Маскоўская кансервавая (сорт капусты) 5/414

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кансервавая прамысловасць 5/384; 11/32; 12/305

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСЕ́РВАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна харчовай прамысловасці. Ажыццяўляе перапрацоўку рознай сыравіны расліннага і жывёльнага паходжання (агародніны, садавіны, ягад, грыбоў, малака, мяса, рыбы) у паўфабрыкаты і гатовыя да спажывання харч. прадукты, пераважна ў герметычнай тары. У залежнасці ад зыходнай сыравіны вылучаюць пладова-агароднінакансервавую, малочна-, мяса- і рыбакансервавую (рыбную) прам-сць.

Узнікла К.п. у пач. 19 ст. Развіта ў многіх краінах свету, найб. у ЗША, Германіі, Расіі. Францыі, Украіне, Вялікабрытаніі. У свеце пераважае вытв-сць агароднінных і пладова-агароднінных кансерваў. Мясных кансерваў найб. вырабляецца ў ЗША і Германіі, рыбных — у ЗША, Расіі, Японіі.

На Беларусі выраб кансерваў пачаты ў 1915 у Віцебску. На пач. 1997 было больш за 60 прадпрыемстваў, спецыялізаваных на вырабе розных відаў кансерваў. Пераважаюць пладова-агароднінакансервавыя прадпрыемствы (51). Найбольшыя: Глыбоцкі і Рагачоўскі малочнакансервавыя камбінаты, Аршанскі, Баранавіцкі і Бярозаўскі мясакансервавыя камбінаты, Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод, Ганцавіцкі эксперым. кансервава-агароднінасушыльны камбінат, Кобрынскі, Слуцкі, Полацкі, Барысаўскі, Глыбоцкі, Клецкі, Мінскі, Ляхавіцкі, Гарынскі, Бабруйскі, Гомельскі, Рэчыцкі кансервавыя і пладовакансервавыя з-ды. Па выпуску прадуктаў дзіцячага харчавання спецыялізуюцца Клецкі кансервавы завод і сумеснае прадпрыемства «Беллакт» у Ваўкавыску. Перапрацоўку рыбы ўласных вадаёмаў і марской ажыццяўляюць Мінскае доследнае рыбаперапрацоўчае комплекснае прадпрыемства, рыбазаводы ў Полацку, Нарачы, Браславе. Агульная вытв-сць кансерваў на Беларусі ў 1996 склала 317,4 млн. ўмоўных бляшанак.

С.​І.​Сідор.

т. 7, с. 590

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кансе́рвавы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з кансервамі, з іх прыгатаваннем. Кансервавая прамысловасць. Кансервавы завод. // Прызначаны для кансерваў, з-пад кансерваў. Кансервавая бляшанка. Кансервавы нож.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансе́рвавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кансе́рвавы кансе́рвавая кансе́рвавае кансе́рвавыя
Р. кансе́рвавага кансе́рвавай
кансе́рвавае
кансе́рвавага кансе́рвавых
Д. кансе́рваваму кансе́рвавай кансе́рваваму кансе́рвавым
В. кансе́рвавы (неадуш.)
кансе́рвавага (адуш.)
кансе́рвавую кансе́рвавае кансе́рвавыя (неадуш.)
кансе́рвавых (адуш.)
Т. кансе́рвавым кансе́рвавай
кансе́рваваю
кансе́рвавым кансе́рвавымі
М. кансе́рвавым кансе́рвавай кансе́рвавым кансе́рвавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

консе́рвный кансе́рвавы;

консе́рвная промы́шленность кансе́рвавая прамысло́васць;

консе́рвные ла́ки кансе́рвавыя ла́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Konsrvendose [-v-] f -, -n кансе́рвавая бляша́нка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Konsrvenbüchse f -, -n кансе́рвавая ба́нка (бляшаная)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Konsrvenglas [-v-] n -es, -gläser кансе́рвавая ба́нка [сло́ік]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адкрыва́лка ж. Öffner m -s, -;

кансе́рвавая адкрыва́лка Dsenöffner m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)