Абл. Шоргаць, соўгаць па чым‑н., пакідаючы след. Паглыблены ў гэтыя нечаканыя думкі, стараючыся адмахнуцца ад іх, Максім не адразу зразумеў, чаму гэта Маня спынілася пасярод вуліцы, пачала чырыць чаравікам па зямлі.Кудравец.Стары ішоў насустрач і задуменна чырыў перад сабою кійком, нібы падмятаючы асфальт.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шырокаэкра́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокі экран. [Рэпнік:] — Ты ведаеш, я прыехаў, дык тут усяго нейкіх пару дамоў было. Увесь горад у зямлі быў, у падмурках. А цяпер, бачыш, як раздаўся, вырас. Шырокаэкранны кінатэатр, універмаг, тэхнікум.Кудравец.// Які зроблены, прызначаны для шырокага экрана. Шырокаэкраннае кіно тыпу «Сінерамы», бясспрэчна, мае добрую будучыню.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАЛЫ́ГІН (Сяргей Паўлавіч) (н. 6.12.1913, в. Дурасаўка, Башкортастан),
рускі пісьменнік. Акад.Рас.АН (1991). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Омскі с.-г.ін-т (1939). Працаваў інжынерам-гідратэхнікам, у Сібірскім аддзяленні АНСССР. З 1986 гал. рэдактар час. «Новый мир». Першыя зб-кі «Апавяданні» (1941), «На Вялікую зямлю» (1952), «Нарысы і апавяданні» (1953). У раманах «Сцежкі Алтая» (1962), «Салёная Падзь» (ч. 1—2, 1967—68, Дзярж. прэмія СССР 1968), «Паўднёваамерыканскі варыянт» (1973), «Камісія» (1975), «Пасля буры» (кн. 1—2, 1980—85), «Свабода выбару: раман без сюжэта» (1996) звяртаецца да найважнейшых пераломных этапаў паслярэв. гісторыі Расіі і сучаснага жыцця Зах. Сібіры. Як публіцыст актыўна адстойвае сваю пазіцыю (у 1980-я г. выступаў супраць павароту паўн. рэк), імкнецца асэнсаваць складаныя працэсы сучаснага жыцця («Мая дэмакратыя. Нататкі па ходу жыцця. З успамінаў пісьменніка», 1996). Аўтар літ.-знаўчых прац пра А.Чэхава, Л.Талстога, А.Платонава. Творы З. на бел. мову пераклалі А.Кудравец, В.Адамчык.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1989—91;
Бел.пер. — На Іртышы: Аповесць, апавяданні. Мн., 1991.
Літ.:
Дедков И.А. Сергей Залыгин: Страницы жизни, страницы творчества. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖЭ́ЎНІКАЎ (Вадзім Міхайлавіч) (22.4.1909, с; Нарым Парабельскага р-на Томскай вобл., Расія — 20.10.1984),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Маскоўскі ун-т (1933). У Айч. вайну журналіст, удзельнік вызвалення Беларусі. З 1949 гал. рэдактар час. «Знамя». Друкаваўся з 1928. Аўтар зб-каў апавяданняў «Начная размова» (1939), «Апавяданні пра вайну» (1942), «Любімыя таварышы» (1943), «Дарогамі вайны» (1955), «Дрэва жыцця» (1977); аповесцей «Стэпавы паход» (1939), «Знаёмцеся, Балуеў!» (1960), «Пётр Рабінкін» (1968), «Асобае падраздзяленне» (1969, за дзве апошнія Дзярж. прэмія СССР 1971); раманаў «Зары насустрач» (кн. 1—2, 1956—57, пра рэв. рух у Сібіры), «У поўдзень на сонечным баку» (1973), «Карані і крона» (1981—82). Раман «Шчыт і меч» (1965, паст; Бел. т-рам імя Я.Коласа 1967) пра сав. разведчыкаў. Пісаў п’есы, нарысы, кінасцэнарыі. Неаднаразова наведваў Беларусь. Аўтар нарыса «Кірыл Арлоўскі», артыкулаў пра бел. л-ру. На бел. мову паасобныя творы К. пераклалі А.Кудравец, Г.Шаранговіч.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1968—71;
Собр. соч.Т. 1—9. М., 1985—88;
Бел.пер. — у кн.: Аб кані і конніку. Мн., 1936;
Рускае савецкае апавяданне. Мн., 1988. Т. 1.
Літ.:
Леонов Б.А. Вадим Кожевников: Очерк жизни и творчества. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абла́зіць1, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак., што.
Разм. Абхадзіць, абгледзець, пабыць усюды, шукаючы каго‑н., што‑н. Мы пройдзем лес, Аблазім горы, Мы вывучым свой родны край.Астрэйка.Хлопцы аблазілі тры паверхі, пакуль знайшлі незанятую аўдыторыю, завалілі дзверы сталамі і ўзяліся за задачу.Кудравец.
абла́зіць2, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць.
Незак.да аблезці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыту́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прытушыць.
2.узнач.прым. Няяркі, прыглушаны (пра колер, фарбу, гукі і пад.). Ці не ўспыхвалі ў зрокавай памяці .. [Шчакаціхіна] крыху прытушаныя барвы і ўзоры беларускіх народных майстроў і мастакоў сённяшніх і будучых.Ліс.Былі .. [галасы] не моцныя, яшчэ прытушаныя, але людзі не саромеліся гаварыць.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Праявіць вытрымку; выцерпець. Праз дзень Клава не ўтрывала і паспрабавала падняцца з ложка.Мележ.— Ты заўсёды плакала, прыбяднялася,.. — не ўтрываў Мікіта, быццам Лёксіны словы зачапілі і яго.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць кароткія, рытмічныя гукі, якія перыядычна паўтараюцца (звычайна пра механізмы). На руцэ Міхася чыкаў мой гадзіннік.Савіцкі.
2.што і без дап.Разм. Хутка, з рэзкім, кароткім гукам рэзаць, сячы і пад. «Чы-чы-чы, чы-чы-чы!» — лёгка, з тугім картавым трэскам чыкае.. [Зінін] быстры нож.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распраме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Выпраменьваць якое‑н. святло, праменную энергію. /уперан.ужыв.Гэты маленькі камінок [беларуская школа] распраменьваў у навакольнай цемры святло культуры, саграваў людзей.Машара.[Іван] зірнуў на маці — яна была ціхая, засяроджаная ў сабе, і нейкую лагоднасць і радасць распраменьваў яе спакойны твар.Кудравец.
2.Незак.да распраменіць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піся́г, ‑а, м. іпіся́га, ‑і, ДМ ‑сязе, ж.
Тое, што і пісага. Белы пісяг ад колішняй раны цераз усю шчаку Крыварота здаўся Антону зусім звычайным.Ермаловіч.Спіна ў Івана паліла агнём, на кашулі цямнеўся руды пісяг, але Іван быў рады сваёй перамозе.Кудравец.Толькі на шчацэ гарэла пісяга, нібыта Раман прыйшоў у хату з марозу.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)