ляжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, лежыце́, -жа́ць; -жы́; незак.

1. Знаходзіцца на чым-н. у гарызантальным становішчы. Л. на зямлі.

2. Быць хворым, знаходзіцца ў пасцелі. Л. у непрытомнасці.

3. Аб прадметах: знаходзіцца на паверхні ў нерухомым стане (бакавой часткай, гарызантальна). Кнігі ляжаць на стале.

4. Знаходзіцца, быць, захоўвацца, змяшчацца. Грошы ляжаць у кішэні.

5. Размяшчацца дзе-н., мець напрамак куды-н. Наўкола ляжаць зялёныя палі. Шлях ляжыць на ўсход.

6. перан. Быць чыім-н. абавязкам. На бацьку ляжаць усе клопаты пра сям’ю.

Душа (сэрца) не ляжыць да каго-чаго (разм.) — няма цікавасці, прыхільнасці да каго-, чаго-н.

Лежма ляжаць (разм.) — доўга ляжаць.

Ляжаць аблогай — пра няворанае, удзірванелае поле.

Ляжаць пад сукном (разм.) — заставацца без разгляду, без рэагавання (пра заявы, скаргі).

|| наз. ляжа́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і ле́жня, -і, ж. (да 1 і 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)