Ка́рхаць1кашляць’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Грыг.), ’харкаць’ (Гарэц.). Кантамінацыя харкаць і кашляць.

Ка́рхаць2 ’біць у патыліцу’ (Нас.), ла кархі (гл.).

Ка́рхаць ’каркаць злавеснай птушкай’ (Нік. Напаў.), да каркаць з экспрэсіўнай зменай к > х (параўн. карх%).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адка́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Кашляючы, прачысціць глотку, выдаліць з яе што‑н. кашлем. Стары адкашляўся, як перад доўгім выступленнем, і пачаў дакладваць прыглушаным голасам. Шамякін.

2. Скончыць кашляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ры́хацькашляць’ (Сл. Гродз.). Ад ры́гаць (гл.), але тады незразумелыя прычыны аглушэння зычнага г.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зайсці́ся, зайду́ся, зо́йдзешся, зо́йдзецца; зайшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; зайдзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замерці, знямець, страціць адчувальнасць.

Пальцы зайшліся ад холаду.

Сэрца зайшлося ад страху.

2. Памерці (разм.).

З. ад голаду.

3. Пачаць нястрымана плакаць, смяяцца, кашляць і пад.

З. ад смеху.

Дзіця зайшлося ад плачу.

|| незак. захо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэ́кат ’кваканне’ (Нар. Гом.). Бязафікснае ўтварэнне ад *ракатаць ’квакаць’, параўн. рус. рекота́ть ’рагатаць, кашляць’. Гл. рокат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cough2 [kɒf] v.

1. ка́шляць; пака́шліваць

2. чхаць (пра матор)

cough up [ˌkɒfˈʌp] phr. v.

1. адка́шліваць, адха́ркваць

2. infml вы́лажыць/вы́класці (грошы); неахво́тна вы́даць (інфармацыю)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пака́шліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Кашляць час ад часу. Бацька курыў з прагнасцю і пакашліваў. Пестрак. У гэты час на лесвіцы паказаўся Тарасюк. Ён ішоў, апусціўшы галаву, і пакашліваў у кулак. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рхаць 1, ‑і, ж.

Дробныя лусачкі рагавых клетак скуры галавы, якія ўтвараюцца каля валасоў у выніку захворвання скуры.

пе́рхаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Сутаргава кашляць, пакашліваць ад перасыхання, раздражнення ў горле. Перхаць ад пылу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які трапіцца дарам, без карысці, не дае патрэбных вынікаў. Непрадукцыйныя расходы. Непрадукцыйная праца. □ Матор перастаў кашляць дымам, а колы спынілі дарэмнае і непрадукцыйнае вярчэнне. Нядзведскі.

2. Які не дае прыбытку, нерэнтабельны. Непрадукцыйная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́шаль ’раптоўныя сутаргавыя выдыхі, якія суправаджаюцца хрыпамі і шумам пры запаленні дыхальных шляхоў і інш.’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк. МГ і інш.), ка́шляць ’мець прыступ кашлю; хварэць на кашаль’. Прасл. слова. Параўн. рус. ка́шель, укр. ка́шель, польск. kaszel, чэш. kašel, славац. kašeľ, серб.-харв. ка̏шаљ, славен. kášelj і г. д. Прасл. *kaš(ь)lь. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 160–161. Звяртае ўвагу тое, што не ва ўсіх слав. мовах ёсць гэта лексема. Няма яе, напр., у балг. мове. Гэта сведчыць аб старой дыялектнай дыферэнцыяцыі слав. тэрыторыі. Слова *kaš(ь)lь выводзіцца з больш даўняй формы *kāsli̯o‑, а гэта з і.-е. *k​uās‑l‑i‑o‑, што ўтворана ад і.-е. кораня гукапераймальнага характару ’кашляць’. Роднаснымі формамі з’яўляюцца літ. kóstiкашляць’, алб. kollë ’кашаль’, ст.-інд. kā́sateкашляць’, ст.-в.-ням. hwuosto, huosto і г. д. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 214–215; Бернекер, 1, 493; Траўтман, 119. Ад прасл. *kaš‑(ь)‑lь утвораны дзеяслоў; Трубачоў, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)