горад на ПдУ Бразіліі, на ўзбярэжжы бухты Сантус Атлантычнага ак., у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1532. Каля 450 тыс.ж. (2000). Буйны порт, абслугоўвае прамысл. і с.-г. раён Сан-Паўлу (каля 75% бразільскага экспарту кавы, вываз бавоўны, фруктаў, прамысл. прадукцыі). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч. (мукамольная, цукр., кансервавая), металаапр., мінер. угнаенняў. Цэнтр рыбалоўства. Музей рыбалоўства. Касцёлы 16—18 ст. Турызм. Паблізу г. Кубатан — буйны цэнтр нафтаперапр. і нафтахім. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАХРЫСА́БЗ,
горад (у 1929—35 і з 1958) у Кашкадар’інскім вілаеце Узбекістана. У раннім сярэдневякоўі наз. Кеш. 53 тыс.ж. (1991). Прам-сць: бавоўнаачышчальная, кансервавая; ф-кі маст. вырабаў, шоўкаматальная. Стараж. цэнтр нар.маст. вышыўкі і керамікі. Руіны палаца Цімура Аксарай (1380—1404), пахавальні Цімурыдаў Дарус-Сіядат (14 ст.), рэшткі маўзалеяў шэйха Куляля (каля 1370) і нашчадкаў Улугбека, т.зв. Гумбезі-Сейідан (1437/38), мячэць Кок-Гумбез (1435/36) і інш.Гіст. цэнтр Ш. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СЕ,
горад на Пн Балгарыі, на р. Дунай. Засн.стараж. рымлянамі ў 1 ст. як ваен. прыстань. Каля 200 тыс.ж. (2000). Гал. рачны порт краіны. Знешнегандл. трансп. вузел, двух’ярусным мостам (чыг. і аўтадарожным) злучаны з г. Джурджу (Румынія). Аэрапорт. Прам-сць; суднабуд., маш.-буд. (цяжкае, с.-г., эл.-тэхн., электроннае), прыладабуд., хім. і нафтаперапр., харч. і харчасмакавая (цукровая, мясная, малочная, кансервавая, вінаробчая), тэкст., гарбарна-абутковая, мэблевая. ЦЭС. Оперны і драм. тэатры. Гіст. музей. Паблізу — рэшткі сярэдневяковага г. Чэрвен; в. Іванава са скальнымі цэрквамі (13—14 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ЖГАРАД,
горад, цэнтр Закарпацкай вобл. Украіны, каля падножжа Усх. Карпат, на р. Уж. Узнік у 8—9 ст. Каля 150 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: дрэваапр., мэблевая, металаапр., маш.-буд., хім., лёгкая (абутковая і швейная), харч. і харчасмакавая (мясная, малочная, кансервавая, вінаробная і інш.), вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ун-т. Тэатры. Музеі: краязнаўчы, маст., нар. архітэктуры і побыту, мемарыяльны мастака Ф.Ф.Манайлы і інш.Арх. помнікі: замак (15—18 ст.), біскупскі палац (1646), касцёл (1762—67), гімназія (1784), ратуша (1810).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕРСО́Н,
горад, цэнтр Херсонскай вобл., на Украіне; на р. Дняпро, каля яго ўпадзення ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора. Засн. ў 1778 на месцы ваен. ўмацавання, вядомага з 1743. 350 тыс.ж. (2001). Марскі і рачны порт. Чыг. вузел. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (суднабудаванне і суднарамонт, с.-г., эл.-тэхн. і інш.), лёгкая, у т. л. баваўняная, харч. (кансервавая, мясная, рыбная), нафтаперапр., вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ. 2 тэатры. Музеі: маст., краязнаўчы. Арх. помнікі: арсенал, Пецярбургскія і Ачакаўскія брамы Херсонскай крэпасці (18 ст.), Грэка-Сафіеўская царква (1780), Екацярынінскі сабор (1786).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСУНСЬЁН (Asunción),
горад, сталіца Парагвая, на ўсх. беразе р. Парагвай. 502,4 тыс.ж. (1992). Гандл. порт, транспартны і камерцыйны цэнтр (75% экспарту і 90% імпарту) краіны. Міжнар. аэрапорт, чыг. станцыя. Асн.прамысл. цэнтр краіны: тэкст., гарбарна-абутковая, харчовая (мясахаладабойні, кансервавая, цукр. і інш.), дрэваапр.прам-сць. Цэнтр вытв-сці экстракту кебрача. Суднаверф. Паблізу Асунсьёна — нафтаперапр.З-д. 2 ун-ты, 3 акадэміі, у т. л. мовы і культуры гуарані.
Засн. 15.8.1537 ісп. канкістадорамі ў дзень Прачыстай, адсюль назва (ісп. Asunción Прачыстая). Да пач. 17 ст. цэнтр ісп. калоній у раёне Ла-Платы. У маі 1811 у Асунсьёне абвешчана незалежнасць Парагвая. У час Парагвайскай вайны 1864—70 у студз. 1869 акупіраваны браз. войскамі, у выніку загінула каля 2/3 жыхароў горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСЕ́РВЫ (франц. conserves ад лац. conservo захоўваю),
харчовыя прадукты расліннага або жывёльнага паходжання, якія прайшлі адпаведную апрацоўку і змешчаны ў герметычную тару для працяглага захоўвання.
Бываюць мясныя (натуральныя, кулінарна апрацаваныя, у выглядзе паштэтаў, фаршаў, каўбас, субпрадуктаў), мяса-раслінныя (мяса з гарохам, фасоляй і інш.), рыбныя (у т. л. прэсервы), малочныя, агароднінныя (закусачныя, для першых і другіх страў і інш.) і фруктовыя; агульнага прызначэння, спецыяльныя, для дзіцячага і дыетычнага харчавання. У працэсе вырабу К. з прадуктаў выдаляюць неядомыя часткі, дадаюць тлушч, цукар, прыправы, вітаміны, апрацоўваюць цяплом або хім. рэчывамі (гл.Кансерваванне). К. расфасоўваюць і герметычна закрываюць (закрутачнай машынай) у бляшаную, алюмініевую, шкляную або палімерную тару. Захоўваюць у сухім месцы пры т-ры 0—20 °C. Шмат відаў К. вырабляюць прадпрыемствы Беларусі (гл.Кансервавая прамысловасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР-ВАЛЫ́НСКІ,
горад у Валынскай вобл. Украіны. Каля 40 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. Прам-сць: харч. (цукр., кансервавая і інш.), швейная, мэблевая. Успенскі сабор. (1160), Васільеўская царква (канец 13 — пач. 14 ст.), палаты епіскапаў (16 ст.).
Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 988 як горад-крэпасць Уладзімір. У 12 ст. ўваходзіў ва Уладзіміра-Валынскае княства, з 1199 — Галіцка-Валынскае княства. З 1370 у ВКЛ. У 1431 атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 у складзе Рэчы Паспалітай. Паводле трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Уладзімір у складзе Зах. Валыні адышоў Расіі і наз. У-В. У 1919 далучаны да Польшчы, з 1939 у складзе Украіны, у Валынскай вобл. У Вял.Айч. вайну акупіраваны (1941—44) ням.-фаш. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
puszka
puszk|a
ж. бляшанка;
~a od konserw — кансервавая бляшанка;
~a piwa — бляшанка піва;
ryba z ~i — рыбныя кансервы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЖЭ́ШАЎСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Rzeszowskie),
на ПдУ Польшчы. Пл. 3397 км², нас. 740 тыс.чал., гарадскога каля 42% (1993). Адм. ц. — г.Жэшаў. Найб. гарады: Мелец, Ланцут, Лежайск. Размешчана ў міжрэччы Віслы і Сана на Кальбушоўскім пласкагор’і і перадгор’ях Карпат. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -3 °C, ліп. 19 °C, ападкаў 700 мм за год. Гал. рэкі — Віслока (прыток Віслы) і Віслак (прыток Сана). Глебы на Пн малаўрадлівыя, падзолістыя, у цэнтр.ч. ўрадлівыя, утвораныя на лёсах, на Пд — горныя. Пад лесам 24% тэрыторыі. Гаспадарка прамысл.-аграрная. Прам-сць: трансп. сродкаў (авіяц., аўтамаб.), машынабудаванне (авіяц. рухавікі, станкі), металаапрацоўка (прадметы хатняй гаспадаркі, вырабы з серабра), харчасмакавая (кансервавая, піваварная, тытунёвая, цукр.), мэблевая, хім., буд. матэрыялаў. Здабыча прыроднага газу. Вырошчваюць пшаніцу, жыта, сланечнік, бульбу, кармавыя культуры, авёс. Гадуюць буйн. раг. жывёлу (малочнага кірунку), коней, птушак.