Рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна і лескі з кручком. Сідар Бабок займаўся сваёй справай, ладзіў вуды, рагаткі, збіраючыся падацца на раку на рыбную лоўлю.Лынькоў.
•••
Закінуць вудугл. закінуць.
Злавіць на вудугл.злавіць.
Зматаць вудыгл. зматаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абла́ва, -ы, ж.
1. Паляванне, пры якім месца, дзе знаходзіцца зверына, акружаецца, ачэпліваецца паляўнічымі і загоншчыкамі.
А. на ваўкоў.
2. Акружэнне якога-н. месца з мэтай злавіць каго-н.
Фашысты зрабілі аблаву.
|| прым.абла́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гна́цца, ганю́ся, го́нішся, го́ніцца; гна́ўся, гна́лася; ганіся; незак., за кім-чым.
1. Бегчы следам, каб дагнаць або злавіць.
Г. за праціўнікам.
2. Імкнуцца да чаго-н., дамагацца каго-, чаго-н.
Г. за модай.
Г. за доўгім рублём.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wyłapać
зак. вылавіць; злавіць; пералавіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
nab
[næb]
v. (-bb-) Sl.
1) злаві́ць
2) ца́пнуць, хапану́ць; арыштава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
|| незак.адло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
|| наз.адло́ўліванне, -я, н. (да 2 знач.) іадло́ў, -ло́ву, м. (да 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«ГАРО́ТНІК»,
бел. дзіцячая гульня. Для гульні патрэбны мячык — «гаротнік». Гуляюць 2 каманды (па 5—10 чал.). На роўнай цвёрдай пляцоўцы адзін у адным чэрцяць 3 кругі. Першы круг наз. «востраў» дыям. 1,5—2 м, другі — каля 8, трэці — 16 м. Пл. паміж меншым і сярэднім кругамі наз. «рака», паміж сярэднім і вял. — «бераг». Кругі дзеляць папалам. Каманды займаюць месцы на процілеглых «берагах». Ударам аб «востраў» мячык кідаюць на другі «бераг»; там яго павінны злавіць і перакінуць такім жа чынам назад. Калі мячык упадзе на зямлю ў межах яе «берага» ці гулец, кідаючы мяч, не стукне ім аб «востраў», ці мячык пасля адскоку ад «вострава» ўпадзе ў «раку» або за мяжу процілеглага «берага», каманда атрымлівае штрафное ачко. Гульня доўжыцца да 10 штрафных ачкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЙСБО́Л (англ. baseball),
спартыўная гульня з мячом і бітай. Узнікла ў ЗША на пач. 19 ст. Гуляюць 2 каманды па 9 чал. на пляцоўцы ў выглядзе ромба з бакамі ў 90 футаў (27,4 м). Вуглы пляцоўкі лічацца «базай» («домам»). Спартсмены атакуючай каманды па чарзе стаяць каля «базы», адбіваюць бітай мяч, які кідаюць ім, і пакуль ён ляціць, перабягаюць да другой «базы». Сапернікі імкнуцца злавіць мяч і пацэліць ім у таго, хто перабягае да «базы». Калі гэта ўдаецца зрабіць тройчы, каманды мяняюцца месцамі. Каманда, якае мае найб. колькасць перабежак праз усе «базы» ў свой «дом» пасля 9 такіх змен, лічыцца пераможцай. Спрошчаны варыянт бейсболу — софтбол (можна гуляць на невял. пляцоўках, у т. л. ў зале). Падобныя на бейсбол гульні ёсць і ў інш. народаў: бел.апука, англ. крыкет, рус. лапта і інш.