падма́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., каго-што.

1. Злёгку або дадаткова змазаць чым‑н. Падмазаць скавараду. Падмазаць падшыпнікі. □ Мы пачалі ладзіць павозку. Праверылі, ці добра трымаюцца лёсткі ў білах, падцягнулі атосы, паправілі палукашак, густа падмазалі дзёгцем колы. Якімовіч.

2. перан. Разм. Даць хабар, падкупіць. Сроіл, баючыся пагалоскі, што ў ягоным садзе забілі чалавека, добра падмазаў і паліцыю і ўрача. Корбан.

•••

Падмазаць пяткі (пяты) — хутка пабегчы, уцячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зма́зацца, змажуся, змажашся, змажацца; зак.

1. Змазаць сабе што‑н. чым‑н. Змагацца вазелінам. Змагацца ёдам.

2. Разм. Спэцкацца, вымазацца чым‑н. Змагацца граззю.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся, размазацца (пра што‑н. намаляванае, напісанае і пад.). Штрыхі змагаліся.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расходавацца на змазку, змазванне. Увесь крэм змагаўся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Разм. Аказацца малаэфектным, расплывістым; сажавацца, звесціся на нішто. — Не быць, Косця, вяселлю.. Усё змагалася... Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. прыпек, ‑пякла, ‑пякло; заг. прыпячы; зак.

1. каго-што. Разм. Пратрымаўшы доўгі час на агні, на жары, падпаліць. Прыпячы пірагі. // Трохі, злёгку спячы; апячы. Прыпячы руку правам. □ А запалка дагарэла і — чуць не прыпякла пальцаў — стухла. Баранавых.

2. каго-што і без дап. Моцна прыгрэць (пра сонца). На другі дзень, калі шчодра прыпякло гарачае веснавое сонейка, расада раптам пачала вянуць... Якімовіч. // безас. Пра адчуванне моцнай гарачыні. Наступаў Кірыла так напорыста і рашуча, што ледзь не ўлез у агонь — наблізіўся да кастра так блізка, што яму прыпякло калена. Шамякін. У Каляды тлела гімнасцёрка, але ён не заўважаў гэтага, вёў агонь, аж пакуль добра не прыпякло. Гурскі. // перан.; безас. Прыйсціся цяжка, крута. Чаго ж.. [Томчак] даў цягу адтуль у Польшчу? Відаць, прыпякло. Бажко. — На тваім месцы і я каго-небудзь супакойваў бы. А калі самому прыпякло... Асіпенка.

3. што. Прыкласці што‑н., змазаць чым‑н. едкім, пякучым (для лячэння, дэзінфенкцыі); прыпаліць. Прыпячы парэз ёдам.

4. што і чаго. Разм. Спячы дадаткова, у дадатак да ўжо спечанага. Прыпячы хлеба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schmeren

vt

1) зма́зваць, ма́заць, нама́зваць; прама́зваць

ine Slbe auf die Hand ~ — зма́заць руку́ ма́ззю

Btter aufs Brot ~ — нама́заць ма́сла на хлеб

2) дава́ць ха́бар

er hat ihm geschmert — ён падма́заў яго́ [даў яму́ ха́бар]

3) пля́каць, бру́дзіць

◊ sich (D) die Grgel [die Khle] ~ — разм. прамачы́ць го́рла, вы́піць

j-m Hnig [Brei] ums Maul [um den Mund] ~ — разм. ліслі́віць каму́-н.

dir muss man lles erst ins Maul ~ — разм. табе́ ўсё трэ́ба спача́тку разжава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

выцяць, вытнуць, ударыць, стукнуць / чым-небудзь лёгкім: пляснуць, сцебануць, сцёбнуць, хвастануць, хвасянуць, хвоснуць, ляснуць / нагою (пра капытных жывёл): убрыкнуць; спляжыць, апляжыць, грукнуць, бэцнуць, бацнуць, трахнуць, гакнуць, гахнуць, ахнуць, трэснуць, дзеўбануць, заехаць, з'ехаць, змазаць, уляпіць, урэзаць, агрэць, загрэць, угрэць, жарнуць, смальнуць, засмаліць, тузануць, улупіць, лупянуць, свіснуць (разм.) / чым-небудзь цяжкім: сунуць, садануць, гваздануць, гвазнуць, звездануць, джвугнуць (разм.) / чым-небудзь лёгкім: пацягнуць, перацягнуць, паласнуць, шлёгнуць, шлёпнуць, шлягануць, сперазаць, аперазаць, шмаргануць, хлестануць, хлыснуць, джгануць (разм.) / па твары: аплявушыць (разм.); грунуць, збабоўчыць, кашкануць (абл.); даць, пачаставаць, секануць, пекануць (перан.) □ заляпіць аплявуху

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)