АЛЯКСЕ́ЕВА (Ларыса Філалогаўна) (н. 29.10.1907, г. Луцк Валынскай вобл., Украіна),
бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт. Беларусі (1944). Скончыла муз. тэхнікум імя Гнесіных у Маскве (1936). У 1937—41 і 1944—46 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета БССР. У 1946—48 у Вялікім т-ры. Валодала голасам прыгожага тэмбру, высокай вак. культурай, сцэнічнай абаяльнасцю. Сярод партый: Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Караліна («Дрыгва», пазней «У пушчах Палесся» А.Багатырова), Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага, канцэртнае выкананне, 1944), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У канцэртны рэпертуар уключала бел.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎДАКІ́МАЎ (Яраслаў Аляксандравіч) (н. 22.11.1946, в. Карысць Карэцкага р-на Ровенскай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1980), нар.арт. Беларусі (1987). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя М.Глінкі (1981). Творчую дзейнасць пачаў у 1975 як саліст Бел. філармоніі, з 1977 саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1980—90 — Бел. тэлебачання і радыё. Валодае моцным гнуткім голасам прыгожага мяккага тэмбру, тонкай музыкальнасцю. Мае вял.канцэртны рэпертуар, значнае месца ў якім займаюць песні бел. кампазітараў Я.Глебава, В.Іванова, І.Лучанка, Дз.Смольскага і інш., бел., рус. і ўкр.нар. песні, а таксама творы духоўнай музыкі. Дыпламант усесаюзнага конкурсу «З песняй па жыцці» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЎЧЭ́НЯ (Аляксей Піліпавіч) (12.8.1910, г. Адэса, Украіна — 10.3.1974),
украінскі і рас. спявак (бас). Нар.арт.СССР (1956). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1938). З 1938 у т-рах Украіны і Расіі. З 1949 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Майстар пераўвасаблення, валодаў вял.вак. выразнасцю. Сярод лепшых партый: Карась («Запарожац за Дунаем» С.Гулака-Арцямоўскага), Тарас («Тарас Бульба» М.Лысенкі), Іван Хаванскі, Варлаам («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Іван Сусанін, Фарлаф («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), Кутузаў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выступаў як канцэртны спявак, здымаўся ў кінафільмах. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НСКІ ФІЛАРМАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР,
першы прафесійны канцэртны аркестр Аўстрыі, адзін са старэйшых у Еўропе. Напачатку наз. «Аркестравы персанал імператарскай прыдворнай оперы». Першы канцэрт адбыўся ў 1842 пад кіраўніцтвам аднаго з заснавальнікаў аркестра О.Нікалаі. З 1860-х г. штогод праводзіць цыкл з 8 нядзельных абанементных канцэртаў, канцэрт памяці Нікалаі, урачысты навагодні канцэрт з твораў венскай лёгкай музыкі і інш. З 1917 афіцыйны аркестр Зальцбургскіх фестываляў. У рэпертуары творы І.Гайдна, В.А.Моцарта, Л.Бетховена, Ф.Шуберта, Р.Шумана, І.Брамса, А.Брукнера, Г.Малера, Р.Вагнера, Р.Штрауса, П.Чайкоўскага і інш. У складзе аркестра каля 120 чал. Сярод дырыжораў: Малер, Брамс, Вагнер, Брукнер, Штраус, Дж.Вердзі, Ф.Дэсаф, Г.Рыхтэр, Ф.Вейнгартнер, Ф.Шальк, Ф.Мотль, К.Мук, А.Нікіш, Э.Шух, Б.Вальтэр, А.Тасканіні, К.Краўс, В.Фуртвенглер, К.Бём, Г.Караян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГМЫ́РА (Барыс Раманавіч) (5.8.1903, г. Лебядзін, Украіна — 1.8.1969),
украінскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1951). Скончыў харкаўскія інж.-буд. ін-т (1935), кансерваторыю (1939). З 1936 саліст Харкаўскага, з 1939 — Кіеўскага т-раў оперы і балета. Валодаў голасам мяккага аксамітнага тэмбру, вял. дыяпазону. Першы выканаўца партый Крываноса («Багдан Хмяльніцкі» К.Данькевіча), Ціхана Несцерава («Зара над Дзвіной» Ю.Мейтуса), Рушчака («Мілана» Г.Майбарады). Сярод інш. партый: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Барыс Гадуноў (аднайм. опера М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Тарас Бульба (аднайм. опера М.Лысенкі). Канцэртны рэпертуар уключаў творы укр., рус. і замежных кампазітараў, нар. песні. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1939). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.
расійскі выканаўца на балалайцы, дырыжор. Засл. арт. Расіі (1940). Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі (1911—13). З 8 гадоў выступаў як саліст, удзельнічаў у канцэртах Велікарускага аркестра. У 1928—39 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1940 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж.рус.нар. аркестра (з 1946 яго імя). Яго выкананне вызначалася артыстызмам, дасканалай тэхнікай і філігранным майстэрствам. Павялічыў выразныя і тэхн. магчымасці балалайкі, узбагаціў канцэртны рэпертуар, зрабіў пералажэнні для яе шматлікіх класічных твораў і нар. песень. Першы выканаўца многіх канцэртных твораў для балалайкі (шэраг з іх прысвечаны яму). Увёў у склад аркестра старадаўнія нар. інструменты (ражкі, дудкі, жалейкі, кугіклы), баян і арк. гармонік. 1-я прэмія на Усесаюзным аглядзе муз. выканаўцаў на нар. інструментах (1939).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКАЛІ́З (франц. vocalise ад лац. vocalis галосны гук; гучны, пявучы),
1) практыкаванне для развіцця вакальнай тэхнікі, якое выконваецца на галосным гуку.
2) Канцэртны твор, найчасцей для сапрана з інстр. суправаджэннем. Адсутнасць слоў і кантыленнасць, часам віртуознасць, дазваляюць выявіць прыгажосць і выпрацаванасць голасу («Вакаліз у форме хабанеры» М.Равеля, «Вакаліз» С.Рахманінава). У 20 ст. вакаліз набліжаецца да інстр. жанраў (5 мелодый для голасу ці скрыпкі з фп. С.Пракоф’ева, вакаліз-эцюд К.Шыманоўскага; саната-вакаліз, сюіта-вакаліз для голасу з фп. М.Метнера; канцэрт для голасу з арк. Р.Гліэра). Спецыфічны эфект дасягаецца ў харавым вакалізе («Дафніс і Хлоя» Равеля). Вакаліз ў бел. музыцы: Канцэрціна для голасу з арк. Дз.Лукаса, вакаліз з сімф.арк. памяці Дз.Шастаковіча Л.Абеліёвіча, вакаліз-калыханка з балета «Мара» Я.Глебава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАНСЕ́РТГЕБАЎ»
(Concertgebouw літар.канцэртны будынак),
канцэртная зала і аркестр у Амстэрдаме (Нідэрланды). Адкрыты ў 1888. Аркестрам у розныя гады кіравалі В.Кес, В.Менгельберг (1895—1945; пад яго кіраўніцтвам стаў адным з вядучых у Еўропе), Э. ван Бейнум, Э.Іохум, Б.Гайтынк і інш. З ім выступалі А.Боўлт, Т.Бічэм, Ф.Буш, Б.Вальтэр, Э.Клейбер, П.Манцё, І.Стравінскі, В.Таліх, Р.Штраус і інш. Выканальніцкае мастацтва адметна высокай ансамблевай культурай, насычанасцю гучання, экспрэсіяй, тонкасцю фразіроўкі. У рэпертуары муз. класіка, творы сучасных галандскіх кампазітараў. Калектыў — першы выканаўца многіх твораў кампазітараў 20 ст. (Б.Бартака, Л.Яначака, С.Пракоф’ева, А.Руселя, З.Кодая, Дз.Шастаковіча і інш.). У зале «К.» акрамя канцэртаў праводзяцца муз. фестывалі: Малераўскі (з 1920), Р.Штрауса (з 1924), Галандскі (з 1947) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ЛІ (Вера Аляксееўна) (8.8.1889, Масква — 16.11.1972),
руская артыстка балета і кінаактрыса. Па паходжанні грачанка. Пасля сканчэння Маскоўскага тэатр. вучылішча (1906, педагог А.Горскі) у Вял. т-ры. Мела эфектную сцэн. знешнасць; яе танцу былі ўласцівы вытанчанасць, адухоўленая пластыка, скульпт. завершанасць і прыгажосць поз. Сярод партый: Анітра («Нур і Анітра» на муз. А.Ільінскага), Саламбо і Багіня Таніт («Саламбо» А.Арэндса), Эўніка («Эўніка і Петроній» на муз. Ф.Шапэна), Раймонда, Пастушка («Раймонда», «5-я сімфонія» на муз. А.Глазунова), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса). Выканала канцэртны нумар «Лебедзь, які памірае» на муз. К.Сен-Санса. З 1918 за мяжой. У 1919—20 у Рускім балеце С.Дзягілева, потым у розных трупах Еўропы і ЗША. З 1914 здымалася ў кіно (каля 30 фільмаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРГА́Н, вурган (лац. organum ад грэч. organon прылада, інструмент; магчыма, ад стараслав. варга рот),
старажытны самагучальны язычковы муз. інструмент. Вядомы ў многіх народаў пад рознымі назвамі. Бываюць пласціністы варган (у выглядзе пласцінкі з дрэва, косці, бамбуку, трыснягу) і падковападобны металічны; да пласцінкі ці пасярэдзіне падковы прымацаваны язычок з трыснягу або сталі. У час ігры варган заціскаюць зубамі або прыціскаюць да іх, а рот служыць рэзанатарам. У выніку бесперапыннай вібрацыі язычка ўзнікае бурдон; са зменай артыкуляцыі вуснаў атрымліваюць тоны, неабходныя для выканання мелодыі. Дыяпазон невялікі — кварта або квінта, што абмяжоўвае рэпертуар простымі песеннымі і танц. мелодыямі і найгрышамі. На пач. 19 ст. створаны канцэртныпрафес. інструмент з храматычным гукарадам — аўра (некалькі варганаў, замацаваных на метал. дыску). На Беларусі існаваў у 12—19 ст. як сольны і ансамблевы інструмент. У наш час сустракаецца рэдка.