гато́ўнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rożen

roż|en

м. ражон, пожаг; спічак; вожаг;

kurczak z ~na — кураня, печанае на ражне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

chicken [ˈtʃɪkɪn] n.

1. кураня́, куранё

2. птушаня́, птушанё

3. ку́рыца, кура́ціна (страва)

4. infml баязлі́вец, мо́края ку́рыца

♦

a chicken-and-egg situation/problem сітуа́цыя/прабле́ма, у яко́й ця́жка адро́зніць прычы́ну ад вы́ніку;

don’t count your chickens before they’re hatched кураня́т уво́сень лі́чаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)