index1 [ˈɪndeks] n.

1. (pl. indexes) катало́г; алфаві́тны спіс;

subject index прадме́тны паказа́льнік

2. (pl. indexes or indices) і́ндэкс; каэфіцые́нт;

price index і́ндэкс цэн

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ка́ртачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да карты, карт (у 2 знач.). Картачная гульня. // Звязаны з гульнёй у карты. Картачны доўг. // Прызначаны для гульні ў карты. Картачны стол.

2. Які мае адносіны да карткі (у 1, 4 знач.). Картачны каталог.

•••

Картачная сістэма гл. сістэма.

Картачны домік гл. домік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

portal1 [ˈpɔ:tl] n.

1. fml or lit. парта́л, гало́ўны ўвахо́д; дзве́ры, варо́ты

2. comput. інтэрнэ́т-катало́г спасы́лак на і́ншыя са́йты

3. comput. парта́л, вэб-рэсу́рс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ме́трыка ’выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння’ (ТСБМ), смарг., пруж. мэтрыка, драг. мэтрыкэ ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. метрика, метрыка ’канцылярская кніга’ (пач. XVI ст.), «Літоўская метрыка», — запазычаны са ст.-польск. metryka, якое з с.-лац. matriculaкаталог, вопіс’ < лац. mātrīx ’тс’. Булыка (Лекс. запазыч., 57) памылкова выводзіць з лац. metrica ’?’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спіс, спісак, пералік, пералічэнне, рэестр, каталог

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ПАЛЕАТЫ́ПЫ (ад палеа... + грэч. typos адбітак, форма, узор),

друкаваныя еўрап. выданні 1-й пал. 16 ст. Сярод П. выданні А.Мануцыя, Эцьенаў, Э.Дале, братоў Трэксель і інш. Па змесце і афармленні разнастайныя. Вядома каля 70 слав. П., надрукаваных кірыліцай, у т. л. кнігі Ф.Скарыны. Служаць прадметам спец. збірання і каталагізацыі. Улік П. вядзецца ў выглядзе каталогаў асобных калекцый: «Каталог палеатыпаў б. Румянцаўскай публічнай, цяпер Ленінскай Маскоўскай бібліятэкі» М.Кісялёва (1927—29), «Каталог палеатыпаў: Са збору навук. бібліятэкі імя М.Горкага Ленінградскага ун-та» (1977).

На Беларусі ў 16—19 ст. П. зберагаліся ў царк. і манастырскіх б-ках, б-ках навуч. устаноў Віцебска, Гродна, Мінска, Магілёва, у буйных прыватных зборах. Значная колькасць П. захоўваецца ў Нац. б-цы Беларусі і Цэнтр. навук. б-цы імя Я.Коласа Нац. АН Беларусі.

Літ.:

Немировский Е.Л. Славянские инкунабулы и палеотипы кирилловского шрифта в книгохранилищах Советского Союза // Сов. славяноведение. 1968. № 1.

Л.І.Збралевіч.

т. 11, с. 546

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дырэкто́рыя

(англ. directory)

інф. даведнік файлаў са спасылкамі на размяшчэнне для іх пошуку аперацыйнай сістэмай камп’ютэра; каталог.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

наменкла́тар

(лац. nomenclator)

1) нявольнік, які пастаянна суправаджаў рабаўладальніка ў Стараж. Рыме;

2) уст. спіс, рэестр тэрмінаў з галіны якой-н. навукі, пералік асоб, каталог.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ме́трыка2

(польск. metryka < с.-лац. matricula = каталог, вопіс)

1) пасведчанне аб нараджэнні;

2) збор дакументаў;

М. Вялікага княства Літоўскага — дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага 14—18 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГА́ЛЕЙ, Халі (Halley) Эдмунд (8.11.1656, Хагерстан, каля Лондана — 25.1.1742), англійскі астраном і геафізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1678). Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. З 1703 праф. Оксфардскага ун-та. З 1720 дырэктар Грынвіцкай абсерваторыі. Склаў першы каталог зорак (341) Паўд. неба, адкрыў уласны рух зорак (1718). Вылічыў арбіты больш як 20 камет, прадказаў новае з’яўленне Галея каметы, даказаў наяўнасць перыяд. камет. Вывучаў зямны магнетызм.

Літ.:

Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ. М., 1966.

т. 4, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)