Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
іранізава́ць
(фр. ironiser, ад лац. ironia = іронія)
адносіцца да каго-н., чаго-н. з іроніяй; смяяцца, кпіць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Прасміха́ць ’насміхацца’ (швянч., Сл. ПЗБ). З насміхацца ў выніку кантамінацыі з польск.prześmiewać, prześmiewać się ’жартаваць, кпіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падны́каць ’кпіць, насміхацца’ (Шпіл.). Няяснае слова з-за адсутнасці параўнаўчага матэрыялу і геаграфічнай прывязкі. Магчыма, балтызм; параўн. літ.panieka ’пагарда да каго-н.’, paniekinti ’аднесціся з пагардай; пакпіць з каго-н.’, niekti ’пагарджаць’. Аднак не выключана і славянскае паходжанне, з *паднукаць ад выкл. ну! (параўн. яшчэ тураў.ны! выкл.), з развіццём семантыкі ’паганяць, падбухторваць’ — ’кпіць, насміхацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
verhöhnenvt здзе́кавацца, кпіць (з каго-н., з чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
паке́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., зкаго-чаго.
Разм.Кпіць, насміхацца. Хлопцы сядзелі ў бытоўцы, курылі і пакеплівалі адзін з аднаго.Грахоўскі.Дзеці дражняць Сцёпку сцяблом-граблом, відаць, за доўгія ногі і часта з яго пакепліваюць.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)