укла́дываться

1. (складывать вещи) склада́цца, скла́двацца; пакава́цца;

2. (умещаться) уклада́цца, укла́двацца, змяшча́цца;

3. (спать) кла́сціся, уклада́цца, укла́двацца (спаць);

4. страд. кла́сціся; кла́сціся, уклада́цца, укла́двацца (спаць); уклада́цца, укла́двацца; склада́цца, скла́двацца; абклада́цца, абкла́двацца; выклада́цца, выкла́двацца; вымо́шчвацца; см. укла́дывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыюці́ць ’даць прытулак’, прыючы́цца ’знайсці прытулак’ (лід., Сл. ПЗБ). Сюды ж аддзеяслоўны назоўнік прыю́т ’дзяржаўны дом для дзяцей-сірот і састарэлых’ (Янк. 1), ’дзіцячы дом’ (Ян.), ’у дарэвалюцыйнай Расіі дабрачынная ўстанова для выхавання беспрытульных дзяцей’ (пруж., Сл. ПЗБ), прыю́тны ’ветлівы’ (Ян.), прыю́тный, прыю́тлывый ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (бяроз., ЛА, 3), прыю́тый ’мілы, прыгожы, прытульны’ (Бяльк.). Назоўнік прыют і дзеяслоў прыюціць, несумненна, запазычаны з рус. приют ’прытулак’, приюти́ть ’даць прытулак’ (параўн. ЕСУМ, 4, 586). Што да прыметнікаў, то яны могуць узыходзіць непасрэдна да *jutiti sęзмяшчацца ў невялікай прасторы’, г. зн. ’быць блізкім адзін да аднаго’, што, паводле Трубачова, можа ўзыходзіць да і.-е. *ieu̯‑t‑, параўн. ст.-інд. yū̆tí‑ ’змяшэнне, сумесь’ (ЭССЯ, 8, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, лежыце́, -жа́ць; -жы́; незак.

1. Знаходзіцца на чым-н. у гарызантальным становішчы.

Л. на зямлі.

2. Быць хворым, знаходзіцца ў пасцелі.

Л. у непрытомнасці.

3. Аб прадметах: знаходзіцца на паверхні ў нерухомым стане (бакавой часткай, гарызантальна).

Кнігі ляжаць на стале.

4. Знаходзіцца, быць, захоўвацца, змяшчацца.

Грошы ляжаць у кішэні.

5. Размяшчацца дзе-н., мець напрамак куды-н.

Наўкола ляжаць зялёныя палі.

Шлях ляжыць на ўсход.

6. перан. Быць чыім-н. абавязкам.

На бацьку ляжаць усе клопаты пра сям’ю.

Душа (сэрца) не ляжыць да каго-чаго (разм.) — няма цікавасці, прыхільнасці да каго-, чаго-н.

Лежма ляжаць (разм.) — доўга ляжаць.

Ляжаць аблогай — пра няворанае, удзірванелае поле.

Ляжаць пад сукном (разм.) — заставацца без разгляду, без рэагавання (пра заявы, скаргі).

|| наз. ляжа́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і ле́жня, -і, ж. (да 1 і 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знаходзіцца, прысутнічаць, быць, мясціцца, размяшчацца, змяшчацца; ацірацца (разм. зняваж.); дыслацыравацца (вайск.); ляжаць, стаяць, сядзець, туліцца, ляпіцца, тырчаць, прападаць (перан.) □ не вылазіць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

tkwić

tkwi|ć

незак.

1. тырчаць;

2. змяшчацца;

w tym tkwić ziarno prawdy — у гэтым ёсць доля праўды;

tkwić w pamięci — захавалася ў памяці;

w czym tkwić błąd? — у чым [заключаецца] памылка?

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заключа́ться

1. (содержаться) змяшча́цца; (находиться) знахо́дзіцца;

в э́том я́щике заключа́ются все ва́жные докуме́нты у гэ́тай скры́нцы знахо́дзяцца (змяшча́юцца) усе́ ва́жныя дакуме́нты;

2. (сводиться к чему-л.) зво́дзіцца (да чаго); заключа́цца (у чым);

де́ло заключа́ется в сле́дующем спра́ва зво́дзіцца да насту́пнага (заключа́ецца ў насту́пным);

3. страд. саджа́цца; зняво́львацца; заключа́цца; см. заключа́ть 1, 4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́зці, ле́зу, ле́зеш, ле́зе; лезь; незак.

1. Хапаючыся рукамі і чапляючыся нагамі ўзбірацца, падымацца куды-н. або спускацца ўніз.

Л. на гару.

Л. на дрэва.

2. Пранікаць, уваходзіць куды-н. крадучыся.

Л. ў чужы сад.

3. Пранікаць, забірацца куды-н., унутр чаго-н., а таксама выбірацца адтуль.

Л. ў кішэню.

Л. ў акно.

Л. ў ваду.

4. Настойліва ўмешвацца ў чужыя справы, жыццё і пад., дакучаць (разм.).

Л. не ў сваю справу.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.; звычайна з адмоўем). Змяшчацца, быць у самы раз (пра абутак, адзенне).

Чаравік не лезе на нагу.

6. Насоўвацца, налазіць, спаўзаць.

Шапка лезе на вочы.

7. Надаедліва прыставаць, звяртацца з чым-н. да каго-н. (разм.).

Не лезь ты з такім глупствам.

8. Увязвацца ў што-н. непрыемнае.

Л. ў бойку.

9. Настойліва ісці, праходзіць, рабіць што-н., нягледзячы на забарону, перашкоды, цяжкасці.

10. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпадаць (пра валасы, поўсць).

11. Імкнуцца стаць кім-н., заняць больш высокую пасаду (разм.).

Л. ў начальнікі.

12. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўзацца, ірвацца.

Сукенка лезе па швах.

Лезці (перціся) на ражон (разм.) — рабіць што-н. рызыкоўнае, загадзя асуджанае на няўдачу.

Лезці ў душу — умешвацца ў чые-н. асабістыя справы, пачуцці, перажыванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mieścić się

mieści|ć się

незак. змяшчацца, знаходзіцца;

cała rodzina mieścić się w jednej izbie — уся сям’я месціцца ў адным пакоі;

ambulatorium mieścić się na parterze — амбулаторыя знаходзіцца на першым паверсе;

to mi się nie mieścić się w głowie — гэта не змяшчаецца ў маёй галаве; неверагодна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ле́зці ’ўзбірацца, залазіць, караскацца’, ’апускацца ўніз’, ’забірацца куды-небудзь, улазіць у што-небудзь’, ’пранікаць крадучыся’, ’змяшчацца’, ’выбівацца наверх’, красл. ’вылазіць, выпірацца’ (Бяльк., Касп., Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’надакучаць, назаліць, дражніцца’ ў выразе лезці ў вочы, лезці ў галаву (Шат., КЭС, лаг.; драг., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.), беласт., драг. ’паўзці’, ’марудна ісці’, пруж., драг. ’падыходзіць, дакранацца’ (Сл. паўн.-зах.), ’моцна крычаць’, ’старанна рабіць’ у выразе із шкуры лезці (Ян.), драг. косэ лізуть ’падаюць валасы’ (Лучыц-Федарэц). Укр. лізти ’лезці, улазіць у што-небудзь, вылазіць’, ’поўзаць’, лі́заты ’лазіць’, рус. ле́зти, лезть ’уваходзіць куды-небудзь’, ’гразнуць’, польск. ležć (1‑я ас. lezę, ст.-польск. lazę) ’лезці’, н.-луж. lězć ’ісці, паўзці’, ’узбірацца’, в.-луж. lězć ’лезці’, чэш. lézti ’паўзці, цягнуцца’, ’прыходзіць не ў час’, ’паволі падаць, знікаць’, славац. liezť ’лезці’, славен. lę́sti, ст.-серб.-харв. љести, ле̏сти, ли̏сти ’паўзці, ускарасквацца’, сучаснае серб.-харв. ужываецца з прэфіксамі до‑, па‑, у‑ і замяняе дзеяслоў ѝћи ’ісці’, макед. дыял. љазʼа ’(дзіцё) рачкуе’, балг. ле́за, лезя ’лазіць, поўзаць’, ст.-слав. възлѣзѫ, лѣсти ’узбірацца’. Прасл. lěsti (lězǫ) ’паўзці, пасоўвацца наперад’. Самымі блізкімі адпаведнікамі з’яўляюцца балтыйскія мовы, у якіх прасл. ‑ě‑ адпавядае ‑ē‑: ст.-прус. līse (< *lēza) ’паўзе’, лат. lēžât ’ссоўвацца’, lēžuôt ’ісці паволі, цягнуцца’, літ. lė̃kštas ’плоскі’, lažà, lãžas ’паншчына’; параўн. яшчэ ст.-ісл. lágr ’нізкі’, с.-в.-ням. laege ’плоскі’, гал. laeg, ст.-грэч. λαχύς, англ. low ’нізкі’. Да і.-е. *lēg̑h‑ (Бернекер, 1, 715; Фасмер, 2, 476–477; Слаўскі, 4, 192–193; Скок, 2, 278–279; Шустар Шэўц, 11, 835; Бязлай, 2, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wchodzić

wchodzi|ć

незак.

1. уваходзіць;

z kim w umowę — прыходзіць да пагаднення з кім;

ustawa wchodzić w życie — закон уваходзіць у сілу;

2. падымацца, узыходзіць;

wchodzić po schodach — падымацца па лесвіцы;

3. (пра мора, сушу) урэзвацца, укліньвацца, выступаць;

4. уваходзіць, змяшчацца;

komu w drogę — заступаць каму дарогу;

wchodzić w szczeguły — паглыбляцца ў падрабязнасці (дэталі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)