маты́ў, ‑тыву, м.

1. Прычына, падстава для якога‑н. дзеяння. Матывы асабістага парадку хілілі .. [Аўгіню] у процілеглы Васілю бок. Колас.

2. Прасцейшая рытмічная адзінка мелодыі, адна з састаўных частак мелодыі. // Мелодыя, напеў. Зіна падабрала матыў, і дзяўчаты пачалі спяваць песню. Жычка. Матыў падхоплівае дружны дзявочы хор, і песня льецца над прырэчнымі прасторамі, залітымі сонцам. Дуброўскі.

3. Прасцейшая састаўная частка сюжэта; тэма ў творах мастацтва. У .. вершах [Я. Купалы] было многа сумных і нярадасных матываў, бо сумная і нярадасная была і рэчаіснасць, з якой ён чэрпаў тэмы сваіх твораў. Шкраба. [Бацька] угледзеў малюнак над ложкам — першы жоўты кляновы ліст падае з дрэва — і падумаў, што ў малюнках пераважаюць асеннія матывы. Шамякін.

[Фр. motif.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клень ’рыба, падобная на язя’ (Жыв. сл.), ’галавень’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. клень, рус. клень ’тс’, балг. клен, серб.-харв. кле̏њ, славен. кіёп, польск. kleń, славац. kleń, в.-луж. kleń ’тс’. Прасл. кіепь ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Супастаўленне з прасл. Ытъ толькі тэарэтычна магчымае (гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 196). Больш верагодна супастаўленне з клён (гл.). Матывацыя наступная: час нерасту рыбы супадае з часам цвіцення клёна (Каламіец, Рыбы, 51–52). Аўтар прыводзіць іншыя назвы рыб, якія ўтварыліся ад назваў раслін. Апошнія цвітуць або пладаносяць у час нерасту рыб. Параўн. рус. земляничник, укр. березівка, бел. каласавік і інш. Прасл. Ыепь можна разглядаць як прыметнік klen‑jь, утвораны ад назоўніка Ыепъ пры дапамозе прадуктыўнага суфікса ‑©ь з наступнай наміналізацыяй (Мартынаў, Дерив., 21–23). Тады Ыепъклён’ > kleń‑j ькляновы’ > Ыепь ’галавень’ (кляновая рыба, кляноўка, параўн. укр. березівка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сок, ‑у, м.

1. Вадкасць, якая знаходзіцца ў клетках, тканках і поласцях раслінных і жывёльных арганізмаў. Кляновы сок. Страўнікавы сок. □ А дзядзька ўперадзе тралюе І галаву ўгару ўскідае, Бярозу добрую шукае З салодкім сокам, баравую. Колас. А ён [яблык] крохкі такі, ажно свеціцца ў ім Сок ды шастаюць ціха зярняты. Бялевіч. Зацвітуць сады ў калгасе, Паляцяць зноў пчолы з пасек Па салодкі сок... Кірэенка. // Напітак з вадкасці, якая выціскаецца з ягад, фруктаў, гародніны. Журавінавы сок. Яблычны сок. Фруктова-ягадныя солі.

2. Вільгаць і пажыўныя рэчывы, якія знаходзяцца ў глебе і ўсмоктваюцца раслінамі. Ярына высмоктвае каштоўныя сокі перагною і добра расце. Кулакоўскі. Дзякуй глебе, што кожнае зернетка сокам, нібы маці грудзямі, ўскарміла, ўспаіла. А. Вольскі. Красавік — Гэта першыя краскі вясны, Некранутая сінь Танканогай пралескі, Рокат рэк гаваркіх, Буйства сокаў зямных, Вечна юнага часу Ўрачыстая песня. Звонак.

3. перан. Разм. Пра лепшых прадстаўнікоў грамадства. Бо вы — кроў з майго цела, Бо вы — узор чалавека... Людзі справы наспелай, Сок дваццатага веку. Таўбін. // Асноўнае, лепшае, галоўнае ў чым‑н. К. Чорны стараўся, каб літаратурная, кніжная мова не губляла сокаў жывой, бытавой мовы. Адамовіч.

•••

Млечны сок — вадкасць у сцёблах, лісці і каранях некаторых раслін (служыць сыравінай для атрымання каўчуку, гутаперчы, опіуму).

Варыцца ў сваім (уласным) саку гл. варыцца.

Высмактаць (усе, апошнія) сокі гл. высмактаць.

Выціснуць усе сокі гл. выціснуць.

У (самым) саку — у росквіце фізічных сіл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лата́к1, латок, латачок, лотак, лоток ’жалабок (на страсе) для сцёку вады’ (КЭС, лаг., Некр., Варл., Бяльк., Нас., Сл. паўн.-зах., ТСБМ), ’жолаб, драўляная трубка, па якой цячэ бярозавы ці кляновы сок’ (слуц., Нар. словатв.; в.-дзв., Шатал.; Шат.), ’драўлянае карыта ў хаце’ (Маш., Сержп. Грам., Грыг.), ’прыстасаванне, якое ў жорнах рэгулюе падачу зерня на камень’ (ельск., ЛАПП) ’адтуліна (у жорнах) для выграбання мукі’ (светлаг., Мат. Гом., Мат. Маг., Шатал.), ’жолаб, якім падводзіцца вада да кола млына’ (калінк., рэч., лоеў., ЛАПП), ’посуд накшталт начовак, у якім секлі націну’ (Мат. ЛАБНГ), ’коўш’ (Ян.), петрык., добр. латакі ’пот’ (Мат. Гом.), ’рагі, што цякуць з вакон’ (петрык., акц., КЛАБНГ), латаком ’у выглядзе жалабка’, ’струменем’ (паст., ашм., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. латока ’конаўка, жолаб’ (Скарына). Укр. лотик, лотоки ’канал, па якому цячэ вада ў вадзяным млыне’, чарніг. лоточок ’жолаб у жорнах для мукі’, рус. лоток ’жолаб для сцёку вады’, ’латок’, ’чарпак’, польск. łotok ’жолаб для сцёку вады на кола ў млыне’ — запазычана з бел. (Слаўскі, 5, 219). Прасл. усх.-слав. lotokъ ’карыта, прымітыўная рына, рэчышча ракі’, якому адпавядае літ. latãkas ’жолаб, ручэй’ (Бернекер, 1, 735), letẽkas ’ручай, струмень, карына’, lekẽtas, lèkets ’трубка, па якой цячэ сок з дрэва’ (Буга, Rinkt., 1, 455–458). Аднак Бернекер (1, 735), Фрэнкель (342–343), Мюленбах-Эндзелін (2, 424) без дастатковых падстаў мяркуюць, што балт. лексемы запазычаны з бел. мовы. Агляд недакладных этымалогій гл. Фасмер (2, 523), Слаўскі (5, 319–220). Буга (Rinkt., 1, 455) у якасці крыніцы запазычання ў балт. мовах прапануе фін. lotakko, lätäkkö ’лужа, лужына’. Параўн. таксама эст. latakas ’шырокі, плоскі’. Гл. таксама латока, латочына.

Лата́к2 ’жэрдка для прыціскання саломы на страсе’ (ельск., Нар., сл.), рус. тамб. латак ’жэрдка для латання страхі’. Утворана пры дапамозе суф. ‑ак (Сцяцко, Афікс. наз., 202) ад лата2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смак, ‑у. м.

1. Адчуванне, якое ўзнікае ў выніку раздражнення слізістай абалонкі языка рознымі рэчывамі; здольнасць успрымаць такое адчуванне — адно з пяці знешніх пачуццяў. Салодкі смак. Кіслы смак. Горкі смак. Органы смаку. □ [Чалавек] адчуваў толькі чырвоны туман у вачах і салоны смак крыві ў роце. Караткевіч. Дзеці любаваліся чырвонымі карэньчыкамі [радыскі], каштавалі іх на смак і з удзячнасцю пазіралі на маленькую гаспадыню. Бяганская. // Якасць, уласцівасць ежы, якая адчуваецца ў час яды. Дануся ад душы засмяялася, калі даведалася, што я па смаку не адрозніваю гатункаў цукерак і яны для мяне ўсе аднолькава салодкія. Карпюк. Смак гэтых сушаных яблык.. [Язэпка] яшчэ і цяпер памятае. Бядуля. // Апетыт, прыемнае адчуванне ад яды. Варанае мяса і хлеб з’елі з такім смакам, якога даўно не ведалі. Пянкрат. Акраец хлеба ў торбу ўзяў, кавалак сала ўзяў для смаку. Дубоўка. Ходзіць бабка лесам-гаем У хусціначку збірае Даланясты ліст кляновы — Хлеб на ім пячы жытнёвы,.. А бабоўнік кучаравы — Каб не страціць смак да стравы. Танк.

2. перан. Задавальненне, ахвота. [Міхась] прыпёрся спіной да левага крыла «Пабеды» і доўга стаяў, са смакам пакурваючы папяросу. Корбан. [Тамаш] убіраў у сябе гукі маршаў з такім смакам, нібы піў невядомае смачнае пітво. Бядуля. Калі студэнт выйшаў на двор і спыніўся каля лаўкі, завознікі слухалі якраз вусаценькага мужчыну, які са смакам і веданнем расказваў пра былога гаспадара млына. Брыль. // Цікавасць, схільнасць да чаго‑н.; сутнасць, сэнс чаго‑н. Страціць смак да жыцця. □ Вы, зязюлькі мае, цёткі, Што за смак вам плесці плёткі?! Крапіва. [Чалавек:] — Я люблю рызыку. Як па лязе брытвы ходзіш... Во ў чым смак... Асіпенка.

•••

Дайсці да смаку гл. дайсці.

(Не) да смаку (быць, прыйсціся і пад.) — (не) падабацца, (не) спадабацца каму‑н. Жаласлівасць чужых цётак Ваню была не да смаку. Бядуля. [Маланка] баялася, ці прыйдуцца да смаку гасцям яе аладкі. Грамовіч.

Увайсці ў смак гл. увайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)