Развесіць вушы (разм., іран.) — слухаць што-н. з цікавасцю і даверлівасцю.
Развесіць губы (разм., іран.) — быць пасіўным, безуважным.
|| незак.разве́шваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крутаве́рхі, ‑ая, ‑ае.
З крутым верхам (кронай, дахам і пад.). Перад самым пераездам стаяў крутаверхі клён у шапцы густога маладога лісця.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раскалясі́цца ’разгалінавацца’: клён раскалясіўся (пух., Сл. ПЗБ), ’пашырыцца, разрасціся на ўсе бакі’ (Сцяшк. Сл.). Фанематычны варыянт раскаласі́цца, якое да колас (гл.), з празрыстым семантычным развіццём.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нівяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка, з літ.voveruškos ’лісічкі’, параўн. вавярушкі, авярушкі ’вясеннія апенькі’. Магчыма, увядзенне адмоўя для дыферэнцыяцыі (параўн. рус.клён/неклён і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІ́ПАВЫЯ ЛЯСЫ́, ліпнякі,
фармацыя шыракалістых лясоў, у якіх пераважае ліпа. На Беларусі ўтвараюцца на месцы дуброў і ялова-шыракалістых лясоў. Займаюць багатыя, добра дрэніраваныя, гумусаваныя дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя глебы. Пл. 0,03%. Адрозніваюць 5 тыпаў Л.л.: кіслічны, сніткавы, крапіўны, папарацевы і чарнічны. Дрэвастоі складаюцца з некалькіх ярусаў. 1-ы ярус (акрамя ліпы): асіна, бяроза (павіслая і пушыстая), вольха чорная, граб, дуб, елка, клён, ясень; 2-і — вязавыя, елка, граб, клён. Падлесак добра развіты (крушына ломкая, ляшчына, парэчкі, рабіна, чаромха і інш.). Высокапрадукцыйныя, маюць ахоўнае, гідралагічнае і прамысл. значэнне, каштоўныя меданосныя плантацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вярша́ліна, ‑ы, ж.
Тое, што і вершаліна. Здавалася нават, што зоры на небе На гонкіх вяршалінах бору растуць.Броўка.Клён сваёй вяршалінай зялёнай Да акна майго не дастае.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАЙРА́КІ (цюрк.),
сухія лагчыны і яры, укрытыя расліннасцю, пераважна лісцевым лесам (дуб, ясень, клён, ліпа, бяроза, ігруша і інш.), у стэпах і лесастэпах Рускай раўніны (Сярэднярускае і Прыволжскае ўзвышшы, Данбас і інш. тэрыторыі з узгоркавым рэльефам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА (Міхаіл Хрысанфавіч) (21.5.1908, в. Крутое Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 9.9.1978),
бел. жывапісец. Брат Г.Х.Даўгялы. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Выкладаў у Мінскім пед. тэхнікуме (1930—35). Працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Сярод твораў: «У Заходняй Беларусі» (1932), «Стары Мінск» (1945), «Батанічны сад у Мінску» (1949), «Лагойскія далі» (1950), «Збор ураджаю» (1956), «Ля вогнішча на Беразіне» (1970), «Восень. Залаты клён» (1976) і інш. Пісаў таксама нацюрморты, партрэты («Партрэт дачкі з кветкамі», 1957). Творы вызначаюцца шчырасцю пачуцця, завершанасцю жывапіснага вобраза.
Літ.:
Буйвал В. Пясняр роднай прыроды // Кола дзён: Бел.літ.-маст. каляндар, 88. Мн., 1988.