Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ска́за ‘скажэнне, вада, загана’ (Нас., Гарэц., Ласт., Др.-Падб., Сержп., Байк. і Некр.), сказ ‘скажэнне’ (Байк. і Некр.), ‘пашкоджанае месца’ (Варл.), сказэ́ ‘пашкоджанне клубняў бульбы’: сказэ́ праз усю картофлю, сказава́ты ‘пашкоджаны’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Аддзеяслоўныя з нулявым суф. і суф. ‑а дэрываты ад сказіць < казіць (гл.), параўн. сказі́ць ‘скалечыць, знявечыць’ (Нас., Стан., Пятк. 2), сказі́цца ‘скрывіцца’ (Касп., Растарг.), сказні́ць ‘знявечыць’ (ТС), ст.-бел.сказити ‘знішчыць, разбурыць’ (Ст.-бел. лексікон, Альтбаўэр) і сказнь, сказ ‘вызначэнне, суд, прыгавор’ (Ст.-бел. лексікон). У казёл ‘захворванне бульбы’ (Юрч.), казлы́ ‘пашкоджаныя вочкі бульбы’ (шчуч., Сл. ПЗБ) назіраецца кантамінацыя сказіць і казёл (гл.). Параўн. яшчэ ўкр.сказ ‘агрэх’, ‘дэфект у палатне пры тканні’, польск.skaza ‘рыса; шчыліна; рана; блізна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абязве́чыць ’знявечыць, скалечыць’ (БРС, Шат., Гарэц., Сцяшк. МГ, Бір. дыс.), абязвечыць (Нас.), обʼезвечить (КСТ), абязвечаны (Нас.) да прасл.věkъ, якое мела значэнне ’ўзрост’ і ’сіла’. Такім чынам, ‑без‑вечыць ’пазбаўляць сілы’, таксама як нявечыць і ўвечыць < ǫ (негацыйная частка) + věčiti (параўн. Покарны, 1128–1129; Унбегаун, La langue, 173). Гл. век.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зняве́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адзнявечыць.
2.узнач.прым. Пакалечаны, абязвечаны. — У бальніцы стала больш знявечаных людзей.Новікаў.Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці.Чорны.// Які атрымаў значныя пашкоджанні, прыведзены ў нягоднасць (пра рэчы, прадметы). Апустошаны і знявечаны будынак школы з вокнамі, забітымі накрыж дошкамі, стаяў, як сірата.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)