усчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак. што.

1. Павесіць, начапіць. Усчапіць стрэльбу на плячо. □ Пабарабаніў [Мароз] пальцамі, па стале, падышоў да [вешалкі], усчапіў на калок казакін, ускінуў хромавую кубанку. Лобан.

2. Надзець на сябе або на каго‑н. вопратку. [Хлор:] — Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Ну, усчапіў капялюш, дык ужо, думаеш, і паніч. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́люх ’ручка касы’ (ДАБМ). Узыходзіць да паток, якое з палюк (гл.). Параўн. рус. пачец ’ручка касы; ручка вясла; драўляны брусок; калок’. Да палёг! (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зашчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Зачыніць на зашчапку. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы .. і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч. Зашчапіла [Грасыльда] за сабой у сенцах дзверы на кручок, бразнула клямкай, ідучы ў хату. Пташнікаў.

2. Накінуць зашчапку, кручок і пад. на прабой. Прыбіральшчыца зашчапіла кручок і з пакрыўджаным выглядам узялася за сваю справу. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

knag

[næg]

n.

1) на́расьць f., сук -а́ m. (на дрэ́ве)

2) крук -а́ m., кало́ка́ m.; ве́шалка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

па́лік Межавы калок з надпісам прозвішча, каму адмераны ўчастак поля, сенажаці, пасеву; адмераная пайка (Слаўг.). Тое ж паль (Палессе, Лемц. Айк.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

кля́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы. [Рашчэня] націснуў на язычок клямкі і крануў локцем брамку. Пальчэўскі. Міхал паціснуў клямку і пераступіў парог сянец. Васілевіч. // Дзвярная зашчэпка, якая надзяваецца на прабой і прыціскаецца замком або затычкай. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы на клямку і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Прыкарэ́нкаваты (прыкорэ́нковатый) ’нізкі, каранасты’ (стол., Нар. лекс.). Утварэнне ад ко́рань (гл.) з развіццём семантыкі. Параўн. рус. дыял. прикорёнок ’тоўсты і маларослы чалавек’, укр. при́корень ’частка ствала каля кораня, пень; невялікі калок, убіты ў зямлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́калак ’невялікая палка, кусок ламачыны’ (ТСБМ, абл.; Бяльк.; Нар. сл., дзярж., ушацк.). Рус. наўг. па́колка ’жэрдка, кол, вакол якіх кладуць стог’, укр. пакі́л, родн. скл. поко́лакалок’. Суфіксальны дэрыват (з суф. ‑ак) ад дзеяслова пакалоць < калоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стыль1 ‘драўляны калок, якім замацоўваюць бярвенні ў сцяне зруба’ (Сцяшк.), стыль, штыль ‘шост, пры дапамозе якога кіруюць паромам; багор для сартыроўкі бярвенняў пры сплаве’ (Маслен.). З ням. Stil ‘ручка, дзяржанне’ праз польск. styl ‘тс’; параўн. Брукнер, 524.

Стыль2 ‘холад’ (Барад., Юрч. Фраз. 1, Мат. Гом., Растарг.), сты́ліца ‘халадэча’ (Яўс., Мат. Маг.), стыле́ча экспр. ‘холад’ (Мат. Гом.). Да стыць, параўн. стылы, гл.

Стыль3 ‘спосаб, характар пісьма, творчасці і інш.’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.). Запазычанне з франц. style ‘тс’ праз польск. styl ‘тс’ ці рус. стиль ‘тс’; паходзіць ад лац. stilus ‘завостраны калок; кіёчак для пісання на васковай дошчачцы; спосаб выкладання, пісьма’. Гл. Брукнер, 524; Фасмер, 3, 760.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыты́ка1 ’выструганая жэрдка, якая ўтыкаецца ў дно вадаёма для замацавання на ёй сеткі, нерата і пад., прывязвання лодкі’ (ТСБМ, Касп., Янк. 1; полац., З нар. сл.; ПСл), ’калок, якім прытыкаюць пласты сена ў капе або ў стозе, каб не зрывала ветрам’ (ТС), ’тонкі шост пры падхватніку’ (Янк. 1), прыты́чкакалок’ (Байк. і Некр.). Да тыкаць (гл.).

Прыты́ка2, прыты́чка, мн. л. прыты́кі, прыты́чкі ’дакор; папрокі, упікі’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Касп.), ба́ба‑прыты́ка ’пра мужчыну, які ўмешваецца ў чужыя справы і размовы’ (Растарг.). Да прытыка́ць2 (гл.), аддзеяслоўны назоўнік з ‑а асновай. Меркаванні пра калькаванне літ. priẽkaištas ’дакор, папрок’ пры літ. káišioti, kìšti ’тыкаць’ (Чэкман, Baltistica, 8, 2, 152–153) не пераконваюць.

*Прыты́ка3 ’?’: “Нанімала чачотачка скочну музыку, // Нанімала невялічка капэлю ўсю: // Верабейка — на скрыпіцы, // Салавейка — на прытыцы” (ашм., Ант.). Значэнне невядомае, але не выключана, што гэта прытыка1 (гл.). У такім выпадку да тыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)