ару́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; незак. (разм.).

1. чым. Дзейнічаць пры дапамозе чаго-н.

А. лапатай.

2. Распараджацца, праяўляць дзейнасць (звычайна адмоўную), кіраваць чым-н., гаспадарыць дзе-н.

На дачы арудаваў злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэцыдыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Злачынец, які адбыў пакаранне і зноў зрабіў злачынства (злачынствы).

Злодзей-р.

|| ж. рэцыдыві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. рэцыдыві́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зладзе́йка, ‑і, ДМ ‑дзейцы; Р мн. ‑дзеек; ж.

Жан. да злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несу́н разг. нясу́н, род. несуна́ м., зло́дзей, -дзея м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

thief [θi:f] n. (pl. thieves) зло́дзей; зладзе́йка;

like a thief in the night як начны́ зло́дзей

thieves’ Latin зладзе́йскі жарго́н;

set a thief to catch a thief даручы́ць зло́дзею злаві́ць зло́дзея

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПРЫТВО́РШЧЫКІ (Ptinidae),

сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 450 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць у расл. і жывёльных рэштках, сухой драўніне. Актыўныя ноччу. Пры дакрананні здольныя заміраць — прытварацца мёртвымі (адсюль назва). На Беларусі 10 відаў. Найб. трапляецца П.-злодзей (Ptinus fur) — сінантропны від.

Даўж. да 5 мм. Цела акруглае ці прадаўгаватае, жаўтаватае, бурае або чырванаватае, бліскучае, зверху валасістае, з плямістым малюнкам. Вусікі доўгія, піла- або ніткападобныя. Ногі доўгія з 5-членікавымі лапкамі. Лічынкі белыя, чэрвепадобныя, выгнутыя. з выпуклай галавой, развітымі нагамі. Трапляюцца ў зерні, харч. запасах, футравых вырабах, гербарыях і інш.

С.​Л.​Максімава.

Прытворшчыкі: 1 — шаўкавісты; 2 — прытворшчык-злодзей (а — самка; б — самец).

т. 13, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

карма́нный кішэ́нны;

карма́нные де́ньги кішэ́нныя гро́шы;

карма́нный вор кішэ́нны зло́дзей;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарбахва́тзлодзей, рукаты’ (Янк. 2), ’злодзей, той, хто займаецца дробнай кражай’, ’хабарнік, казнакрад’ (Янк. 3.), ’хапуга’ (Юрч. Вытв.), ’дробны злодзей’ (Варл.), ’кар’ерыст’, ’злодзей’ (Яўс.). Ад торба (гл.) і хватаць (гл.) з далейшым семантычным развіццём да ’хабарнік, кар’ерыст’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shoplifter

[ˈʃɑ:p,lɪftər]

n.

кра́мны зло́дзей

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

апа́ш

(фр. apache)

дэкласаваны элемент у Францыі, злодзей;

2) мужчынская кашуля з адкрытым каўняром.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)