НЭ́ЦКЭ скульптурная мініяцюра з дрэва, каменю, косці, рогу, металу ў Японіі ў 15—19 ст. З’явілася з увядзеннем у яп. гарнітур пояса для ўмацавання на ім кашалька, кісета, люлькі, скрыначкі для лекаў. Тэрмін «Н.» (складаецца са слоў «корань» і «прымацоўваць») пачаў ужывацца ў 17 ст., калі мініяцюрныя разныя фігуркі з навылётнай дзіркай для шнурка набылі пластычна завершаную форму адначасова утылітарнага прадмета і ўпрыгожання. У 18—19 ст. дасягнула росквіту. Сярод вядомых майстроў Н. — Судзан (18 ст.), Руса (2-я пал. 18 ст.), Таматада (канец 18 — пач. 19 ст.).
Нэцкэ: 1 — Чароўны кацялок для чаю; 2 — Бог шчасця Дзюрадзін; 3 — Малпа, якая разглядвае нэцкэ ў выглядзе малпы з персікам. 19 ст.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пло́йка, ‑і, ДМ плойцы; Рмн. плоек; ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. плоіць.
2. Шчыпцы, якімі што‑н. плояць. Перагрэтая плойка паліла валасы.Васілевіч.
3. Прычоска, зробленая такімі шчыпцамі. У некаторых былі прычоскі «конскі хвост», плойкі пад кацялок.Грамовіч.// Роўныя складкі, зробленыя такімі шчыпцамі (на тканіне, адзежы і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тага́н, ‑а, м.
Разм. Прыстасаванне ў выглядзе жалезнага абруча на трох ножках, на якое ставяць кацёл, чыгунок і пад., калі вараць ежу. // Трыножка з жардзінак, паміж якімі падвешваецца вядро, кацялок і пад. пры гатаванні ежы на агні. Ля вогнішча гаспадарыла Кіра. Наскоў шклянымі нерухомымі вачыма глядзеў на таган, на якім вісеў замурзаны чайнік.Лукша.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
derby
[ˈdɜ:rbi]
n., pl. -bies
1) спабо́рніцтва, спаду́жніцтва, го́нкі
a fishing derby — рыба́цкае спаду́жніцтва
2)
а) дэ́рбі
б) наагу́л ска́чкі на ко́нях
3) кацяло́к -ка́m. (капялю́ш)
•
- Derby
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
навары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.
1.чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць. Дзе бушавала смерць з пажарам, Разложым ціхі аганёк, Абутак высушым, наварым Салдацкай кашы кацялок.Глебка.
2.чаго. Наплавіць у нейкай колькасці. Наварыць сталі.
3.што. Павялічыць (які‑н. металічны прадмет), прыварыўшы кавалак металу. У кузню заходзіла шмат сялян з навакольных вёсак — хто каня падкаваць, хто парог наварыць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сычэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Утвараць гукі, падобныя да гука «с». [Сабака] кідаўся на вароты, на шчыльныя веснічкі, і ўжо не брахаў, а сычэў.Сабаленка.Сычэлі нябачныя ў траве конікі.Сачанка.На двары Галя спыняецца. У руках у яе кацялок, у ім ззяе і сычыць вуголле.Карпюк.
2.Разм. Выказваць нездавальненне, злоснічаць (звычайна спадцішка). — Гэй, гэй, бабулька, не сычы! Юнацтва двойчы не прыходзіць.Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салда́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да салдата, належыць яму. Салдацкая служба. Салдацкі кацялок. Салдацкія сем’і. □ Мы павінны паказаць, што рабочыя і сяляне ў матросках ды салдацкіх шынялях — нашы браты, адна армія працоўных.Гартны.// Які складаецца з салдат. Салдацкія палкі. Салдацкі аркестр.
2. Уласцівы салдату, такі, як у салдата. Салдацкая выпраўка. □ Усё жыццё ты [Клімёнак] будзеш рад за сваю раннюю сталасць, за сваю салдацкую маладосць.Брыль.
•••
Салдацкае сукногл. сукно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)