Кува́лда ’цяжкі кавальскі молат’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.). Рус.кувалда (ці гэта запазычанне з беларускай мовы?). Лічыцца прэфіксальным словаўтварэннем да валіць (прэфікс ку‑) (Фасмер, 2, 397). Зусім неверагодна. Словаўтваральная мадэль застаецца незразумелай. Хутчэй ад кувадла (гл.) (Шанскі, 2, 8, 429–430).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЛІ́НІНСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ.
Дзейнічала з ліст. 1941 да чэрв. 1942 у в. Калініна Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Падпольшчыкі (кіраўнікі І.Ф.Канцавой, Л.М.Кавальскі) прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, дапамагалі параненым чырвонаармейцам, трымалі сувязь з мясц.партыз. атрадамі, удзельнічалі ў дыверсіях на Гомельскім вагонарамонт. з-дзе і чыг. вузле. У чэрв. 1942 пры спробе падарваць эшалон ворага з жывой сілай падпольшчыкі арыштаваны: 4 з іх павешаны, 8 закатаваны ў гомельскай турме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папаўне́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. папаўняць — папоўніць і станпаводлезнач.дзеясл. папаўняцца — папоўніцца.
2. Тое, чым папаўняецца што‑н. (часцей пра войскі, кадры і пад.). Калі ў батальён прыйшло папаўненне, урачу прыбавілася клопатаў.Дудо.Сярод новага папаўнення, якое прыйшло ў кавальскі цэх, быў і Чыгагураў.Данілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́мысел, -слу, мн. -слы, -слаў, м.
1.каго-чаго. Здабыванне чаго-н., паляванне.
П. жэмчугу.
П. собаля.
2. Занятак паляваннем, здабычай звяроў, птушак і пад.
Паляўнічы п.
Рыбалоўны п.
3. Дробная рамесная вытворчасць, звычайна як падсобны занятак пры асноўным, сельскагаспадарчым.
Прамысловая (промыславая) рыба (якая з’яўляецца прадметам промыслу). Прамысловая (промыславая) кааперацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГО́МЕЛЬСКІ СУДНАБУДАЎНІ́ЧА-СУДНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д.
Засн ў 1918 як суднарамонтныя майстэрні для рамонту суднаў Дняпроўскай ваен. флатыліі. У 1921 пабудаваны машыннае аддзяленне, кавальскі, ліцейны, сталярны і кляпальны цэхі. З 1935 пасля пашырэння суднарамонтны з-д. У 1938 пачаў суднабудаванне. У 1941 эвакуіраваны ў г. Сталінград, дзе выпускаў боепрыпасы для фронту. У 1944 пачалося аднаўленне ў Гомелі. У 1946—50 узведзены новы будынак з-да. З 1959 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1997): цеплаходы «Палессе» на падводных крылах і інш. пасажырскія цеплаходы розных мадыфікацый; рамонт рачных суднаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ ЗАВО́Д МЕЛІЯРАЦЫ́ЙНЫХ МАШЫ́Н Дзейнічае з 1954 у г. Мазыр Гомельскай вобл. як рамонтна-экскаватарны з-д. На поўную магутнасць пачаў працаваць у 1957. Прадпрыемства мае цэхі: сталеліцейны, кавальскі, механазборачны, інструментальны, энергамех. і дробных серый. З 1958 з-д меліярацыйных машын, з 1975 галаўное прадпрыемства Мазырскага ВА «Меліярмаш», з 1989 арэнднае прадпрыемства АП «МЗММ». Асн. прадукцыя (1999): касілкі ротарныя дарожныя, гідраманіпулятары, с.-г. пагрузчыкі, мантажныя пад’ёмнікі, навясное абсталяванне бульдозера, карчавальніка, рыхліцеля, пагрузчыка на трактары К-700, Т-170 і запасныя часткі да буд.-дарожных машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАЎТАМА́З»,
аб’яднанне ў Беларусі па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў. Створана ў 1975. Уключае Мінскі аўтамабільны завод (галаўное прадпрыемства), Магілёўскі аўтамабільны завод, Мінскі рысорны з-д, кавальскіз-д цяжкіх штамповак у Жодзіне, Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод, Асіповіцкі з-даўтамаб. агрэгатаў, мінскі трэст «БелаўтаМАЗрамбудмантаж», упраўленне «БелаўтаМАЗраммантаж». «Белаўтамаз» — адно з вядучых у Еўропе аўтамабілебуд. аб’яднанняў. Выпускае каля 30 мадыфікацый аўтамабіляў і аўтапаяздоў грузападымальнасцю да 50 т. Спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў і аўтапаяздоў агульнатранспартнага прызначэння, 5—6-восевых і самаходных аўтапаяздоў, аднавосевых цягачоў, самаходных скрэпераў, пазадарожных аўтасамазвалаў і самаходных аўтапаяздоў для земляных і падземных работ. Гл. таксама ў арт.Аўтамабільная прамысловасць.
Да арт.«БелаўтаМАЗ». Самазвал Магілёўскага аўтазавода.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНА-ФУРНІТУ́РНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1928 у Мінску як арцель «Чырвоны металіст», дзе выраблялі падковы, цвікі, рамантавалі ложкі і інш. Мела цэхі: кавальскі, бляшаны, цвіковы, слясарныя. У Вял.Айч. вайну разбурана. Пасля вайны адноўлена, вырабляла ложкі, цвікі, дзіцячыя каляскі, веласіпеды, санкі. У 1956 арцель ператворана ў з-д «Металавырабаў». З 1958 у новым корпусе працуе пластмасавы цэх і гальванічны ўчастак. З 1963 фурнітурна-мех.з-д, з 1965 сучасная назва. У 1977 з-д рэканструяваны. З 1993 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): пластмасавая засцежка «Маланка», метал. і пластмасавая фурнітура для абутку і галантарэі (спражкі, аздабленні, ручкі і замкі для сумак, каблукі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Éssef -, -n
1) кава́льскі го́ран
2) ко́мін;
◊
das kannst du in die ~ schréiben*! пішы́ прапа́ла!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ІНСТРУМЕ́НТ (ад лац. instrumentum прылада),
прылада працы чалавека або выканаўчы механізм машыны. Адрозніваюць І. ручны (долата, малаток, зубіла і інш.), станочны (разцы, фрэзы, свердлы і інш.) і механізаваны з эл., гідраўл. або пнеўматычным прыводам (т.зв. ручныя машыны — свідравальныя, шліфавальныя, рубільныя, апіловачныя, кляпальныя, шабравальныя і інш.).
Найб. пашыраны дрэварэзальны інструмент, кавальскі інструмент, металарэзны інструмент, слясарна-зборачны інструмент, сталярна-цяслярскі інструмент, а таксама рознага прызначэння абразіўны інструмент. Асобную групу складае вымяральны 1.: вугламеры, глыбінямеры, мікрометры, нутрамеры, штангенінструмент, калібры, канцавыя меры, лінейкі, цыркулі і г.д. (гл.Вымяральная тэхніка). Да І. адносяць таксама: некаторыя прыстасаванні, штампы, ліцейныя мадэлі, какілі; І. для хірург. аперацый у медыцыне і ветэрынарыі (гл.Хірургічныя інструменты); музычныя інструменты.